Четверг, 21.11.2024, 21:02
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

ПАДСУМАВАННЕ СЁЛЕТНІХ ВЫНІКАЎ І ПАШЫРЭННЕ ТВОРЧЫХ ПЕРСПЕКТЫЎ

ПАДСУМАВАННЕ СЁЛЕТНІХ ВЫНІКАЎ І

ПАШЫРЭННЕ ТВОРЧЫХ ПЕРСПЕКТЫЎ 

19 снежня ў Мінску была праведзена сустрэча мастакоў, актывістаў і ўдзельнікаў праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”.

Сярод прысутных былі Я.Мішчанка, А.Лычкоўскі, В.Барабанцаў, Л.Гоманаў, А.Філіповіч і Я.Шунейка. Панавала шчырая сяброўская атмасфера. Нельга было не парадвацца, што першы творчы год пад дэвізам супольных вандровак па Беларусі, творчых сустрэч з шырокім колам гледачоў прайшоў даволі паспяхова.

На ўласныя вочы пераканаліся, што ў кожным раённым цэнтры ёсць прыстойная выставовая пляцоўка, дзе можна наладжваць шматлікія перасоўныя экспазіцыі.  У кожным такім цэнтры мастакі перадаюць для музеяў свае працы, якія потым могуць шматразова экспанавацца.

Але ніхто не аспрэчваў і той факт, што да кожнай выставы трэба больш мэтанакіравана рыхтавацца, больш старанна падбіраць творы, пашыраць у іх рэгіянальную тэматыку. 

Вельмі  прываблівае і далейшая перспектыва такіх запланаваных  шматлікіх экспазіцый у наступным годзе ў Полацку, Лідзе, Слуцку, Баранавічах і ў іншых выставовых цэнтрах. 

Словы ўдзячнасці былі выказаны А.Лычкоўскаму, які з’яўляецца адказным па наладжванню сувязей са шматлікімі музеямі Беларусі і за яе межамі.

М.Мішчанка таксама падкрэсліў вельмі важны вынік супольнай творчай дзейнасці і ў арганізацыі штомесячных плэнэраў па раёнах Міншчыны ў межах дабрачыннага праекта "Крылы анёла”, арганізаваных пад эгідай Беларускай Праваслаўнай царквы і Мінскага аблвыканкама. У кастрычніку і лістападзе адбыліся 2 такіх плэнэра ў Салігорску і Жодзіна.

ПАД КРЫЛАМІ АНЁЛА

А на чарзе яшчэ наступныя 20 плэнэраў наступнага года. Вельмі натхняльная перспектыва! 

Вельмі прыемна, што новымі ўдзельнікамі праекта  сталі мастакі і мастацтвазнаўцы М.Эльяшэвіч, Ф.Ладуцька, У.Рынкевіч, А.Бяляўскі, У.Сытчанка, Л.Налівайка, Г.Мяшкова, Н.Валанцэвіч, К.Піятроўскі (Польшча), І.Котава (Францыя), Т.Фаменка (Італія).

І для іншых творцаў, натхнёных дзеячоў культуры Беларусі і замежжа, знойдзецца справа ў мерапрыемствах "Вытока Нёмана”, калі яны падтрымліваюць асноўныя прынцыпы і статут маладой грамадскай арганізацыі.

Добрай традыцыяй становяцца і міжнародныя творчыя імпрэзы з удзелам актывістаў нашай арганізацыі, якія арганізоўваюцца разам з Домам Дружбы, Мінскім міжнародным жаночым клубам і іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі.

ТАМ, ДЗЕ ШУМІЦЬ ДНЯПРО

ДРУЖБА, ПОДДЕРЖАННАЯ ВРЕМЕНЕМ И ЮНОСТЬЮ

ЦЯЧЭ РАКА ВІСЛА

БЛАГОТВОРИТЕЛЬНОСТЬ - ПУТЬ К ПРЕКРАСНОМУ

Рождественская благотворительная ярмарка ММЖК. Дипломатия чуткости и добра

У сапраўднае Свята Сяброўскіх Пачуццяў пераўтварылася выстава, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі і яе жыццю ў Беларусі. А наступны год звязаны з 200-годдзем з дня нараджэння Т.Шаўчэнкі. У сувязі з гэтым ёсць шмат творчых ідэй і планаў.

Усе прысутныя адзначалі, што ўсе сёлетнія творчыя мерапрыемствы атрымалі выдатную інфармацыйную медыйную падтрымку. Можна сказаць, што за лічаныя месяцы была створана, дзякуючы куратару праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці” Васілю Лычкоўскаму, аператыўна распрацаваная інтэрнэт-прэзентацыя кожнага новага культурнага праекта.

І магчымасці такога сучаснага падыходу да асвятлення мастацкага жыцця з кожным тыднем усё больш удасканальваюцца. Сапраўдную радасць выклікае  стварэнне серыі асветніцкіх фільмаў пра мастакоў Беларусі, напрыклад, да 100-годдзя В.Цвіркі, да 60-годдзя Л.Гоманава і інш. 

Віталь Цвірка. Славутыя мастакі з Беларусі

Нёман і Гродна. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі

НА НЁМАНСКІХ БЕРАГАХ

О «МАЛОЙ РОДИНЕ» ВЕЛИКОГО ПЕЙЗАЖИСТА ВИТАЛИЯ ЦВИРКО

АД МАГІЛЁВА ДА МАР’ІНАЙ ГОРКІ. Леаніду Гоманаву - 60!

У чым хаваецца "сакрэт” такіх відавочных вынікаў супольнай дзейнасці?

Прысутнічае ён, менавіта, у самой ідэі супольнай дзейнасці, якая прадугледжвае шчырыя і сяброўскія адносіны, павагу да агульнай высакароднай справы дзяліцца з людзьмі сваімі мастацкімі здабыткамі, аддаваць свой талент культурнаму развіццю нашай краіны.

У Беларусі можна знайсці вельмі шмат духоўных вытокаў, якія могуць аб’ядноўваць многіх энтузіястаў і першапраходцаў у розныя суполкі і арганізацыі.

Актывісты-"нёманцы” гатовыя шчыра падтрымаць кожную такую сузідальную ініцыяітыву і падзяліцца вопытам у наладжванні патрэбных мерапрыемстваў, каб актыўна рухалася наперад агульная духоўная справа. 


Я.Шунейка, мастацтвазнаўца, адказны за асвятленне творчых вынікаў   "Вытока Нёмана – вытока духоўнасці”

 


Вынікі дзейнасці праекта  за красавік-снежань 2013 г.

 

       - Красавіцкая канферэнцыя "Ствараем Будучыню Разам” па арганізацыі грамадскага праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” здолела вызначыць важныя перспектывы культурна-асветніцкай дзейнасці, аб’яднала ўсіх зацікаўленых актывістаў з Уздзеншчыны і іх аднадумцаў з іншых культурных цэнтраў Рэспублікі;

         - утварылася актыўная творчая суполка мастакоў з Узды, Мінска, Гродна, якая здолела арганізаваць у ліпені –лістападзе супольныя і перасоўныя выставы ва Уздзе, Нясвіжы, Пінску, Салігорску, Крупках, Мар’інай Горцы, Навагрудку, Клецку, якія сустрэлі цёплыя водгукі сярод шматлікіх гледачоў;

        - на падставе праведзеных выстаў на раённых студыях телебачання былі створаны відэаперадачы, у раённым друку з’явіліся артыкулы, якія прапагандавалі новыя формы арганізацыі перасоўных мастацкіх выстаў і іх відавочны творчы і дэмакратычны характар.

Падчас выстаў адбываліся плэнэры, сустрэчы з творчай моладзю раёнаў, праводзіліся майстар-класы, што вельмі спрыяе эстэтычнаму выхаванню нашых грамадзян, якія жывуць па-за межамі буйных культурных цэнтраў;

        -  удзельнікі выстаў падаравалі раённым установам культуры больш як 30 творчых прац у розных відах мастацтва, што з’яўляецца прыкладам шчырай творчай зацікаўленасці ва ўзбагачэнні мастацкіх калекцый, якія ўтвараюць сучасную культурную інфраструктуру па-за межамі сталіцы.

Гэта актывізуе прапаганду сучаснага беларускага мастацтва ў нашым грамадстве.  Апрача таго, мастакі-перасоўнікі набылі за свой кошт і падаравалі Навагрудскаму музею  А.Міцкевіча навуковыя публікацыі паэта, выдадзеныя ў ХІХ ст., што з’яўляецца іх культурным заклікам не спыняцца ў супольным збіранні усімі людзьмі добрай волі нашых нацыянальных каштоўнасцей;         

       -      на падставе арганізаваных і праведзеных выстаў з удзелам актывістаў праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”  было напісана і выкладзена  ў інтэрнэт-парталах болей 50-ці тэматычных артыкулаў, аздобленых  сотнямі каляровых фотаматэрыялаў, адснята сваімі сіламі, зманціравана і выкладзена ў Інтэрнэце болей за 15 відэафільмаў (гл. Дадатак),  надрукаваны кнігі "Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж”,  "Выток Немана - выток духоўнасці, частка першая, 2013” ;

    - маладыя мастакі, мастацтвазнаўцы  палучылі магчымасць аператыўна публікавацца на сайце праекта;

        -   сабрана і надрукавана больш за 30 кніг аб мастаках Уздзеншчыны і Беларусі, па краязнаўству Уздзенскага раёна (гл. Дадатак),

       - актывістамі праекта ў лістападзе быў створаны на грамадскіх пачатках відэацэнтр "ПраСВЕТстудыя” і закладзены пачатак серыі "Мастацкае жыццё Белай Русі”, у межах якой ужо створаны першыя відэасюжэты, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння В.Цвіркі, Дому-музею М.Сеўрука ў Нясвіжы, 60-годдзю з дня нараджэння Л.Гоманава, 120-годдзю стварэння першага паэтычнага зборніка Лесі Украінкі і яе сувязям з беларускай культурай, 120-годдзю з дня нараджэння вялікага мастака і тэарэтыка еўрапейскага авангарду Уладзіслава Страмінскага, адсняты першыя сюжэты з цыклу "Гісторыя адной карціны”;

      - у працэсе пашырэння асветніцкай дзейнасці закладзены асновы культурнага супрацоўніцтва з грамадскімі міжнароднымі арганізацыямі, з замежнымі мастацкімі цэнтрамі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Францыі, Італіі (галерэя «Casa damore» у г. Альберобелло) і ў іншых краінах;

      - на чарзе засваенне перакладу нашага відэа і даданне субтытраў на асноўных еўрапейскіх мовах, што значна можа  пашырыць геаграфію гледачоў, запіс аудыёінтэр’ю з мастакамі па Скайпу і публікацыя тэкставага варыянту на сайце;

- пашырэнне перасоўных мастацкіх выстаў за межамі сталіцы і абласных цэнтраў Беларусі дазваляе падтрымаць многіх здольных мастакоў, якія адасоблена жывуць у розных раёнах нашай краіны. Яны могуць у сувязі з такой практыкай актыўна далучыцца да сваіх калег-"нёманцаў” у агульных экспазіцыях, майстар-класах, плэнэрах;

- актуальнасць такой аператыўнай культурна-асветніцкай дзейнасці абумоўлена пільнай неабходнасцю шырокай папулярызацыі дасягненняў беларускай мастацкай прафесійнай школы, якую можна лічыць адной з вядучых ў сучасным свеце па захаванню і развіццю  лепшых еўрапейскіх творчых традыцый; 

      - усе пералічаныя мерапрыемствы былі арганізаваны і праведзены без спонсарскай падтрымкі, толькі за кошт удзельнікаў праекта. Але арганізатары не пакідаюць надзеі, што ў наступным годзе маральная і матэрыяльная падтрымка абавязкова будзе імі атрымана ад розных дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, ад прыватных асоб, якія разумеюць значначсць фінансавання некамерцыйных культурных ініцыятыў;

    - удзельнікі праекта ставяць за мэту далучаць усіх актыўных прыхільнікаў культурнага развіцця ў Беларусі і за яе межамі да іх мерапрыемстваў наступнага года.

Пра іх праведзенне будзе сваечасова паведамляцца. 


З Новым Годам!

З Новымі Здабыткамі!

 


 

Дадатак

Відэафільмы

Серыя "Мастацкае жыццё Белай Русі”

01. Ад Магілёва да Мар'інай Горкі. Леаніду Гоманаву - 60!

http://www.youtube.com/watch?v=pXDp4_1bO74

02. Віталь Цвірка. Славутыя мастакі з Беларусі

http://www.youtube.com/watch?v=Gfoy1VH9R8M

03. Леся Украинка как птица крылатая (у працэсе)

04. Міхаіл Сеўрук. Экскурсія па Доме-музеі ў Нясвіжы (у працэсе)

 

 

Серыя "Гісторыя адной карціны”

01. Мікалай Мішчанка. "Пачатак дня"

http://www.youtube.com/watch?v=yKkB2ajhbUc

02. Віктар Барабанцаў.  "Дзяўчына ў чырвоным бярэце”.

03 М. Сеўрук. 'Жніво" 1937 г. Расповед Вольгі Архіпавай (НММРБ)

http://www.youtube.com/watch?v=AYsHaF7GPZ0

 

Праект "Выток Нёмана – выток духоўнасці”

01. Так нараджаўся праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці", г Узда, 2010

http://www.youtube.com/watch?v=KLQYIgt-0WA

02. Экскурсия по выставке пяти художников в Узденском с.х. лицее 15. 02. 2013

http://www.youtube.com/watch?v=ylnZbAOYokk

03. Роднаму краю мы песню спяваем. 03.05.2013

http://www.youtube.com/watch?v=iyTb6uKn6Dg

04. О выставке Николая Мищенко в Узденском музее 11.01.2013

http://www.youtube.com/watch?v=GKQlLsZxgQY

05. Карані беларускага скульптара Яраслава Філіповіча - на Уздзеншчыне

http://www.youtube.com/watch?v=_zNV_s6yq0M

06. Ствараем будучыню разам. Прэзентацыйны фільм 22.03.2013

http://www.youtube.com/watch?v=QHXiWAGfOkE

07. Давайте создавать будущее вместе. Презентация образа «Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА» 22.03.2013

http://www.youtube.com/watch?v=8yplMNcIF3Y

08. Давайте создавать будущее вместе. Обсуждение презентации «Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА» 22.03.2013

http://www.youtube.com/watch?v=rXfsVWHN2XQ

09. Выток Немана. УЗДЗЕНШЧЫНА - брэнд раёна.

http://www.youtube.com/watch?v=O1CyEV5iH6o

10. З-пад вытокаў Неманскіх. Аб праекце. 18. 07. 2013

http://www.youtube.com/watch?v=ZncBiK6N4Sw

11. Ад вытокаў Нёманскіх. Адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры ў Нясвіжы 08. 08. 2013 (ПОЎНЫ ВАРЫЯНТ)

http://www.youtube.com/watch?v=XmapDlz0cow

12. СТВ. Ад вытокаў Нёманскіх г.Нясвіж

http://www.youtube.com/watch?v=QJS5t8S-8Fc

13. ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ

http://www.youtube.com/watch?v=fIXi36Ob56w

14. От Немана до Пины 23.08.2013

http://www.youtube.com/watch?v=LrDoJEv2PQk

15. Неманскія перасоўнікі ў Салігорску

http://www.youtube.com/watch?v=ld6j5RvRZ4c

16. Паэту - Нёманскі вянок. Выстава жывапісу, графікі і скульптуры ў Навагрудку (30.10.2013)

http://www.youtube.com/watch?v=xBPsIiDxSIw

17. Вандроўкі з эцюднікам. Мікалай Мішчанка 22. 11. 2013

http://www.youtube.com/watch?v=TK5QedXLPAU

 18. Интервью с доктором искусствоведения К. Пиотровским (г. Лодзь, Польшча)

http://www.youtube.com/watch?v=CpBNokFVjCU

19. Выстава "З краязнаўчай скарбонкі Васіля Лычкоўскага"

http://www.youtube.com/watch?v=GX9e-t4cjKE

 

Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (21.12.2013)
Просмотров: 807 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0