ПАД
СКЛЯПЕННЯМІ МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ
---------------------------------------------------------
Красивые уголки природы, интересные моменты из жизни людей в живописных
работах, представленных на суд пинских зрителей. Проект под названием
"Ад Нёмана да Піны" объединил общей идеей знаковых художников в
белорусском искусстве.
Гомонов Леонид
Ладутько Федор
Лычковский Андрей
Мищенко Николай
Филиппович Алесь
Филиппович Ярослав
Шунейко Евгений
Через свои произведения они несут людям чувства. В каждой картине -
маленькая душа художника, будь это пейзаж, графика, или воплощение
женской красоты в скульптуре.
Известные белорусские художники, которые объединились вместе, чтобы
нести свое искусство людям, исповедуют романтические, реалистические
подходы в своем творчестве, поэтому их работы особенно близки
провинциальному зрителю.
----------------------------------------------------------- Мастацкая выстава ў
кантэксце праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” экспануецца, бадай што ў
адным з самых лепшых выставовых залаў Беларусі, што знаходзіцца на першым
паверсе будынка XVI – XVIII cтcт., былога іезуіцкага калегіума ў Пінску.
Цудоўнейшы
па прыгажосці сваёй архітэктуры і навакольнаму асяроддзю горад рэдка наведваюць
арганізатары выстаў са сталіцы.
Таму ўдвая было прыемна, што адразу сем
аўтараў-мастакоў з Мінска і Узды злучылі свае намаганні, каб іх творы маглі
экспанавацца ў вялікім двухсотмятровым памяшканні ў стылі беларускага
Адраджэння.
Яны вырашылі паказаць свае творчыя здольнасці з надзеяй, што іх
мастацтва будзе станоўчым чынам успрынята і ў далейшым з’явіцца магчымасць рэгулярна
супрацоўнічаць з пінскім музеем, праводзячы выставы з канкрэтна-скіраванай
рэгіянальнай тэматыкай. На гэта скіроўвала і сама назва выставы "Ад Нёмана да Піны”, ў якой закладзена ідэя заснавання творчых
шляхоў па рамантычнай беларускай зямлі.
На
выставе дамінавалі па колькасці алейныя пейзажы, напісаныя з натуры ў розных
регіёнах Беларусі і за яе межамі.
Мікалай Мішчанка (Мінск),
выдатны арганізатар ў 2000-х гг. шматлікіх міжнародных пленэраў жывапісу на
Магілёўшчыне і Гомельшчыне, прынцыпова малюе свае пейзажы толькі з натуры.
Адсюль іх такая канкрэтная выразная пазнавальнасць і запамінальнасць: ”Касцёл у
Івянцы”, "Сонечны дзень у Дукоры”, "Паставы”,
"Пейзаж з чырвоным дрэвам” і інш.
Яго жывапіс насычаны колерамі ранішняга і
дзённага святла, спалучэннем тонкіх адценняў неба, вады, зеляніны летніх дрэў,
золатам восеньскіх даляглядаў і т.п..
Леанід Гоманаў (Мінск) з
1990-х гг. стаў самым актыўным беларускім пейзажыстам, які прымае ўдзел ў
розных міжнародных і рэспубліканскіх пленэрах жывапісу.
Яго прывабліваюць вельмі тонкія каляровыя
суадносіны ў адлюстраванні матываў раніцы, ранняй вясны, зімовых пейзажаў з
вясковымі хацінкамі і бярозамі ў срэбраных шатах шэраню. На выставе мастак
пазнаёміў гледачоў з нізкай сваіх
лірычных пейзажаў 2009 года, у якіх паказаў маляўнічыя куточкі Беларусі і
суседняй Цвярской зямлі, што мяжуе з Віцебшчынай.
Андрэй Лычкоўскі (Узда),
вопытны педагог па маляванню ў сярэдніх школах, таксама працуе выключна на
пленэрах на Міншчыне з ранняй вясны да позняй восені. Яго пастозныя і насычаныя
па колеры алейныя пейзажы прысвячаюцца маленькім рачулкам (Уздзянка, Уса, Ула),
старым дрэвам, заснежаным палеткам, сцяжынкам у збажыне і іншым "сціплым”
матывам. Ён можа ажывіць іх і выклікаць захапленне гледачоў, дзякуючы вялікаму
натхненню, любові да родных мясцін і адчуванню невычэрпнага колеравага багацця.
Фёдар Ладуцька (Мінск)
доўгі час паспяхова займаўся дызайнам музейных экспазіцый, але неўзабаве зразумеў, што без стварэння
пейзажных вобразаў не можа сябе адчуваць спакойна.
Ён рэгулярна выязджае на
эцюды на Пастаўшчыну, каб маляваць
надзвычай захаваныя ў сваёй першабытнай красе азёры Балдук, Глыбелька, Імшарнік
і іншыя натуральныя вадаёмы, сапраўдны блакітны россып на лясной прасторы
Віцебшчыны.
Ён праявіў сябе як майстар пастэльнай тэхнікі, якая дазваляе
абагульняць і канцэнтраваць увагу на самым галоўным у яго матывах:
адвечна-задуменным стане роднай
прыроды ў яе запаветных мясцінах.
Алесь Філіповіч з’яўляецца ўдумлівым настаўнікам і
жывапісцам, апошняе пераважыла, і ён з сям’ёй пераехаў на вёску Куль Уздзенскага
раёна, дзе пачаў у 2000-х гг. актыўна працаваць над гістарычнай, партрэтнай і
пейзажнай тэматыкай. Асабліва ўдалымі ў яго атрымоўваюцца пейзажы з сімвалічным
і мемарыяльным падтэкстам "Укрыжаванне”, "Залаты час”, "Засценак Пунькі. Малая
Радзіма Я.Драздовіча”. Трэба таксама
адзначыць на выставе яго партрэтныя вобразы на творах "Маладыя”, "Алесь у
полі”, дзе праяўляюцца выразныя рамантычныя рысы характараў нашых сучаснікаў.
Сын жывапісца Яраслаў
Філіповіч стаў таленавітым маладым скульптарам, выпускніком Беларускай
дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 2008 года.
Жыве і працуе ў Мінску над шматлікімі
манументальнымі кампазіцыямі. Але заўсёды прымае ўдзел ў калектыўных выставах
пад дэвізам нёманскіх вытокаў. Пінскіх
гледачоў глыбока ўразіла яго
скульптурная кампазіцыя з дрэва "Святы Валянцін, апякун закаханых”, бо многія
яшчэ добра памятаюць пінскага кардынала Казіміра
Свёнтка, які з 1953 года жыў і займаўся
духоўнай дзейнасцю ў гэтым палескім асяродку, несучы людзям хрысціянскую любоў
і міласэрднасць.
Аўтар гэтых радкоў
вырашыў дапоўніць экспазіцыю сваімі тэкстыльнымі кампазіцыямі 2009 года, якія былі прысвечаны 1939 году ў Заходняй Беларусі. Як вядома, тады
адбылося гістарычнае аб’яднанне нашай краіны.
Пінчане таксама могуць прыгадаць
тыя падзеі пры дапамозе мастацкіх узораў, што вобразна набліжаюць мінулае. Несумненна,
што спалучэнне розных відаў мастацтва ў экспазіцыі яшчэ больш абвастрае
агульнае эстэтычнае ўражанне, дазваляе рабіць розныя параўнанні, выказываць
арыгінальныя меркаванні.
Так і адбылося падчас
адкрыцця выставы 23 жніўня. Гледачы
вельмі ветліва і ўважліва паставіліся да сваіх жаданых гасцей. Іх парадавала сустрэча з новымі творамі
мастацтва, а таксама тое, што мастакі з непрыхаваным захапленнем распавядалі
пра свае пінскія ўражанні, дзячылі арганізатарам за магчымасць выставіць свае
творы ў выдатнейшай гістарычнай зале, пра якую можна толькі марыць! Шмат пінскіх
мастакоў знайшло час, каб прыйсці на адкрыццё і падтрымаць сваіх калег з Мінска
і Узды.
Вядомыя палескія творцы Сяргей
Харашаўцаў, Сяргей Жылевіч, Віктар Сагановіч, Генадзь Гурын, Аркадзь Шустэрман,
Віталь Лац, а таксама сёлетняя выпускніца мастацка-графічнага факультэта
Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава Вольга Глобаж доўга дыскутавалі
ля мастацкіх твораў на выставе, адзначалі ў іх самае цікавае і ўдалае.
Немагчыма было
развітацца, каб не вызначыць пры гэтым сумеснай творчай перспектывы. Яна
заключаецца ў тым, што неўзабаве мінскія, уздзенскія і пінскія мастакі
сустрэнуцца ізноў на берагах Піны і правядуць свой першы рэгіянальны пленэр,
прысвечаны Пінску, сапраўднай пэрліне палескага краю. Гэтую
ідэю таксама падтрымлівае дырэктар музея Ірына Дзямчук і яе калегі - супрацоўнікі.
Напрыклад, пасля экскурсіі па музейнай
экспазіцыі, якую правяла для мастакоў Ірына Федаровіч, стала відавочна, што
пінская тэматыка глыбокая і невычэрпная. Яе можна вырашаць агульнымі
намаганнямі і на працягу працяглага часу. Але і здабыткі абяцаюць быць
небывалымі. Напрыклад, якую цікавую старонку свайго жыцця перажыў Якуб Колас, калі быў тут настаўнікам; якое
маляўнічае багацце этнаграфічных і пейзажных матываў тут чакае сваіх
мастакоў-першапраходцаў! Словам,
вочы мастакоў загарэліся, а думкі
напоўніліся новымі вобразнымі ўяўляннямі.
Іх выстава, па-сутнасці, першы марш-рывок ад вытока Нёмана да берагоў
Піны. З іх творчымі дасягненнямі гледачы могуць упершыню пазнаёміцца на выставе
да 20 верасня. А затым, несумненна,
будуць ладзіцца новыя выставы, якія
пашыраць і паглыбяць палескую рэгіянальную тэматыку.
Яўген Шунейка,
кандыдат мастацтвазнаўства,
прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза
мастакоў
Злева направа: Алесь Філіповіч, Мікалай Мішчанка, Яўген Шунейка, Андрэй Лычкоўскі
РОЗДУМ НА СОТЫМ КІЛАМЕТРЫ
Чаму менавіта на такой
адлегласці ад сталіцы, а не бліжэй? Па першае: гэта – ужо даволі
салідная дыстанцыя, кардынальна мяняецца паветра, фарбы становяцца больш
натуральнымі,
зусім новае асяроддзе. Па-другое, проста так далёка не выбіраюцца. І
вярнуцца назад трэба ўжо з пэўным вынікам. Бо інакш дзеля чаго ўсе
намаганні?
А паразважаць ёсць пра што. Вось ўжо тры перасоўныя
выставы на працягу сёлетняга ліпеня—жніўня арганізаваў уздзенскі асяродак творчых ініцыятыў "Выток Нёмана-выток духоўнасці” ў музейных выставовых залах Узды, Нясвіжа, Пінска.
Усюды,
нягледзячы на лета, зацікаўленыя гледачы, раённае і нават сталічнае
тэлебачанне, журналісты з мясцовых газет. Вельмі станоўчыя водгукі
розных наведвальнікаў.
Нават прагучала параўнанне, што мастакі, якія ўласнаруч прывезлі і
развесілі свае творы ў раённых цэнтрах – сучасныя беларускія
перасоўнікі, спадкаемцы
русскіх "передвижников” ХІХ ст. Такі супер-камплімент каго не адорыць
адчуваннем упэўненасці ў слушнасці абранай творчай скіраванасці! Цяпер неабходна думаць, як дзейнічаць далей, каб не
згубіць ініцыятыву, не спыніцца на дасягнутым. У адной з тэлевізійных перадач нават прагучала, што мастакі Я.Філіповіч,
А.Філіповіч, М.Мішчанка, А.Лычкоўскі (на здымку) і інш. вырашылі аб’ехаць з выставамі ўсе
гарады Беларусі.
Ідэя вельмі наватарская, але і даволі фантастычная. Бо на такую творчую
вандроўку пойдуць
многія гады, а тым больш патрабуюцца неверагодныя арганізацыйныя
намаганні. Але не варта адкідаць такую ідэю ў самым яе зародку. Лепш
падумаць, што неабходна
зрабіць, каб паспяхова вандраваць і выстаўляцца далей.
Паслядоўнасці і арганізаванасці ў нашых творцаў дастаткова. Яны
знойдуць і час і сродкі, каб
у чарговы раз выехаць на эцюды, а потым наладзіць сумесную выставу ў
новым раённым цэнтры Міншчыны, у культурных цэнтрах іншых рэгіёнаў нашай
краіны.
Мастакамі валодае шчырае жаданне
паказаць не менш шчырым гледачам тыя мастацкія пошукі і знаходкі, якія
іх хвалююць, ствараюцца з натхненнем і без нейкіх навязаных звонку
вычварных або
прымітыўных густаў. Такая магчымасць – вялікае шчасце для мастака, які
па сваёй прыродзе – вечны
шукальнік і адкрыўца хараства матэрыяльнага і духоўнага свету.
Таму далей ад мінскіх майстэрняў туды, дзе яшчэ не ступала нага
ніводнага мастака!
Разам з сябрамі і аднадумцамі можна зрабіць першы рашучы крок, а далей
можна спадзявацца на розныя нечаканыя сустрэчы і на доўгачаканае
прызнанне, на
адчуванне сваёй вялікай грамадскай запатрабаванасці. Пра гэта сам Янка
Купала цудоўна сказаў: "З цэлым народам гутарку весці, сэрца
мільёнаў падслухаць біцця”.
Мастакам
напачатку іх вандровак вельмі пашанцавала з выбарам свайго першага
апорнага пункта ва Уздзе, дзе склалася актыўнае кола краязнаўцаў,
музейшчыкаў,
шматлікіх зацікаўленых асоб. Вяршыня магчымага на сёняшні дзень –
арганізацыя ў інтэрнет-прасторы сайта "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА”, дзе ўсе творчыя падзеі ўдала дакументуюцца, аналізуюцца і амаль вокамгненна становяцца даступнымі
для самага шырокага кола інтэрнэт-карыстальнікаў.
Безумоўна, гэта прыцягне ў хуткім часе ўвагу многіх дзяржаўных і
грамадскіх устаноў і
арганізацый, якія таксама маюць свой арганізацыйны вопыт і плануюць сваю
далейшую дзейнасць у блізкім рэчышчы. І тут не будзе "муроў
непаразумення”, бо удзельнікі праекта гатовыя супрацоўнічаць з усімі
тымі, хто жадае ўнесці свой уклад у агульную справу. Будзе вельмі
прыемна, калі
нехта мог бы цэнтралізавана вырашаць праблемы з транспартам, з
арганізацыяй пленэраў, планаваннем выставак і правядзеннем
майстар-класаў па розным відам
мастацтва.
Мастацтва – выдатны
інструмент эстэтычнага выхавання для людзей любога ўзросту. А наша
айчыннае мастацтва ў цяперашнім часе з’яўляецца прыкладам высокага
прафесіяналізму,
адрозніваецца творчым захаваннем і развіццём многіх еўрапейскіх
мастацкіх традыцый. Як можна забыцца пра яго неабмежаваны патэнцыял і
"атручвацца”
рознай антыэстэтычнай брыдотай, псаваць свае густы нізкапробным кічам.
Іх пачаткі можна лёгка знайсці ў "масавай культуры” сучасных заходніх
мегаполісаў.
У нашага мастацкага жыцця
ў перспектыве прынцыпова свае яшчэ зусім мала вырашаныя задачы ратавання
чыстага прыроднага асяроддзя, вяртання ўсвядомленай гістарычнай памяці і
інш. Толькі
пры дапамозе асветніцкага, праблемнага мастацтва вакол іх вырашэння
можна аб’яднаць усё грамадства. І разумнае выйсце абавязкова знойдзецца.
Асабліва важная ўмова калектыўнай дзейнасці –
далучэнне да праектаў мастакоў з рэгіёнаў. Гэта вельмі дапамагае
агульнай справе, а таксама ўздымае прафесійны статус мясцовых творцаў.
Яны часта знаходзяцца ў
стане неакрэсленасці адносна сучасных прафесійных задач. У супольнай
дзейнасці – зусім інакш і цалкам упэўнена адчувае сябе кожны такі
мастацкі
індывідум.
Такім чынам, многія задачы не
адразу, але абавязкова будуць вырашацца. Не варта чакаць лепшых ўмоў.
Неабходна ўжо цяпер грунтаваць палатно, рыхтаваць фарбы і пэндзалі. Бо
выбар зроблены, і
немагчыма ўжо спыняцца на дасягнутым. Яўген Шунейка, мастацтвазнавец, мастак, удзельнік праекта "Выток
Нёмана”.
Источник: http://istoknemana.ucoz.org/publ/vytok_njomana_uzdzenshchyna_2013_g/vytok_njomana_uzdzenshchyna_11_avgust_2013_g/jawgen_ |