Пятница, 26.04.2024, 13:53
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Рака Нёман у жывапісе: ад вытоку да вусця" » Людміла Налівайка, кандыдат мастацтвазнаўства

Л. Налівайка. Нёман і Гродна. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі

 

Нёман і Гродна

-----------------------

(Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага  мастака Беларусі Віталя Цвіркі)

 

 



         

…Мне асабіста давялося пазнаёміцца з В.Цвіркам менавіта ў той час, калі Гродна літаральна выбухнула жывапісным і графічным наватарствам.



В. Цвірка, Л. Налівайка. г. Мінск, 1987 (з архіву аўтара, публікуецца ўпершыню)

 

Першая наша сустрэча адбылася ў Барыса-Глебскай царкве на высокім беразе  Нёмана. Нешта асаблівае адчувалі яны пад скляпеннямі старажытнай святыні, гродзенцы і іх шаноўны мінскі калега, які прыехаў з членамі мастацкага савета з нагоды 50-годзя Кастрычніка.



В.Цвірка. Вясна. Гракі прыляцелі. 1975

 

 

З  тых часоў Вітель Канстанцінавіч пастаянна наведваў Гродна. У выніку шчырага супрацоўніцтва ён, на маю думку, дасягнуў вяршыні творчага абагульнення і манументальнай выразнасці ў пейзажных творах, напісаных у 1967-1970-я гг. і прысвечаных Панямонню: "Каложа. Царква ХII. у Гродне 1969), "На Нёмане 1969), "Ганча - зямля партызанская 1969), "На чырвонай гары”(1970), "Вясна. Гракі прыляцелі” 1975).

 

 

В.Цвірка. На Нёмане. 1969

 

У гэтым цыкле мастак стварыў асаблівы аўтарскі стыль, пра які можна казаць як пра самы наватарскі падыход да пейзажнага жывапісу ХХ ст. Ён уключае ў сябе выдатную фармальную кампазіцыю, пабудаваную на колеравых канстрастах, надзвычай шырокую манеру пісьма, што пазбягае ўсяго другаснага, дробнага і нязначнага.

Творы загучалі як  сапраўдныя эпічныя паэмы, перакладзеныя на мову сучаснага беларускага жывапісу. І па сёняшні дзень яны з’яўляюцца каштоўным здабыткам пейзажнага еўрапейскага наватарства.

Іх можна назваць пэўным падсумаваннем творчага шляху, дзе гродзенскі перыяд меў краевугольнае значэнне для стылістычна-эксперыментальных пошукаў. Гэта змушае даследчыкаў сур’ёзна ставіцца да "жывапіснага Панямоння” В.Цвіркі, больш глыбока звярнуцца да названай тэматыкі. 

В.Цвирко. Белорусский мотив. 1965

У Гродне Віталь  Канстанцінавіч сустрэўся з Аляксеем Араўтавым, з якім вучыўся некалі ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Зацікавіўся творчымі задумамі Фелікса Шунейкі, які спрабаваў узняць народнае ткацтва Гродзеншчыны на ўзровень  прафесійнага габеленнага мастацтва.

Дарэчы, дзякуючы ў тым ліку і яго станоўчай характарыстыкі склаўся прафесійны лёс дзяцей Фелікса - Алены і Яўгена, якія, паказаўшы мастаку свае студыйныя працы па малюнку і жывапісе,  пачулі ўпэўную параду паступаць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут..

Сёння Алена - вядомы майстар габелена, а Яўген - не толькі выдатна праявіў сябе як мастак, але і стаў вядомым мастацкім крытыкам.

Добра памятае В.Цвірку і Мікалай Апіёк, які на той час працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Разам з сябрамі ён аглядзеў усе навакольныя цэрквы і касцёлы аж да Друскенікаў на літоўскім памежжы.

У адным з праваслаўных храмаў адрэстаўраваў алтарнае палатно з выявай Хрыста, што было прабіта кулямі падчас вайны. Удзячны святар прапанаваў майстру ў дар абразкі з царкоўнага збору.

Разам з Валянцінам Савіцкім наведаў Віталь Канстанцінавіч сваеасаблівы нефармальны "мастацкі цэнтр” Гродна - невялікую драўляную хатку на беразе Нёмана пад Каложай, пазнаёміўся з ксяндзом гродзенскага касцёла Маці Божай на Занямонні Аркадзем Вальтасам, таксама мастаком.


В.Цвірка. Каложа. Царква ХII ст. у Гродне.  1969

У касцёле яшчэ захоўваліся роспісы не толькі самога  ксяндза, але і Пётры Сергіевіча. Дарэчы, Віталь Канстанцінавіч выканаў свае абяцанні перадаць Аркадзю Вальтасу добрую паперу для акварэляў, што я сама і зрабіла.

На эцюды жывапісец ніколі не выбіраўся ў адзіноце, яго суправаджалі Іван Пушкоў, Міхаіл Плужнік, Мікалай Апіёк і інш.

Трэба прызнаць, што Віталь Канстанцінавіч заўсёды запрашаў і мяне на эцюды, дзякуючы чаму я стала сведкай яго арыгінальных творчых паводзін.

На высокім беразе Нёмана, усталявайшы вялікае палатно на мальберце, ён пачынаў голасна спяваць для эмацыйнага разагрэву на радасць мясцовым рыбакам.

Быў у яго і сваеасаблівы рытуал: памачыць у небе пэндзлі. Віталь Канстанцінавіч падкідаў у гару некалькі пэндзляў, нешта прыгаворваючы, а потым пачыналася сапраўдная жывапісная "віхура”, калі пырскі ляцелі ва ўсе бакі, цюбікі з фарбамі імгненна спустошваліся  і за лічаныя гадзіны перад намі паўставалі выразныя, панарамныя, абагуленыя прынёманскія шэдэўры.

Апрач шырокай  "нёманскай плыні” яго захаплялі берагі шматлікіх рэк-прытокаў – Гараднічанкі, Котры, Ганчы і інш.

В.Цвірка. Ганча - зямля партызанская. 1969

…Я асабіста вельмі ўдзячная В.Цвірку за супрацоўніцтва, бо менавіта ён  ацаніў у свой час мой экспрыментальны стыль, прагу да шырокіх абагульненняў.

Не без яго рэкамендацыі мой лінырыт "Гродна”  трапіў  у 1967 г. на Усесаюзную выставу ў Маскву.


Л.Налівайка. Лінырыт "Гродна”, 1967

Дарэчы, і народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, у  той час таксама  гродзенец, не абыходзіў увагай творчыя поспехі мясцовых графікаў, вызначаў іх дзейнасць як наватарскую і запатрабаваную ў мастацкай з’яве (В.Быкаў - "Четверо из одного города” (Дружба народов. 1972. №1, С.29-131).

     

   

Людміла Налівайка -

кандыдат мастацтвазнаўства,

в.н.с. Музея сучаснага выяўленчага мастацтва

 

 

 

 

Крыніца: "Роднае слова" 2/2013


 

 

 

 

Материал из Википедии — свободной энциклопедии

 

Виталий Константинович Цвирко (01 февраля (14 февраля) 1913—11 июня 1993) — белорусский советский живописец и педагог, народный художник БССР (1963)

Родился в деревне Радеево Рогачёвского уезда (ныне Гомельская область, Буда-Кошелёвский район) в семье сельских учителей. Отец будущего художника увлекался творчеством русских художников Перова В. Г., Репина И. Е., Крамского И. Н., стены дома были увешаны репродукциями их работ.

Вскоре семья Цвирко переезжает в Минск. В школе на рисунки Виталия Цвирко обратили внимание педагоги по рисованию, сами будущие известные белорусские живописцы Михаил Станюта и Анатолий Тычина. Они стали давать ему частные уроки. Большое влияние на формирование творческой личности художника оказал белорусский писатель, поэт и драматург Кондрат Крапива (д.Низок Узденского района).

 

 

Категория: Людміла Налівайка, кандыдат мастацтвазнаўства | Добавил: IstokNemana (21.11.2013)
Просмотров: 2082 | Теги: Л. Налівайка, Виталий Цвирко, В.Цвірка, Нёман і Гродна, Людмила Наливайко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0