Пятница, 22.11.2024, 01:38
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

АД МАГІЛЁВА ДА МАР’ІНАЙ ГОРКІ. Леаніду Гоманаву - 60!

АД МАГІЛЁВА ДА МАР’ІНАЙ ГОРКІ


Сёлета, 22 лістапада, споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага пейзажыста Леаніда Гоманава. Здольны юнак, што родам з г. Слаўгарада на Магілёўшчыне, паступіў ў 1970 годзе ў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К.Глебава.

І пачаўся яго вялікі творчы шлях да мастацкіх адкрыццяў.

Не было такого года, каб ён не маляваў пейзажы роднай прыроды.

А з сярэдзіны 1990-х гг. Л.Гоманаў стаў прымаць ўдзел у самых розных міжнародных, рэспубліканскіх і нават раённых плэнэрах пейзажнага жывапісу. Таму не выпадкова, што ён стаў адным з актыўных удзельнікаў асветніцкіх перасоўных выстаў у праграме праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці”, дабрачынных плэнэрных мерапрыемстваў "Крылы анёла” і інш.

Гэты вопыт падказаў яму вельмі наватарскую для нашага часу  ідэю: экспанаваць сваю персанальную юбілейную выставу ў розных гарадах Беларусі.  Сёлета з поспехам былі ўжо праведзены яго пейзажныя экспазіцыі ў Магілёве, Віцебску, Мінску.

А напрыканцы года пейзажыст прадэманстраваў свае шматлікія творы ў мастацкай галерэі імя Г.Бжазоўскага ў Мар’інай Горцы.

Гэты рэгіянальны  цэнтр культурнага жыцця ім абраны не выпадкова. Тут ён займаўся творчай дзейнасцю ў розныя перыяды жыцця, пачынаючы з 1970-х гг.

Вельмі цёплыя і шчырыя адносіны звязваюць Л.Гоманава і з кіраўніком галерэі, вядомым краязнаўцам, нястомным збіральнікам і калекцыянерам беларускага мастацтва  А.Прановічам.

У лістападзе выстава мастака стала сапраўднай "творчай разынкай” у культурным жыцці  Пухавіцкага раёна. Сакрэт поспеху крыецца ў тым, што мастак не стамляецца адкрываць у прыродзе ўсё новыя матывы і напаўняе іх пранікнёным рамантычным настроем.

Для яго не існуе "шэрых дзён і невыразных куточкаў прыроды”. Ён жыве ў пастаянным захапленні і адкрыцці навакольнага хараства зямлі і неба. Таму заўсёды ёсць што ўбачыць і чым падзівіцца на яго выставах самым розным гледачам, асабліва тым, якія жывуць у сучасных "бетонных джунглях” і пазбаўлены жывых і штодзённых прыродных уражанняў.    

Пейзажы Л.Гоманава – гэта вялікі, нескажоны свет прыроднага хараства. Арганічна "вырастаюць” на яго прасторах шматлікія помнікі архітэктуры мінулых стагоддзяў, у квецені садоў і ў золаце вечаровага захаду вабяць вока мілыя сялянскія хацінкі.

У творах мастака адчуваецца нават ціхі ветрык, які шапаціць у лістоце, і перадаецца "хваляванне” воднай плыні ў рэчках і ручаінах. Бо мастак імкнецца перадаць сваім натхнёным пэндзалем самыя непасрэдныя і маляўнічыя імгненні, якімі вымяраецца непаўторнасць і вартасць здабыткаў пейзажнага жывапісу. 

Тут не трэба нешта знарачытае выдумляць, а проста ад душы перадаваць самае выразнае, што ўразіла чуйнае вока мастака. 

На такі плённы метад абапіраецца ў сваёй творчысці Л.Гоманаў, і таму множацца, на радасць шматлікім прыхільнікам яго мастацтва, выдатныя  пейзажныя здабыткі.

Аўтару гэтых радкоў пашчэсціла не раз бачыць, як натхнёна і тэмпераментна малюе Л.Гоманаў на эцюдах, які ён шчаслівы, калі завяршае новы твор, у якім удалося ўлавіць жывыя і трапяткія сувязі з прыроднымі вобразамі.

Усё гэта сведчыць пра тое, што сярод нас жыве і творыць таленавіты  мастак, дастойны спадкаемца класікаў айчыннага пейзажнага жывапісу.


Яўген Шунейка, мастацтвазнаўца, які пільна назірае за творчым развіццём выдатнага пейзажыста.




Ад Магілёва да Мар'інай Горкі. Леаніду Гоманаву - 60!

Фотаальбомы


Галерэя карцін

«Спатканне». Персанальная выстава ў Палацы мастацтва (г.Мінск, 2013)


Книігі


Васіль Лычкоўскі (укладальнік). Выток Нёмана - выток духоўнасці.pdf

В.Лычковский (сост.). В гармонии с природой. Обозрение публикаций и картин художника Леонида Гомонова


Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (17.12.2013)
Просмотров: 859 | Комментарии: 1 | Теги: Выток Нёмана - выток духоўнасці, Леонид Гомонов, Леанід Гоманаў, АД МАГІЛЁВА ДА МАР’ІНАЙ ГОРКІ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0