Пятница, 24.11.2017, 21:19
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Я.Шунейка. “Нёманскія перасоўнікі” на зямлі беларускіх шахцёраў. Культурная ініцыятыва робіць цуды


"Нёманскія перасоўнікі” на зямлі беларускіх шахцераў

   

27 верасня ў Салігорску адбылася незвычайная падзея.

У камернай выставовай зале раённага гісторыка-краязнаўчага музея пачалі экспанавацца творы мастакоў, якія з’яўляюцца актывістамі ўздзенскага праекта  "Выток Нёмана - выток духоўнасці ”, М.Мішчанкі, Ф.Ладуцькі, А. і Я. Філіповічаў, А.Лычкоўскага, Я.Шунейкі .

Выстава не выпадкова мае назву "Нёманскія перасоўнікі”, бо гэта ўжо не першы прыклад выяздной экспазіцыі, якая ладзіцца, дзякуючы энтузіязму беларускіх мастакоў, што вандруюць па Беларусі і спрабуюць актывізаваць культурнае жыццё ў яе рэгіёнах.

Невялікая зала нібы пашырыла свае межы, калі тут з’явіліся пейзажы, нацюрморты, скульптурныя і дэкаратыўныя кампазіцыі.

Пераважвалі беларускія матывы, але сярод твораў былі і такія, што прысвячаліся падарожжам па суседнім з Віцебшчынай цвярскім мясцінам і нават далёкім байкальскім даляглядам. Былі таксама кампазіцыі, прысвечаныя 40-годдзю мірнага жыцця ў В’етнаме.            

Гэта абумоўлена тым, што цяпер наватарскае мастацтва не толькі канцэнтруецца на мясцовым матэрыяле, але ўключаецца ў глабальны дыялог культур.

Няма такой праблематыкі ў сучасным свеце, якая была б "абыякавай” для беларускіх творцаў. Салігорская зямля, вядомая ва ўсім свеце сваімі калійнымі радовішчамі, таксама можа быць адным з цэнтраў як рэгіянальных, так і інтэрнацыянальных творчых праектаў.  

На вернісажы мастакоў з Узды і Мінска шчыра віталі дырэктар і супрацоўнікі Салігорскага гісторыка-краязнаўчага музея Маргарыта Ганчарэнка, Кацярына Кароль і інш.

Сваіх маладых выхаванцаў сюды прывялі дырэктар і настаўнік Салігорскай школы мастацтваў Яніна Круковіч і Людміла Храмцова.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх было таксама выступленне членаў мясцовага літаратурнага клуба "Лабірынт” на чале з Валянцінай Пановай.

Выдатна, калі перасоўныя мастацкія выставы выклікаюць агульную зацікаўленасць, дазваляюць убачыць натхнёныя творы, адкрыць новыя імёны. Дзеля такіх творчых сустрэч  яны, па сутнасці, і арганізоўваюцца.

 

Выстава "Нёманскія перасоўнікі” ў Салігорску будзе экспанавацца да канца кастрычніка, што дае шматлікім прыхільнікам мастацтва ў маладым горадзе беларускіх шахцёраў пазнаёміцца з сучаснымі творчымі пошукамі прадстаўнікоў прафесійнай беларускай мастацкай школы. 

Яны мараць сюды неўзабаве вярнуцца з новай экспазіцыяй, цалкам  прысвечанай неабмежаванай салігорскай тэматыцы. Яна выдатна пачыналася ў беларускім жывапісе з 1960-х гг.

Цяпер ёсць неабходнасць пашыраць і паглыбляць яе здабыткі.    

Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, член Беларускага саюза мастакоў








Культурная ініцыятыва робіць цуды 


Маляўнічы раённы цэнтр Міншчыны - Крупкі не можа застацца збоку ад культурнага супрацоўніцтва з беларускімі мастакамі.

Ёсць такая неабходнасць у арганізатараў музейнай і выставовай справы наладжваць цікавыя прэзентацыі сучаснага жывапісу ў горадзе, які знаходзіцца на магістральным гістарычным шляху з Захаду на Усход Еўропы.

Новы этап для актывізацыі мастацкага жыцця ў Крупках звязаны з першым раённым плэнэрам сучаснага беларускага жывапісу летам 2010 г.

Ён адрозніваўся ідэальнай арганізацыяй і запрошаныя мінскія мастакі з вялікім задавальненнем пачалі маляваць эцюды непасрэдна ў горадзе і за яго межамі.

Але раптоўна пачаліся бесперапынныя дажджы і працу на ўлонні прыроды немагчыма было давесці да завершанасці.

Тым не менш, жывапісец М.Мішчанка выкарыстаў нават невялікія сонечныя прасветы ў неспрыяльным надвор’і і пакінуў на памяць арганізатарам выдатны пейзаж "У Крупках” з матывам вуліцы, якая нібы раствараецца ў прасторы пагоркавых даляглядаў.

Атрымаўся праграмны твор, які заклікае да пашырэння мастацкіх вандровак па роднаму краю.

Як лагічны працяг мастацкай ідэі  – сёлетняя вераснёўская персанальная выстава Мікалая Мішчанкі "Па родным прасторам” ва ўтульнай мастацкай галерэі, якая знаходзіцца ў Крупскім раённым цэнтры культуры.

Мастака шчыра віталі яго добрыя знаёмыя, арганізатары жывапісных  вернісажаў: Тамара Больбат - дырэктар Крупскага гісторыка-краязнаўчага музея; Таццяна Мельнік - намеснік загадчыка аддзела ідэалагічнай работы па справам моладзі, Таццяна Каваленка і Ірына Жук - музейныя супрацоўнікі і шматлікія наведвальнікі, сярод якіх было шмат мясцовых школьнікаў.

Адбылася вельмі змястоўная сустрэча з аўтарам экспазіцыі, на якой абмяркоўваліся самыя розныя пытанні сучаснай мастацкай творчасці.

Мастак у гонар гэтай памятнай сустрэчы падараваў гісторыка-краязнаўчаму музею некалькі сваіх выразных краявідаў з матывамі задуменнай вечаровай прыроды і яскравай веснавой навальніцы.

І пакуль экспазіцыя яшчэ актыўна наведваецца крупскімі аматарамі айчыннага мастацтва, ў  мастакоў і супрацоўнікаў сапраўднага культурнага асяродка, які зачароўвае сваім маляўнічым выглядам, ужо ўзнікла шмат новых ідэй далейшага супрацоўніцтва.

Немагчыма сумнявацца ў тым, што калі адзін з мастакоў-актывістаў праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”  знайшоў дастойнае прызнанне на гасціннай крупскай зямлі, дык гэта добры прыклад і для іншых яго сяброў-аднадумцаў падчас сваіх творчых вандровак па Міншчыне наведваць Крупкі, перспектыўны для культурнага развіцця нашай краіны горад на беразе маляўнічай рэчкі Бобр. 


Яўген Шунейка,  удзельнік праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці ”





Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (30.09.2013)
Просмотров: 469 | Теги: Ярослав Филиппович, Николай Мищенко, Федор Ладутько, Алесь Филиппович, Евгений Шунейко, Леонид Гомонов, Выток Нёмана - выток духоўнасці | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0