Пятница, 22.11.2024, 02:05
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

ПАД КРЫЛАМІ АНЁЛА

ПАД КРЫЛАМІ АНЁЛА 

Усё пачалося сёлета з ініцыятывы дырэкцыі Уздзенскага ПТУ, якая прапанавала мастакам, удзельнікам праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці”, а таксама ініцыятарам стварэння пры згаданым ПТУ галерэі  рэгіянальнага краявіда напісаць ліст у Мінскі аблвыканкам з мэтаю правядзення кароткатэрміновых жывапісных плэнэраў.

Планавалася, што пейзажы, партрэты, нацюрморты, створаныя падчас працы з натуры, потым будуць перадавацца раённым бібліятэкам, краязнаўчым музеям, школам і іншым установам для паваышэння эстэтычнага выхавання нашых суайчыннікаў.

Прапанова была ўспрынята з належным разуменнем і мастакоў далучылі да дабрачыннага марафона "Крылы анёла", які стартаваў у Салігорску 26 кастрычніка.

Ён прызначаны для прапаганды сярод моладзі каштоўнасцей сямейнага жыцця і будзе працягвацца да кастрычніка наступнага года ва ўсіх 22-х раёнах Міншчыны.


Мастакі падрыхтавалі тэматычную выставу, прысвечаную радасці мацярынства і цнатлівай маладосці, адмаўленню ад беспадстаўнага перапынення цяжарнасці і іншым актуальным тэмам маральнасці і духоўнасці.

        Яна экспанавалася ў Салігорскім цэнтры мастацкага выхавання, дзе праходзілі ўсе асноўные мерапрыемствы марафона. А самі мастакі скіраваліся шукаць маляўнічыя матывы  салігорскага раёна.

Некалькі дзён М.Мішчанка, В.Нямцоў, Л.Гоманаў, А.Філіповіч с захапленнем малявалі наваколле Салігорска з будынкамі захаваных млыноў на берагах ракі Случ, нават адлюстравалі штучныя салігорскія горы, што ўтварыліся непадалёк горада ў выніку працы шахт, дзе інтэнсіўна здабываецца з нетраў зямлі калійная соль. 

Лепшыя працы плэнэрыстаў былі перададзены Салігорскаму цэнтру творчасці.  Першымі іх гледачамі былі вясковыя дзеці, а таксама дырэктар цэнтра Аксана Анатольеўна Кукліцкая і супрацоўніца цэнтра Іна Міхайлаўна.

Яны былі выдатнымі арганізатарамі першага плэнэра і заслужылі ад мастакоў  шмат слоў удзячнасці.  У сярэдзіне лістапада падобны плэнэр у кантэксце мерапрыемстваў дабрачыннага марафона будзе праведзены ў Жодзіна.  

 

Яўген Шунейка, актывіст праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” і ўдзельнік тэматычнай выстаўкі  "Крылы анёла"

 


Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (05.11.2013)
Просмотров: 1088 | Теги: А.Филиппович, ПАД КРЫЛАМІ АНЁЛАЎ, В.Немцов, Солигорский ЦЕНТР ТВОРЧЕСТВА ДЕТЕЙ , Л.Гомонов, Н.Мищенко, Крылья ангела | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0