Маё дзяцінства
было самым непасрэдным чынам звязана з Нёманам. Вуліца Зялёная, на якой мы жылі
ў Гродне, тулілася паміж пагоркаў непадалёк гэтай велічнай блакітнай ракі.
Я.Шунейка. "Нёман ля Гародні" (2005, пастэль)
Побач
са Старым і Новым каралеўскімі замкамі на высокіх нёманскіх берагах
знаходзіліся і вытворчыя мастацкія майстэрні. Яны размяшчаліся ў трохпавярховым
будынку былой сінагогі. Там працаваў мой бацька, Фелікс Шунейка. З дзяцінства я
наведваў студыю выяўленчага мастацтва і таму часта дапамагаў бацьку, асабліва
падчас падрыхтоўкі да святаў, у выкананні розных лозунгаў, стэндаў і да т.п.
Я.Шунейка. Сінагога і ешабот (школа для вывучэння талмуда) ў Гродне, непадалёк Нёмана (2005, пастэль) Мне вельмі
падабаўся гэты старадаўні будынак, прыцягвала яго непаўторная атмасфера, якая
яднала многіх мастакоў. Нават спрабаваў пісаць пра яе крыху наіўныя аматарскія
вершы.
МАЯ СІНАГОГА
Няма падобнай сінагогі ні ў
Палестыне,
ні
ў Парыжы.
У
Гродне толькі есць помнік гэты,
Стаіць у цэнтры былога гета.
А побач бачым на схіле лета –
Кусты вяргіняў чырвона-рыжых.
У сінагозе былі майстэрні,
І мастакі там штодня сядзелі,
Пано стваралі пра лён і зерне.
Ад панядзелка да нядзелі,
У старым будынку малявалі і
паасобку,
і калектыўна.
Не вернікі Ісаак ці Леві,
А мастакі ў берэтах злева,
І справа, зверху і на ганку,
Хто з пэндзалем,
А хто і з півам.
Я разам з бацькам у сінагозе
Дзяцінства ўсё правёў у працы.
Стваралі стосы агіт-плакатаў
Пра хуткі шлях "Слияния наций”,
А час павёў наперад шпарка
нас па зусім іншай дарозе.
Цяпер у будынку сапраўдны рабі
У суботу ўсіх маліцца кліча.
Са смутным я стаю абліччам,
Што хутка, шпарка ўсё мінае.
А новае – таксама вабіць,
Мой лозунг для яго: "Вітаю!”
У вялікай залі
на другім паверсе адначасова выконвалі афарміцельскія заказы мастакі рознага
ўзросту. Але сярод іх мяне найбольш захапляла маладая выпускніца графічнага
аддзялення Віцебскага педінстытута Людміла Налівайка.
Ёй даручалі
маляваць вялікія святочныя пано, якія экспанаваліся некалькі дзен на мурах
дамоў цэнтральных вуліц. Потым іх здымалі і трымалі ў запасніках майстэрняў,
каб выкарыстаць нанова загрунтованае палатно для чарговых сацыяльных заказаў.
Я старанна
падмалёўваў белай фарбай куточкі літар на чырвоных стужках лозунгаў і міжвольна
назіраў, як Людміла хутка і ўпэўнена
фарбавала самым шырокім пэндзалем свае манументальныя кампазіцыі ў неверагодна
на той час мадэрністычным стылі.
Суцэльная
стылізацыя, умоўныя абрысы твараў і фігур будаўнікоў камунізму. І пры любой
магчымасці яна ўводзіла ў кампазіцыі сваіх пано сілуэты гродзенскай
архітэктуры, праз якую праглядаецца плынь Нёмана, а на яго высокім беразе
ўзвышаецца помнік архітэктуры ХІІ ст. – Барысаглебская (Каложская) царква,
сімвал старажытнай гісторыі горада.
Я
ўжо не кажу пра "нерэалістычныя” колеры яе выяў: малінавыя, залацістыя,
шэра-блакітныя, вохрыста-зялёныя, празрыста-блакітныя і інш.
А ў цэлым – вельмі
святочнае і жывапіснае ўражанне.
А
ў канцы 1960-х гг. у Гродна прыехаў ствараць свае пейзажныя матывы славуты
мінскі маэстра, Народны мастак СССР Віталь Цвірка. Ён ўхваліў працы Людмілы
Налівайкі і шчыра запрашаў яе працаваць на эцюдах разам з гродзенскімі
мастакамі Іванам Пушковым, Мікалаем Апіекам і іншымі.
В.Цвірка. Пачатак 1950-х (фота з кнігі "Віталь Канстанцінавіч Цвірка" 2003 г.)
Адразу ажівілася творчае
асяроддзе гродзенскіх мастацкіх майстэрняў. Бо ўсе захапляліся нёманскімі
пейзажамі. А калі побач творыць выдатны калега з Мінска, гэта азначае, што
далёкія нёманскія далягляды, высокія згібістыя берагі з сасновымі лясамі, імклівая
стужка ракі – вартыя жывапіснага адлюстравання.
Я тады таксама часта
маляваў нёманскія матывы побач з
Каложай, разам з бацькамі і сястрой вандраваў уздоўж Нёмана далёка за межы
горада ўніз па цячэнню ракі да высачэзных Крэйдавых гор, вёскі з запамінальнай
назвай Гожа і нават далей. Я.Шунейка. Неман ля крэйдавых гор (2005, пастэль)
Толькі позна ўвечары вярталіся дадому, калі над
нёманскімі хвалямі садзілася пурпурна-чырвонае сонца, а аблокі на небе набывалі
аранжава-фыіялетавыя адценні. Таму я быў вельмі ўсхваляваны, калі
В.Цвірка выказаў жаданне паглядзець мае малюнкі і акварэльныя эцюды, бо яго
шчыра цікавілі творы не толькі гродзенскіх мастакоў, але і маладых пачаткоўцаў.
Тым больш, пра мяне, як пра "здольнага студыйца”, яму распавядала сапраўдная
паплечніца па гродзенскім творчым праектам Л.Налівайка.
І вось надыйшоў гэты
памятны восеньскі дзень. Я з нейкім нязвыклым "трымценнем” ва ўсім целе і сэрцы
набліжаўся з папкаю малюнкаў да вялікага дома на скрыжаванні вуліц
М.Астроўскага і У.Рэйманта ў гродзенскім раёне Новы Свет.
Ад маёй зацішнай
вуліцы Зялёнай туды трэба было крочыць даволі доўгі час. І я тады прынцыпова
вырашыў, што калі В.Цвірка мяне не падтрымае як патэнцыяльнага мастака, не
паеду вучыцца ў Мінскае мастацкае вучылішча. Туды марылі паступіць пасля
васьмігодкі ўсе нашы здольныя студыйцы Гродзенскага дома піянераў.
Я заўсёды
быў не вельмі ўпэўнены ў сваіх творчых магчымасцях. Таму аддаваў права вырашаць
пра мае здольнасці звыш-аўтарытэтнаму мастаку. Крыху супакойвала думка, што
калі і не буду вучыцца ў Мінску, дык застануся пасля школы працаваць у афарміцельскім
калектыве сінагогі, у якім я адчуваў сябе вельмі ўтульна.
В.Цвірка
кватэраваў тады ў доме гродзенскага мастака-пейзажыста Івана Пушкова. На другі
паверсе пад самым дахам была абсталявана майстэрня, дзе і адбылася наша
сустрэча.
Паважаны маэстра з высокім
чалом ў белым пуловэры, са шклянкай гарбаты сядзеў за вялікім добра асветленым
сталом і з вельмі сур’ёзным выглядам адразу ўзяўся ўласнаруч перагортваць і
разглядаць мае шматлікія працы.
Адразу выказаў задаволенасць, што я шмат малюю,
не лянуюся. І мімаходзь пачаў раіць, як трэба маляваць больш свабодна і выразна.
Доўга перагортваў альбомы з маімі накідамі. І раптам сказаў, што яны вельмі
ўдалыя!
З гэтага моманту я ўжо не сумняваўся, што пасля завяршэння вучобы
паеду ў невядомы і далёкі Мінск, дзе стану сапраўдным мастаком. І хоць паважаны
маэстра зрабіў мне яшчэ шмат заўваг, ён потым ў завяршэнне сказаў: "Табе трэба
ехаць вучыцца ў Мінск. Шкада марнаваць свае здольнасці.”
Немагчыма
забыць тых шчаслівых перажыванняў, якія перапаўнялі аптымізмам і самымі
ружовымі спадзяваннямі і надзеямі, хоць гэта было далёкай восенню 1968 года.
Улетку наступнага года я даволі паспяхова паступіў у Мінскае мастацкае
вучылішча імя А.К.Глебава.
І заўсёды з хваляваннем хадзіў на выставы пабачыць
новыя творы Віталя Цвіркі, якія яшчэ многія годы бударажылі сваёй свабодай і
наватарствам мастацкае жыццё ў сталіцы.
Але
сярод яго шматлікіх твораў найбольш блізкім і памятным для мяне з’яўляецца пейзаж таго часу, калі мы
сустрэліся ў Гродне. Гэта – "Каложа”. Каляровая гучнасць і напружанасць
восеньскіх фарбаў у гэтым творы ўражвае сваім надзвычайным экспрэсіўным
выглядам.
В.Цвірка. Каложа. Царква ХII ст. у Гродне. 1969
Пейзаж з царквой на беразе Нёмана вельмі праўдзіва перадае тое
лістападаўскае ўражанне, калі дрэвы пачынаюць
агаляць свае кроны і нібы палаюць жоўтай і чырвонай лістотай на фоне халоднага
восеньскага неба.
А ў цэнтры – нібы свечка свеціцца сваімі тэракотавымі мурамі
трапяткі сярэднявечны храм.
Я нават ведаю з якой кропкі гледжання заўважыў
таленавіты мастак такі жывапісны цуд. Ён стаяў на высокім пагорку на мурах Старога
замка, на другім беразе рэчкі
Гараднічанкі, на супрацьлеглым пагорку перад яго вачыма зіхацеў жывы восеньскі
краявід, які проста прасіўся на палатно.
Я нават уяўляю, з якім неўтаймаваным
натхненнем малявалася гэта палатно, якое цяпер знаходзіцца ў экспазіцыі
Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Улічваючы выключнасць гэтага мастацкага
адкрыцця, можна сказаць пра яго і ў рыфмаванай форме:
" Цвірка з натуры ў Гародні малюе Каложу.
Як
пырскі і кроплі дажджу расцякаюцца фарбы.
Пранізлівы
сінь-далягляд упіваецца ў вочы.
Схапіліся
чырванню дрэвы і, мабыць, згараюць.
Але
не ў попел раструшчацца жылкі-галінкі.
На месцы святым
тут царква ўсю красу ўваскрашае.
Адновіцца цудам прырода,
няма тут памылкі. На
творчым узвышшы Гародня стаіць, не знікае.
Як
куст, што з’явіўся Майсею ў зямлі абяцанай,
--Нязгаснасць
і веліч Каложы ў пейзажным мастацтве.”
Цяпер я ўжо супрацоўнічаю з Л.Налівайка
ў новым грамадскім праекце "Выток Нёмана-выток духоўнасці”.
Ён, на маю думку,
павінен ўзбагачацца рознымі светлымі ўспамінамі, як узбагачаецца кожная вялікая
і паўнаводная рака сваімі маленькімі рэчкамі-прытокамі і нават непрыкметнымі
ручаінкамі.
Яўген Шунейка, былы гарадзенскі
падлетак з нёманскіх берагоў.
Эфир от 21.01.2010. В Национальной библиотеке Беларуси проходит четвертый Международный фестиваль пейзажа имени Виталия Цвирко. Всего в экспозиции представлено около сотни полотен, выполненных в разных техниках. Это и живопись, и графика, и фотоснимки. Рассказывает Юлия Романович: Белорусские деревни, украинское взморье, российские леса... Это фестиваль самого демократичного жанра - пейзажа. Традиция продолжается - художественный форум в честь народного художника Беларуси Виталия Цвирко устраивают уже в четвертый раз. От академического образа до абстракции. Жанру пейзажа уже более двух столетий, а он не остановился в своей эволюции. Традицию проведения форума в честь мэтра пейзажа и бывшего ректора Белорусского театрально-художественного института Цвирко начал Республиканский фестиваль пейзажа, который в 2005 проходил в Музее современного изобразительного искусства. Теперь в Национальной библиотеке выставляется не один зарубежный автор, хотя преимущественное большинство работ, конечно, художников-белорусов. Василий Костюченко, художник: "Сейчас художники по-разному себя выражают, но все равно есть оглядка на то, что уже сделано. А Виталий Цвирко здесь пример. Неравнодушное отношение ко всему - как к произведению, так и к тому, что он делает". В этом году отбор на фестиваль был строгим как никогда. Все произведения вместили не в три, как это было раньше, а в два зала. Местами даже пришлось разместить работы в два ряда. Живопись маслом, акварели, фотоснимки, графика создателей разных поколений. Федор Ястреб, художник, куратор IV Международного фестиваля пейзажа имени В.Цвирко: "Художник, увидев нечто, должен переработать это в мастерской, передать через только ему свойственные формы частички природы". Сергей Тимохов, заместитель председателя Белорусского союза художников по выставочной деятельности: "Каждый художник проходит стадию понимания и изучения этого жанра, начиная со студенческих лет. Но не каждый художник потом остается в этом жанре работать". А между тем, за четвертым Международным фестивалем имени Цвирко в Национальной библиотеке в последующие годы пройдут и другие. Правда, Союз художников уже задумывается над тем, чтобы присоединить к проекту свою выставочную площадь и расширить экспозиционное пространство. Источник
|