ДУ "Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей"
і інтэрнэт-музей "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"
рэалізуюць праект
"Выток Нёмана – выток духоўнасці”
Паказаць значымасць геаграфічных, гістарычных, культурных аб’ектаў і таленавітых людзей Уздзеншчыны як сімвалаў духоўнай асветы краіны.
Вывучэнне, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Уздзеншчыны і таленавітых людзей, праславіўшых родны край.
Выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару ў жыхароў, асабліва маладога пакалення, фарміраванне беражлівых адносін да стваральнай працы продкаў і сваёй малой радзімы.
Развіццё рэгіянальнага аграэкатурызму, стварэнне аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры з улікам сучасных патрабаванняў.
Захаванне і адраджэнне малых (неперспектыўных) сельскіх мясцовых населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі.
Метады і формы:
На базе музея стварыць цэнтр культурнай дзейнасці "Выток Нёмана - выток духоўнасці" як адзінае звяно паміж кіруючымі структурамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрымальнікамі, СМІ, прыватнымі асобамі.
Арганізаваць Апякунскі Савет для аб'яднання намаганняў ўлады, бізнеса, творчых людзей і кантралявання выкарыстоўвання спонсарскай дапамогі.
Стварыць інфармацыйную сетку для распаўсюджвання матэрыялаў па бібліятэках, музеях, школах, установах як праз Інтэрнэт, так і на друкаваных і электронных носьбітах.
Распрацаваць турыстычныя брэнды для прыцягнення турыстаў і развіцця турыстычнага патэнцыялу:
"Выток Нёмана. Уздзеншчына"
"Выток Нёмана - выток духоўнасці"
Напісаць гімн Уздзенскага раёна.
Распрацаваць аздараўляльныя турыстычныя маршруты, пешыя і аўтавеламотапрабегі, па сакральных і гістарычных месцах і зрабіць іх віртуальны варыянт.