Каталог статей
В категории материалов: 41 Показано материалов: 21-30 |
Страницы: « 1 2 3 4 5 » |
Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
УЗДЗЕНСКІ РАЁН – "НОВЫ БАРБІЗОН”?!
Беларуская
прырода – сапраўдная і невычэрпная крыніца натхнення для мастакоў, якія
развіваюць лепшыя еўрапейскія пейзажныя традыцыі малявання з натуры на вольным
паветры, раніцай, пад праменнямі дзённага ці вечаровага сонца і г.д.
Такая
выдатная дэмакратычная навацыя нарадзілася ў Францыі і называецца Барбізонскай
школай (ад вёсачкі Барбізон на ўскрайку лесу Фантэбло, што знаходзілася прыблізна
ў 30-40 вярстах на паўднёвы ўсход ад Парыжа).
|
НА ЗЯМЛІ ВЫДАТНЫХ АСОБАЎ І ВЕКАПОМНЫХ ЗДАРЭННЯЎ
Можна толькі
здзіўляцца нашай пэўнай недаінфармаванасці. Мы кожны дзень пра нешта даведваемся,
пра што не мелі яшчэ ўчора ніякага паняцця.
Не, рэч ідзе не
пра далёкія галактыкі, а пра нашу блізкую і ўсім вядомую (і невядомую)
Міншчыну. Ізноў для сябе нешта нечакана пазнаеш, калі ў чарговы раз узнікае праект арганізацыі выставы ў
якім-небудзь раённым цэнтры сталічнай вобласці. Вельмі
аператыўна мастакі, удзельнікі асветніцкага праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці” збіраліся правесці супольную
выставу "Ад Нёмана да Лані” ў
экспазіцыйнай зале Музея гісторыі Клеччыны.
|
НЕВЫЧАРПАЛЬНЫЯ НА ВОБРАЗЫ РАДКІ
Тым, хто прыйшоў у Дом-музей А. Міцкевіча ў апошні
дзень кастрычніка, пашанцавала ўдвая. Яны не толькі сталі сведкамі адкрыцця
выставы жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечанай 215-годдзю А. Міцкевіча "Паэту
- Нёманскі вянок”, але і змаглі ўжывую павесці дыялог і пазнаёміцца з групай вядомых
мастакоў і скульптараў Беларусі.
Свае творчыя работы на суд грамадскасці Навагрудка
прадставілі актывісты творча-асветніцкага праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" Леанід Гоманаў, Фёдар
Ладуцька, Андрэй Лычкоўскі, Мікалай Мішчанка, Яўген Шунэйка, Марына Эльяшэвіч,
Алесь і Яраслаў Філіповічы.
|
У НАВАГРУДСКАЙ "ПАДЗЕМЦЫ”
У Навагрудку
яшчэ няма патрэбы будаваць метрапалітэн, але ўжо ёсць сваё падземнае выставовае
асяроддзе з асобнымі заламі і шматлікімі калідорамі-пераходамі. Яно
размяшчаецца літаральна пад будынкамі Мемарыяльнага Дома-музея Адама Міцкевіча.
У гэтай нязвыклай і рамантычнай "падземцы” і адбылося 30 кастрычніка адкрыццё
чарговай выставы актывістаў творча-асветніцкага праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці”. Яна прысвячаецца 215-годдзю з дня
нараджэння нашага славутага земляка, волата эпічнай паэзіі ХIХ ст. і
мае назву "Паэту – нёманскі вянок".
|
CОНЕЧНЫ КАСТРЫЧНІК У НЯСВІЖЫ
Сёлетняя восень
- сапраўдны падарунак прыроды для жывапісцаў і ўсіх аматараў вандровак па
роднаму краю. Нібы вогнішчы ўздоўж дарог, на палях і ў парках палаюць сваёй
лістотай клёны і дубы, засцілаючы вакол сваіх сцяблін дываны залатых лісточкаў.
12 кастрычніка, выкарыстоўваючы вельмі спрыяльнае надвор’е, шчырыя прыхільнікі плэнэрнага жывапісу,
мастакі Андрэй Лычкоўскі (Узда) і Яўген Шунейка (Мінск) выправіліся ў Нясвіж,
каб памаляваць з натуры радзівілаўскі палац у аздабленні залатой лістоты.
|
Неманские передвижникиСолигорский краеведческий музей вновь рад
гостеприимно распахнуть двери для своих гостей. 27 сентября состоялось
открытие выставки живописи и скульптуры под названием «Нёманскія
перасоўнікі».
Данная выставка в нашем городе является составной частью арт-тура под
общим названием «Выток Нёмана – выток духоўнасці». Этот проект явился
результатом творческого тандема минских и узденских художников и
скульпторов. Солигорским любителям прекрасного свои работы любезно
предоставили Леонид Гомонов (г. Минск), Николай Мищенко (г. Минск),
Евгений Шунейко (г. Минск), а также Андрей Лычковский (г. Узда),
Александр и Ярослав Филипповичи (г. Узда) и Федор Ладутько (г. Минск).
|
(2013) |
У
Салігорску адбылася значная культурная падзея – у гарадскім краязнаўчым
музеі пачала сваю работу выстава жывапісу і скульптуры "Нёманскія
перасоўнікі”.
Выстава ў нашым горадзе – гэта састаўная частка праекта
пад агульнай назвай "Выток Нёмана – выток духоўнасці”. Гэты праект –
вынік творчага тандэма мінскіх і ўздзенскіх мастакоў і скульптараў.
|
"Нёманскія перасоўнікі” на зямлі беларускіх шахцераў
27 верасня ў Салігорску
адбылася незвычайная падзея.
У камернай выставовай зале раённага
гісторыка-краязнаўчага музея пачалі экспанавацца творы мастакоў, якія
з’яўляюцца актывістамі ўздзенскага праекта
"Выток Нёмана - выток духоўнасці
”, М.Мішчанкі, Ф.Ладуцькі, А. і Я. Філіповічаў, А.Лычкоўскага, Я.Шунейкі .
|
ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ
САДОВАЙ
Сёлета 19 верасня ў Нясвіжы на
вуліцы Садовай, у доме-музеі мастака Міхася Канстанцінавіча Сеўрука адбылася
нязвыклая ўрачыстасць.
Мастакі з Мінска, Узды і Гродна перадалі ў дар для музейнай калекцыі свае
творы, прысвечаныя памяці вялікага жывапісца і графіка, які з 1939 г. да канца сваіх дзён (1972 г.) жыў і працаваў у
гэтым непаўторна прыгожым і ўтульным горадзе.
|
Дом-музей мастака збірае сяброў
У мінулы чацвер у доме-музеі Міхася Сеўрука
адбыўся мастацкі пленэр, у якім удзельнічалі творцы з Мінска
і Узды.
Як патлумачыў адзін з удзельнікаў гэтага мерапрыемства,
кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай
дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябар Беларускага Саюза мастакоў
Яўген Шунейка, пленэр быў прысвечаны творчасці класіка
беларускага жывапісу Міхася Сеўрука.
|
|
Статистика
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0
|