Пятница, 13.12.2024, 06:55
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Соф'я ЛЮБАНЕЦ. Дом-музей мастака збірае сяброў

Дом-музей мастака збірае сяброў

18 сентября 2013

Фотография 1

За работай - мастак Алесь Філіповіч

У мінулы чацвер у доме-музеі   Міхася Сеўрука адбыўся мастацкі пленэр, у якім удзельнічалі  творцы з Мінска і Узды.

Як патлумачыў адзін з удзельнікаў гэтага  мерапрыемства, кандыдат  мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай  дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябар Беларускага Саюза мастакоў Яўген Шунейка, пленэр  быў прысвечаны творчасці класіка  беларускага жывапісу Міхася Сеўрука.

Яўген Шунейка адзначыў, што экспазіцыя  ў доме-музеі вялікага мастака наладжана на самым высокім  узроўні.

- Гэта фенаменальны музей, - сказаў Яўген Феліксавіч, - таму  што тут захоўваюцца аўтэнтычныя  рэчы, тут нібы прысутнічае  сам мастак, і дух яго творчасці такі моцны, што гэта  адчуваеш  усёй душой. Праца з натуры ў  такім асаблівым месцы дае эмацыянальны  запал, жывую сувязь з тэматыкай. Больш нідзе немагчыма  так спасцігнуць дух творчасці мастака, як у доме, дзе ён жыў, і дзе, уласна, нараджаліся яго творы.

_MG_2333

Кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай  дзяржаўнай акадэміі  мастацтваў, сябар Беларускага Саюза мастакоў Яўген Шунейка

Думку аб неабходнасці папулярызацыі творчасці Міхася  Сеўрука выказаў і адзін з удзельнікаў пленэра, мастак з  Уздзеншчыны Алесь Філіповіч. Ён адзначыў, што Сеўрук  сваёй творчасцю  сапраўды звязаў пакаленні, стаўшы правадніком класічнай мастацкай школы, якая ідзе яшчэ ад Фердзінанда Рушчыца, да сучаснасці.

- З яго  карцінамі павінны знаё-міцца дзеці і моладзь, - сказаў  Алесь Філіповіч, - таму што такіх  мастакоў больш няма і не будзе.  Наша ж задача,  як яго паслядоўнікаў, адна - каб квітнела Беларусь і квітнела мастацтва, а людзі, гледзячы на прыгажосць у натуры і на палотнах, ганарыліся сваёй краінай.

_MG_2311

Над сваім эцюдам працуе Алена Шунейка

Карціны, напісаныя на пленэры, плануецца пасля дапрацоўкі перадаць у дар Нясвіжскаму  гісторыка-краязнаўчаму музею.

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ



Источник: http://nesvizh-news.by/arhiv/2013/09/70-%2810670%29/dom-muzej-mastaka-zb%D1%96rae-syabrou.aspx
Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (22.09.2013)
Просмотров: 1212 | Теги: Михаил Ладутько, пленэр в Несвиже, Алесь Филиппович, Михаил Севрук, Евгений Шунейко, Ирина Калибаба | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0