Вяртанне культурнай памяці - важная задача духоўнага адраджэння. 
Гэта 
датычыцца і творчай спадчыны беларускага  мастака Міхася Сеўрука. Доўгі 
час ён жыў и працаваў у Нясвіжы. 
Яго творы былі падараваныя раённаму 
краязнаўчаму музею. Зусім нядаўна адчынілася для наведвання мемарыяльная
 экспазіцыя ў доме, дзе жыў  творца. 
Гэта, мабыць, адзін з самых узорных
 музеяў, прысвечаных  вялікім беларускім творцам на іх малой Радзіме. 
Надыйшоў час, каб у гэта мемарыяльнае месца пачалі наведвацца шматлікія 
прыхільнікі і даследчыкі класічнай спадчыны беларускага мастацтва. 
Сваю 
сцяжынку да М.Сеўрука знайшлі ўжо мастакі, удзельнікі праекта "Выток 
Нёмана - выток духоўнасці", пра што сведчыць і гэты відэаматэрыял. 
Спадзяёмся, што ён будзе спрыяць папулярызацыі турыстычных шляхоў па 
Беларусі, якія ўзбагачаюць вялікімі духоўнымі уражаннямі.