Четверг, 21.11.2024, 21:56
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

УЗДЗЕНСКІ РАЁН – “НОВЫ БАРБІЗОН”?!
УЗДЗЕНСКІ РАЁН – "НОВЫ БАРБІЗОН”?!


------------------------
-----------------------

Беларуская прырода – сапраўдная і невычэрпная крыніца натхнення для мастакоў, якія развіваюць лепшыя еўрапейскія пейзажныя традыцыі малявання з натуры на вольным паветры, раніцай, пад праменнямі дзённага ці вечаровага сонца і г.д. 

Такая выдатная дэмакратычная навацыя нарадзілася ў Францыі і называецца Барбізонскай школай (ад вёсачкі Барбізон на ўскрайку лесу Фантэбло, што знаходзілася прыблізна ў 30-40 вярстах на паўднёвы ўсход ад Парыжа).

Там на працягу 1830-х - 1860-х гг. працавала суполка мастакоў-рэалістаў, якія былі вялікімі адкрыўцамі сапраўднага хараства айчыннай прыроды ў самых сціплых і звыклых яе матывах. Іх здабыткі былі падхоплены многімі рэалістамі розных еўрапейскіх краін ХІХ –ХХ ст.  

І дагэтуль "барбізонская сцяжынка” вядзе  мастакоў на эцюды па-за межамі Мінска і другіх гарадоў Беларусі. Але далёка не кожная мясцовасць становіцца асяродкам мэтанакіраванай плэнэрнай творчасці, якая праз пэўны час ўжо прыносіць значныя здабыткі ў беларускі пейзажны жывапіс.

Такім асяродкам плэнэрнага мастацкага жыцця стаў суседні з Мінскім - Уздзенскі раён. Тут пачынаецца выток Нёмана, звілістымі блакітнымі стужкамі зіхцяць паміж лясоў і палёў рэчкі Уздзянка, Уса,  Лоша, Шаць (усяго іх 19, агульная працягласць рачной сістэмы раёна складае 444 км.).

Шмат помнікаў архітэктуры розных часоў урачыста ўзвышаюцца над купінамі дрэў, ёсць непаўторныя памятныя мясціны, звязанныя з гістарычнымі падзеямі, жыццём і дзейнасцю вялікіх асоб.

 З Уздзеншчынай звязана жыццё і творчасць такіх мастакоў як Ю.Пучынскі, І.Салавей, М.Рагалевіч, У.Ткачоў, С.Андруховіч, Я.Зак  і інш.

Новы штуршок актыўнасці мастацкага жыцця даў у верасні 2010 г. першы плэнэр жывапісу. З таго моманту невялікія па колькасці ўдзельнікаў мастацкія плэнэры на Уздзеншчыне адбываюцца кожны год. Яны прыносяць вялікі плён як арганізатарам, якія папаўняюць  жывапісныя зборы раённых установаў культуры, так і мастакам, што з кожным прыездам ва ўпадабаныя мясціны павышаюць сваё творчае майстэрства.

Прыкладам гэтаму служыць персанальная выстава "Вандроўкі з эцюднікам”, якая ўжо амаль год экспануецца на другім паверсе ў файе адміністрацыйнага корпусу Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.


Яе аўтар, Мікалай Мішчанка - супрацоўнік гэтага музея і удзельнік усіх плэнэраў на Уздзеншчыне. Таму на выставе большасць эцюдаў створана менавіта ў гэтым раёне, дзе мастака гасцінна сустракаюць, дапамагаюць з транспартам, каб хучэй адшукаць неабходныя матывы.  

На здымку: словы ўдзячнасці ад Надзеі Вусавай (злева), намесніка дырэктара па навуковай рабоце.

Паводле меркаванняў розных музейных супрацоўнікаў і наведвальнікаў музея, такая доўгатэрміновая выстава стварае вельмі ўтульную атмасферу, ніколі не стамляе, дапамагае настроіцца на працягу працоўнага дня на станоўчы лад.



Больш таго, наместніца дырэктара па навуковай рабоце Надзея Вусава заўважыла, што творы пейзажыста, у выніку доўгага візуальнага кантакта з імі, дзейнічаюць як сапраўдныя псіхатэрапеўтычныя сродкі: супакойваюць, дзіўным чынам хутка аднаўляюць станоўчую энэргію. Цікавае назіранне. І можна ўявіць, як добра будзе адчуваць сябе кожны супрацоўнік і наведвальнік дзяржаўных і грамадскіх устаноў, калі ён штодзень будзе бачыць там мастацкія творы.




На гэтай выставе 22 лістапада адбылася вельмі важная сустрэча з мастаком, якая пераўтварылася ў актыўнае абмеркаванне яго здабыткаў. На ёй прысутнічалі супрацоўнікі музея: Надзея Вусава, Вольга Архіпава, Святлана Шукан, Надзея Шукан і іншыя.

Прыехала прадстаўнічая дэлегацыя з Узды на чале з дырэктарам раённага краязнаўчага музея Тамарай Лухверчык, актывістамі праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці” Васілём Лычкоўскім, мастаком Алесем Філіповічам з жонкай і дачушкамі, відэааператарам Раманам Сямёнавым, спонсарамі сайтаў праекта Мар'янай і  Віталям Сялевічамі.

Быў праведзены відэазапіс выступленняў такой этапнай для мастака падзеі. А потым ён распавядаў перад камерай пра ўсе свае пейзажныя працы, створаныя на Уздзеншчыне.  Атрымалася вельмі змястоўная і наватарская па сваёй сутнасці відэаінфармацыя, якая будзе выдатнай метадычнай базай для ўсіх новых  мастакоў, што далучацца раней-пазней  да уздзенскіх плэнэраў.




Гісторыя адной карціны. Мікалай Мішчанка. "Пачатак дня"

Экскурсия по выставке пяти художников в Узденском сельско-хозяйственном лицее (15.02.2013) 

Мерапрыемства адбылося 15 лютага 2013 г. для навучэнцаў і  педагогаў Уздзенскага сельска-гаспадарчага  ліцэя.

Экскурсавод  - Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і  тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.

Экскурсія праведзена на рускай і беларускай мовах.

У фільме прымалі ўдзел мастакі:

Мікалай  Мішчанка, член Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў

Віктар Барабанцаў, лаўрэат прэміі "За духовное возрождение”,
член Саюза мастакоў

Алесь Філіповіч, жывапісец з Уздзеншчыны



На здымку: Вольга Архіпава, загадчыца аддзела сучаснага беларускага мастацтва, Мікалай Мішчанка, член Саюза мастакоў РБ.


Выступоўцы, прыхільнікі творчасці М.Мішчанкі  спадзяюцца, што ў хуткім часе персанальную выставу пейзажаў, напісаных на падставе уздзенскіх эцюдаў, мастак падрыхтуе для галоўных экспазіцыйных  залаў НММРБ, што і будзе канчатковым прызнаннем таго, што Уздзенскі раён мае асаблівую жывапісную прыцягальнасць і, сапраўды, яго можна лічыць "Новым Барбізонам”.

Можна не сумнявацца, такае заслужанае прызнанне яшчэ больш актывізуе сузідальны мастацкі рух у раённым цэнтры. А яго станоўчы прыклад могуць узяць на ўзбраенне многія іншыя культурныя асяродкі. Бо сапраўды ў нас такая невыказна прыгожая прырода і вельмі шмат таленавітых мастакоў, якія ў стане перадаць яе хараство.  

Яўген Шунейка, мастацтвазнавец, удзельнік абмеркавання выставы   

 Фотосправаздача Наталлі Кудзін

 Фотакалажы Васіля Лычкоўскага



Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (24.11.2013)
Просмотров: 1431 | Теги: Евгений Шунейко, Выток Нёмана-выток духоўнасці, Николай Мищенко, УЗДЗЕНСКІ РАЁН – “НОВЫ БАРБІЗОН” | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0