Четверг, 21.11.2024, 21:36
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Cонечны кастрычнік у Нясвіжы. Фотасправаздача

CОНЕЧНЫ КАСТРЫЧНІК У НЯСВІЖЫ

Сёлетняя восень - сапраўдны падарунак прыроды для жывапісцаў і ўсіх аматараў вандровак па роднаму краю. Нібы вогнішчы ўздоўж дарог, на палях і ў парках палаюць сваёй лістотай клёны і дубы, засцілаючы вакол сваіх сцяблін дываны залатых лісточкаў.

12 кастрычніка, выкарыстоўваючы вельмі спрыяльнае надвор’е,  шчырыя прыхільнікі плэнэрнага жывапісу, мастакі Андрэй Лычкоўскі (Узда) і Яўген Шунейка (Мінск) выправіліся ў Нясвіж, каб памаляваць з натуры радзівілаўскі палац у аздабленні залатой лістоты.

Яны вырашылі прысвяціць гэты творчы сеанс малявання з натуры 160-годдзю з дня нараджэння Вінсэнта ван Гога (1853-1890).

Вялікі творца постімпрэсіянізму, які стварыў свой індывідуальны аўтарскі стыль, быў песняром непаўторнага сонечнага святла, які струменіць з вангогаўскіх жывапісных твораў. Уявіць толькі, што ён стаіць побач у захапленні ад беларускай  восені і імпульсіўна накладае залацістыя, чырвоныя, вохрыстыя фарбы на чыстае палатно.           

Так вось і з’явіліся ў працэсе захопленага малявання і свабоднага лунання фантазіі творы "Мазок Вінсэнта” А.Лычкоўскага і "Вінсэнт на фоне Нясвіжскага палаца” Я.Шунейкі.



А надалей да самага надвячорка вельмі лёгка і з натхненнем маляваліся адзін за другім эцюды, дзе гучныя восеньскія фарбы дрэў злучаліся са светлымі мурамі палацавай архітэктуры, уязднога маста і брамы, тэракотавых дахаў і высокіх вежаў з завостранымі барочнымі "капелюшамі”.

Не толькі мастакі-эцюдысты ўпадабалі ў такі сонечны выхадны дзень  нясвіжскі закуток хараства і гістарычнай велічы.

Сюды з’ехаліся шматлікія вясельныя маладзёжныя кампаніі з усяго наваколля, школьнікі-экскурсанты з іншых раённых цэнтраў Міншчыны, розныя  гурты рок-музыкантаў і многія іншыя. З усімі і не пагамоніш, не даведаешся, хто і адкуль, бо не будзе часу маляваць. 

Дарослыя і дзеці не скрывалі сваёй радасці, што бачаць мастакоў, якія, насамрэч, з натуры хутка малююць палац. А гэта для іх яскравае пацверджанне, што месца тут сапраўды найпрыгажэйшае і вартае, каб яго наведаць хоць раз у год і іншым ад душы параіць.

Прыемнай нечаканасцю было ўбачыць сярод экскурсантаў вядомага мінскага мастака і педагога Рыгора Таболіча, які сюды прыехаў пацікавіцца нясвіжскімі скарбамі разам са сваімі калегамі і выхаванцамі. Вырашылі зрабіць памятны здымак з нагоды такой незапланаванай сустрэчы.

Потым раптроўна да Я.Шунейкі падышла яго студэнтка з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая была сярод запрошаных на вяселле сяброўкі і не магла надзівіцца, што яе педагог па гісторыі мастацтва ў вольны час малюе эцюды, ды яшчэ ў сэрдцы старажытнага Нясвіжа! 

А найбольш выклікалі завіруху святочных эмоцый вельмі прывабныя дзяўчыны са Стоўбцаў, якія так горача прасілі мастакоў хуценька намаляваць для жаніха і нявесты нясвіжскі накід у падарунак, што нельга было не пагадзіцца на імгненнае выкананне такога адказнага творчага задання.

Атрымаліся ўдалыя творчыя эцюды з элементамі мадэрністычнага арт-перформансу (арыгінальнага прадстаўлення з удзелам мастакоў і шматлікіх прысутных). Вось што  здараецца, калі мастакі "не хаваюцца ў кустах”, а "ідуць у народ”, адразу трапляючы ў фокус агульнай увагі.

Яшчэ неабходна адзначыць высокую культуру нашых нясвіжскіх і пазанясвіжскіх грамадзян, якія апранаюцца з густам, паводзяць сябе вельмі прыстойна, не пакідаюць пасля сябе аніводнай паперчыны.

Для такіх паважаных людзей мастакам вельмі прыемна ствараць свае новыя нясвіжскія пейзажы, якія неўзабаве з’явяцца на выставах   у кантэксце праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”.    


Яўген Шунейка,  удзельнік праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці ”















Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (14.10.2013)
Просмотров: 1263 | Теги: г.Несвиж, Выток Нёмана – выток духоўнасці, Евгений Шунейко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0