Понедельник, 25.11.2024, 00:10
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж
Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх.
Частка 1. Нясвіж






Змест кнігі:

Афіша выставы "Ад вытокаў Нёманскіх"
Яўген Шунейка. ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК
Яўген Шунейка. У ТВОРЧЫМ ГНЯЗДОЎІ МАЙСТРА
Яўген Шунейка. У ПЛЭНЭРА ЁСЦЬ ПРАЦЯГ
Соф'я ЛЮБАНЕЦ. Дом-музей мастака збірае сяброў
Яўген Шунейка. ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ
01. СТВ. Ад вытокаў Нёманскіх. 02. ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК  НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ У НЯСВІЖЫ. ГЛ.ВІДЭА
Яўген Шунейка.КОЛЕРЫ НЯСВІЖСКАГА ВЕРАСНЯ
ОНТ. Дворец в Несвиже открылся после реконструкции. СМ.ВИДЕО
Яўген Шунейка.CОНЕЧНЫ КАСТРЫЧНІК У НЯСВІЖЫ
CTV.BY- Город Несвиж (Минская область). СМ.ВИДЕО
Яўген Шунейка. АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ У НЯСВІЖЫ
БЕЛТА. Несвиж - культурная столица Беларуси 2012 года. СМ.ВИДЕО
БЕЛТА. Дворцовый бал в Несвижском замке. СМ.ВИДЕО

Наталля Валанцэвіч. ПРАСЯКНУЦЦА ДУХАМ НЯСВІЖА
Музыка, что заказывали Радзивиллы,  звучит в Несвиже! СМ, ВИДЕОСЮЖЕТ ОНТ
Ганна Быкава. Падарожжа ў Нясвіж
Кацярына Крамарэнка. Чаканая сустрэча з Нясвіжам
Васіль Лычкоўскі (укладальнік). Чаканая сустрэча з Нясвіжам. Музычны фотаагляд. СЛУХАЦЬ АУДЫЁ
ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОЧАК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ У НЯСВІЖЫ. 19.09.2013. ПЛЭНЭР-1
Сонечны кастрычнік у Нясвіжы. Фотасправаздача. 12.10.2013. Плэнэр-2
АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ У НЯСВІЖЫ. Фотаздымкі Наталлі Валанцэвіч. 26.10.2013



Спампаваць свабодна на дыск з файлаабменніка MAIL.RU

Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж.PDF

Выток Нёмана - выток духоўнасці, частка першая. PDF





Мультымедыйная кніга "Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж" - гэта вынік сумеснай дзейнасці  удзельнікаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" пасля першай выставы у Нясвіжы 08.08.2013 г., пад час якой музею былі падораны некалькі карцін.

Цытата:

"У Нясвіжы нарадзілася шмат новых творчых ідэй. Члены праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці”  яшчэ раз тут пераканаліся, што нельга сядзець толькі на адным месцы, неабходна ставіць новыя задачы, пашыраць творчыя далягляды, далучаць да супрацоўніцтва як мага больш актыўных і здольных людзей, у якіх актуальная ідэя культурнага росквіту Беларусі выклікае гарачае адчуванне салідарнасці і разумення. Таму неўзабаве на карце Міншчыны будуць пракладены чарговыя мастацкія маршруты."


Яўген Шунейка. ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК (г.Нясвіж)

Ужо 12.09.2013 г. адбыўся першы аднаднеўны плэнэр у доме-музеі Міхася Сеўрука, а праз нядзелю 19 верасня ўдзельнікі праекта зноў наведалі Нясвіж, дзе падарылі кіраўніцтву  музея пяць сваіх карцін, прысвечаных творчасці і жыццю Міхася Сеўрука, а таксама зрабілі відэаздымку экскурсіі, якую правяла Ірына Калібаба, супрацоўніца музея.

Гэтая відэаматэрылы - частка будучага дакументальнага фільма памяці вялікага беларускага жывапісца. У канцы лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ былі засняты новыя фрагменты да фільма: расповед Вольгі Архіпавай, загадчыцы аддзела сучаснага беларускага мастацтва НММРБ аб класічнай карціне М.Сеўрука "Жніво. 1937 г.",



і разважанні доктара мастацтвазнаўства К.Пятроўскага з Лодзі аб мастаку и Віленскай школе мастацтваў.





Таксама на Нясвіжскай зямлі нарадзілася ініцыятыва
"Падаруем творам мастака патрэбныя рамы”.



Прыгожым восеньскім днем 12 кастрычніка выкладчык БДАМ Яўген Шунейка і ўздзенскі мастак Андрэй Лычкоўскі выбраліся на плэнер пад дэвізам "
Каб мастаком сапраўдным стаць, Нясвіж нам трэба маляваць.” 




А яшчэ праз дзве нядзелі 26 кастрычніка ў Нясвіжы "высадзіўся культуразнаўчы дэсант" з Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, які таксама наведаў і нечакана  "адкрыў" для сябе існаванне Дома-музея нашага класіка, а студэнтка 3-га курса па спецыяльнасці мастацтвазнаўства нават ўзялася за напісанне навуковай працы аб М.Сеўруку.




Падчас Нясвіжскай "эпапеі"  да праекта далучыліся новыя людзі: вядомыя мастакі, кандыдаты мастацтвазнаўства, студэнты БДАМ, як у Беларусі, так і па-за яе межамі, што вельмі натхняе на  далейшую працу і сведчыць аб тым, што надышоў час да СУМЕСНАЙ
ДЗЕЙНАСЦІ  НА КАРЫСЦЬ ГРАМАДСТВА людзей, якія аб'ядноўваюць свае сузідальныя намеры і намаганні.



Мультымедыйныя кнігі ствараюцца ў фармаце PDF, найбольш карэктна праглядаюцца ў праграме ACROBAT READER, а для прагляду відэа патрэбна інсталяваць ADOBE FLASH PLAYER, абедзве праграмы свабодна можна знайсці ў Інтэрнеце, напрыклад, тут.

Гэтая кніга можа служыць прыкладам, як можна
па-першае, выкарыстоўваць ЛЮБЫЯ матэрыялы, каб раскрыць як мага паўней якую-небудзь тэму;
па-другое,  хутка і якасна друкаваць свае кнігі па краязнаўству ці мастацтвазнаўству, выкарыстоўваючы прынтэр з СНПЧ і брашуроўку кніг на спіраль ;
па-трэцяе, рабіць электронныя кнігі праз Інтэрнэт даступнымі для ўсіх зацікаўленых асоб;
па-чацвертае, іх зручна выкарыстоўваць на уроках, прэзентацыях у любых навучальных установах і гэтак далей.





расповед Вольгі Архіпавай, загадчыцы аддзела сучаснага беларускага мастацтва НММРБ аб класічнай карціне М.Сеўрука "Жніво. 1937 г."




Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (03.12.2013)
Просмотров: 1095 | Теги: Выток Нёмана - выток духоўнасці, В.Лычковский, Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх, Несвиж | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0