Вторник, 23.04.2024, 09:33
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта » Яўген Шунейка

Яўген Шунейка. Без лічбавага мастацтва беларусы не змогуць адчуваць сябе прадстаўнікамі сучаснай цывілізацыі

Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся II Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova.

У творчай акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Сербіі, Расіі, Украіны і Эстоніі. Праграма фестывалю, які будзе доўжыцца да 20 лістапада, уключае мастацкую выставу, а таксама відэапрагляды ў канферэнц-зале НББ.

"Фестываль робіцца ўсё больш і больш прадстаўнічым. Сёння ён стаіць поруч з французскім і польскім фестывалямі лічбавага мастацтва і стаў адным з наймацнейшых у Еўропе. Спадзяюся, што ў наступным годзе мы выйдзем і на іншыя пляцоўкі горада", — расказаў журналістам куратар фестывалю Фёдар Ястраб.

Ён зазначыў, што паказаныя на фестывалі творы будуць удзельнічаць у конкурсе, вынікі якога ацэніць журы на чале з кінарэжысёрам Аляксандрам Яфрэмавым. Пераможцы ў намінацыях "Лічбавае фота", "Камп'ютарная графіка", "Лічбавы жывапіс", "Відэаарт", "Відэакліп музычны", "Анімацыя", "Рэкламны ролік" і "Кароткі метр" будуць аб'яўлены на цырымоніі закрыцця фестывалю 18 лістапада ў 17.00, а 16 лістапада ў 17.00 адбудзецца пасяджэнне круглага стала па праблемах, узнятых аўтарамі і гасцямі творчай акцыі.

Мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, гаворачы пра ролю лічбавага мастацтва, адзначыў, што без яго беларусы не змогуць адчуваць сябе прадстаўнікамі сучаснай цывілізацыі.

"Крэатыўны дух жыве ў нашай нацыі, у нас шмат ідэй, але не заўсёды іх можна выразіць класічным шляхам — жывапісам, графікай, — тады на дапамогу прыходзяць новыя тэхналогіі", — сказаў ён.

Год: 2010
Режиссер: Уладзімір Бабарыка, БелаПАН.
Язык: Русский
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0