Воскресенье, 24.11.2024, 22:13
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Там, дзе жыве прыгажосць
Там, дзе жыве прыгажосць








Слова "прыгажосць” часцей за іншыя гучала з вуснаў удзельнікаў першага рэспубліканскага мастацкага пленэру на Уздзеншчыне "Зямля пад белымі крыламі”, які быў прысвечаны знамянальным датам у гістарычнай спадчыне маёнтка Кухцічы: 490-годдзю з дня нараджэння Мацея Кавячынскага (1520), беларускага кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, перакладчыка, рэфармацыйнага дзеяча (аднаго з уладальнікаў маёнтка Кухцічы); 450 гадоў (1560 – 1570) з пачатку будаўніцтва тут на сродкі Кавячынскіх кальвінскага збору; 190 гадоў з дня нараджэння Яна Казіміра Завішы (1820-1887), беларускага археолага, члена Маскоўскага археалагічнага таварыства, ураджэнца маёнтка.

Мэтай правядзення гэтага мерапрыемства былі прапаганда захоўвання гісторыка-культурнай спадчыны, работа з маладымі мастакамі, выхаванне ў іх мастацкага густу, пачуцця прыгожага, развіццё творчых здольнасцей.

Месца правядзення — сядзіба Кухцічы (п.Першамайск). Тут сцежкі-дарожкі, даўнейшыя пабудовы, дрэвы-старажылы, рэчанька Уздзянка памятаюць і Магдалену Радзівіл, і Мікалая Радзівіла, і нават Пятра I.

Пачалося мерапрыемства 20 верасня з арганізацыі харчавання і пражывання мастакоў. Гэта ўзяў на сябе дырэктар Уздзенскага ліцэя Валерый Іванавіч Фалейчык. На наступны дзень адбылася сустрэча мастакоў з кіраўніцтвам раёна, знаёмства з членамі выяўленчай студыі Уздзенскай СШ №2 і навучэнцамі раённай дзіцячай школы мастацтваў.

У гэты ж дзень была і экскурсія па былой сядзібе Кухцічы, сустрэча мастакоў з навучэнцамі ліцэя, дзе быў прадэманстраваны відэафільм пра знакамітых людзей сядзібы.

З раніцы 22 верасня пачаліся актыўныя пошукі прыгажосці, натхнення.

Зрэшты, шукаць доўга не трэба было: па прызнанні саміх удзельнікаў, яе Вялікасць Прыгажосць адразу ж абняла іх сваімі пяшчотна-ласкавымі рукамі і падарыла жаданае натхненне.

Каго яно заспела на мастку праз Уздзянку і загадала маляваць песню рэчанькі, каго запыніла каля храма і прымусіла задумацца над вечнымі праблемамі быцця, а хтосьці не змог прайсці міма дома-флігеля з калонамі.







Былі і такія, хто ўбачыў вялікае і вечнае ў жоўтых сонейках тапінамбураў, хто імкнуўся занатаваць хуткаплыннае імгненне праз замалёўку дрэў, сцяжынак, травінак… А камусьці ўбачылася мінулае і будучае – і з’яўляліся карціны-прытчы, малюнкі-роздумы, эскізы-парыванні…

Сапраўдны майстар-клас для маладых мастакоў правялі масцітыя сталічныя таленты, члены Саюза мастакоў Я. Ф. Шунейка, М. Я. Мішчанка, Л. І. Грышук і нашы знакамітыя зямлякі А. М. Лычкоўскі і А. М. Філіповіч.

І вось наступіў час падвядзення вынікаў. Адбылося гэта ў толькі што адрамантаванай зале Уздзенскага музея. Тут было выстаўлена ўсё, што намалявалі мастакі. Пахла яшчэ не паспеўшая высахнуць фарба, пахлі, здавалася, кветкі і пажоўклая лістота на карцінах, наўкол патыхала радасцю і хараством…

Уступнае слова на адкрыцці імправізаванай выстаўкі сказала дырэктар музея Тамара Пятроўна Лухверчык. З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Аляксандравіч Шкель.


Яўген Феліксавіч Шунейка зазначыў, аналізуючы работы моладзі, што галоўнае ў творчасці – праца, праца і праца, пры наяўнасці, безумоўна ж, таленту. Немалаважную ролю ў станаўленні мастака адыгрывае і настаўнік, яго асабісты прыклад.

У гэтым сэнсе Андрэй Міхайлавіч Лычкоўскі і Таццяна Вікенцьеўна Меркуль шмат зрабілі і робяць для сваіх выхаванцаў.

Зоя КАЛКОЎСКАЯ, старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.





Источник: http://www.uzdanews.by/?p=2719
Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (16.10.2013)
Просмотров: 1333 | Теги: Н.Мищенко, Там дзе жыве прыгажосць, Е.шунейко, Узденский пленэр, А.Филиппович, Т.Лухверчик | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0