Суббота, 23.11.2024, 16:31
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

ПАМІЖ НЁМАНАМ І УЗДЗЯНКАЙ

ПАМІЖ  НЁМАНАМ І УЗДЗЯНКАЙ  

Прэс-рэліз мастацкай выставы творчай суполкі "Абуджэнне".    

  Наша супольная творчасць прысвечана ўсяму добраму і шчыраму, што ёсць на гэтай зямлі.

Мы адрасуем свае творы людзям, якія чакаюць ад мастацтва ідэйнай падтрымкі, эстэтычнай гармоніі і вобразнай праўды.

Мы выступаем супраць безсэнсоўнага жадання здзівіць гледача любым коштам, мы не навязваем нікому сваіх асабістых поглядаў.

Мы проста ад душы дзелімся тым, што маем.  

Наша выстава праводзіцца ў раённым цэнтры Узда не выпадкова. Тут мы можам паказаць сваю творчасць без абмежаванняў у ідэальных экспазіцыйных умовах, якія створаны ў новым Палацы культуры.

Дзень адкрыцця, першага ліпеня таксама абраны невыпадкова.

Пачынаецца сярэдзіна лета, калі прырода пачынае дарыць чалавеку ўсе свае водары, багацці, таямніцы.

Вось і наша выстава - гэта маленькі акрайчык таго невычэрпнага багацця, звязанага з прыродай, гісторыяй і сучаснасцю нашага краю, з яго неабмежаванымі міжнароднымі сувязямі.

Мы абралі Уздзеншчыну сваёй стартавай пляцоўкай, дзе праводзім мастацкія сустрэчы і накіроўваемся потым у іншыя культурныя цэнтры Міншчыны і нават значна далей, каб даносіць да ўсё новых гледачоў нашы творчыя ідэі.

Менавіта на Уздзеншчыне мы адчуваем радасць першапраходцаў. Гэта звязана з вытокам Нёмана, з асаблівай атмасферай падтрымкі ўсяго новага, што яшчэ толькі пачынаецца, прабівае сябе шлях да прызнання.

На Уздзеншчыне ёсць вельмі шмат людзей, якія любяць мастацтва, наведваюць розныя творчыя выставы. Таму нам вельмі прыемна тут паказаць гледачам свае пейзажы, нацюрморты, гістарычныя кампазіцыі ў жывапісе, графіцы, тэкстыльных матэрыялах.

Многія з нашых прадстаўленых  прац былі створаны менавіта  на Уздзеншчыне, і гледачы, несумненна, адчуюць, на якой прыгожай зямлі ім пашчасціла жыць і працаваць.

Спадзяемся, што наша выстава прынясе сапраўдную радасць ад сустрэчы з чыстай і натхнёнай творчасцю і надоўга запомніцца тым, хто яе наведае.    

З павагай!           

Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Уладзімір Сайко, Яўген Шунейка    

 

Выставочный зал (3-й этаж, под куполом)

Палац культуры, г.Узда.

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (25.06.2014)
Просмотров: 801 | Теги: А.Лычковский, Ф.Ладутько, ПАМІЖ НЁМАНАМ І УЗДЗЯНКАЙ, Е.шунейко, исток Нёмана-исток духовности, В.Сайко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0