НАРАДЖЭННЕ, ВЯСНА І ЖАНЧЫНЫ
21 красавіка святкуе свой дзень нараджэння наш добры сябра, эксклюзіўны мастак-партрэціст Эжэн Шушу.
Роўна пяць гадоў таму назад ён упершыню і менавіта ў гэты ўрачысты дзень правёў свой першы майстар-клас па маляванню мінчанак у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Ён малюе хутка і выразна, вокамгненна перадае характар мадэлі, яе настрой, непаўторныя рысы хараства і гарманічны стан душы.
Як прызнаецца сам мастак, яго вабіць у беларускіх жанчынах, менавіта, гэты сінтэз хараства і гармоніі, якімі іх шчодра адарыла маці-прырода.
Мастак таксама перадае намалёваныя партрэты ў падарунак жанчынам, бо ўпэўнены, што гэта прыносіць шчасце: будзе ў іх доме ўзорнае сямейнае жыццё, народзяцца мілыя і паслухмяныя дзеткі і г.д.
Мы ад усяе нашае душы шчыра віншуем паважанага Эжэна з Днём нараджээння, жадаем яму здароўя, натхнення, творчых поспехаў. Хай ён прынясе шчасце ўсім нашым жанчынам, падараваўшы ім цудоўныя партрэтныя вобразы, у якіх свеціцца шчырая і невычэрпная жаноцкасць!
Удзельнікі мастацка-асветніцкага праекта “Выток Нёмана – выток духоўнасці” В.Лычкоўскі, Т.Лухверчык, З. Калкоўская, А.Аракчэеева, А.Шунейка, М.Эльяшэвіч і інш.
|