На першым рубяжы
---------------------------------
Праект-падарунак для наведвальнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі арганізавала цудоўная жанчына і таленавітая мастачка Аксана Аракчэева.
Выстаўка «Авансцэна» адкрылася напярэдадні Міжнароднага дня тэатра.
На працягу апошніх гадоў Аксана Аракчэева працуе над стварэннем партрэтаў асоб, якія ўнеслі значны ўклад у духоўнае жыццё Беларусі.
Сёння на творчым рахунку мастачкі больш як сто малюнкаў выбітных людзей краіны. У 2013 годзе галерэя вобразаў, створаных яе пэндзлем, папоўнілася сям'ю партрэтамі вядучых салістаў беларускага балета.
Яны выкананы алеем на палатне.Тут — выявы артыстаў Ігара Артамонава, Марыны Вежнавец, Вольгі Гайко, Ірыны Яромкінай, Дзяніса Клімука, Антона Краўчанкі, Людмілы Кудраўцавай у ролях са спектакляў «Жызэль, або Вілісы» А. Адана, «Балеро» М. Равеля, «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага, «Анюта» В. Гаўрыліна, «Страсці (Рагнеда)» А. Мдзівані, «Спартак» А. Хачатурана, «Сільфіда» Х. Левенсхольда.
На выстаўцы таксама прадстаўлены замалёўкі, зробленыя мастачкай на тэатральных рэпетыцыях, і сцэнічныя касцюмы да балетаў Вялікага тэатра.
Варта адзначыць: у партрэтах, што складаюць экспазіцыю, адчуваецца і душа акцёраў, і сюжэтная лінія спектакляў, у якіх яны занятыя, і, галоўнае, душа творцы.
Гэты творчы праект А. Аракчэева называе галоўнай справай свайго жыцця: «Для мяне вялікі гонар ствараць дадзеныя партрэты. Кожны з іх адлюстроўвае непаўторны вобраз артыста, яго творчую індывідуальнасць і характар».
Падчас адкрыцця выстаўкі словы падзякі прагучалі ад намесніка Генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Святланы Казюлінай: «Аксана заўсёды ўнікае ў любы праект, прадумвае дэталі, працуе з кожным артыстам, прапускаючы праз сябе і адлюстроўваючы вобразы ў партрэтах.
Невыпадкова выстаўка атрымала назву «Авансцэна», бо гэта частка сцэны паміж заслонай і аркестрам — сапраўдны фронт.
Назва сугучная з дэвізам жыцця мастачкі: яна заўсёды на гэтым першым рубяжы».
— Працаваць з Аксанай Аракчэевай было вельмі прыемна. Артыстаў злавіць амаль немагчыма: вельмі шчыльны графік, часу для пазіравання амаль няма. Таму мы нават не чакалі, што за такі кароткі перыяд будзе створана гэткая колькасць партрэтаў.
Вельмі цікавая сама задума. Важна яе працягнуць і надалей адлюстроўваць як сучасных артыстаў, так і папярэдняе пакаленне, а таксама артыстаў оперы, — адзначыў прэм’ер мінскага балета, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка.
У ліку ганаровых гасцей таксама былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, Часовы Павераны ў справах Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Канстанцін Ярэма, іншыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, дырэктар Літаратурнага
музея Максіма Багдановіча Таццяна Шэляговіч ды інш.
Наведаць выстаўку работ Аксаны Аракчэевай можна да 4 красавіка.
Таццяна ШЫМУК
"Літаратура і мастацтва", № 13 (4762) 28 сакавіка 2014 г.
В бывшем минском Доме масонов звучало «Ваш выход!».
Лицами нового проекта «Авансцена» известной портретистки Оксаны Аракчеевой стали примы и премьеры балета Большого театра.
Некоторые впервые исполнили свои звёздные партии на холстах. Это спектакль, когда бинокль -- в сторону! На глаза публики крупный план.
Его нет в искусстве балета. 7 портретов, по сути, первые па живописной серии Аракчеевой о жизелях да принцах Большого.
Афиша выставки сегодня отдана «Болеро» с «красной» (то бишь красивой) солисткой театра Вежновец.
-----------------------------------
Оксана Аракчеева, художник: «Когда выбирала ракурс, естественно, я крутила так их, как считала нужным. Потому что я художник! Хотя у меня очень много было споров с самими артистами. Далеко отставленная нога, которая будет маленькой смотреться. Вперёд протянутая рука, которая, наоборот, будет большой».
Прописать руки -- это самое сложное для тех, чей жанр -- портрет. В балете к тому же есть пять классических позиций.
Первая -- за примой нашей эпохи. В образе Одетты Гайко ждёт Париж. Труппа Большого собирается на большие французские гастроли -- 32 выхода. «Всё объяснит движенье рук...» -- и здесь всё, как в песне Пугачёвой.
Часть зарисовок сделаны автором по ту сторону кулис, на репетициях премьер Большого. К примеру, лёгкой, словно мотылёк, «Сильфиды». В образе «духа воздуха» на века застыла Кудрявцева. Белокурая звезда Большого. Рядом -- мгновение «Страсти» (самого национального балета). В партии князя -- Климук. Он сейчас занят в Санкт-Петербурге во всемирно известном коллективе Эйфмана.
------------------------------------------------------
Антон Кравченко, заслуженный артист Беларуси:
«...Наверное, есть! Там так много фрагментов, что даже сам не улавливаешь. Очень хорошо получилось, я считаю. Очень сложно артисту балета просто стоять. У нас вся жизнь проходит в движении».
Аракчеева «словила» Кравченко в антракте «Спартака». На всё про всё -- 15 минут. Дальше процесс шёл в мастерской, без героя.
Взглянув на себя в главном Театральном музее страны, премьер Большого закокетничал:
«Кажется, я уже постарел. Но похож!»
Авансцена -- это между занавесом и оркестром.
Подробности: http://ont.by/news/our_news/0115337/
© ONT.BY
|