Суббота, 23.11.2024, 16:40
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Мінскія мастацтвазнаўцы БДАМ наведалі Уздзеншчыну. Фота-відэарэпартаж

Мінскія мастацтвазнаўцы БДАМ

наведалі Уздзеншчыну.  

Узда радуе сваім актыўным развіццём культурнага жыцця. 

Па-сутнасці, гэты раённы цэнтр Міншчыны становіцца важным асяродкам правядзення шматлікіх мастацкіх выстаў і жывапісных  плэнэраў.

Нават узнікла такое папулярнае выказванне, што "Уздзенскі раён - Новы Барбізон".

Ды й інфармацыйнае забеспячэнне такіх творчых акцый наладжана на самым аператыўным і дастойным узроўні.

У гэтым можна легка пераканацца, калі пацікавіцца старонкамі сайтаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" і "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА".

Маладым мастацтвазнаўцам, студэнтам 1 курса кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў  Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў надарылася магчымасць 1 ліпеня калектыўна наведаць Узду і пазнаёміцца з тымі выстаўкамі, якія адначасова праходзяць на розных творчых пляцоўках горада.                

У краязнаўчым музеі іх гасцінна сустрэлі супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея   на чале з дырэктарам Т.  Лухверчык.

Студэнтам было прапанавана прыняць удзел у творчым плэнэры, прысвечаным памяці Фадзея Булгарына і Яўгена Зака, жыццё і творчасць якіх былі звязаны з Уздзеншчынай, і Напалеона Орды, які 150 гадоў назад наведаў Уздзеншчыну, каб намаляваць маёнткі Магдалены Радзівіл і Якуба Наркевіча-Ёдкі.  

Т.Лухверчык таксама распавяла пра творчы лёс вядомага жывапісца М.Рагалевіча, які быў родам з Узды.

Яго творы захоўваюцца ў НММРБ, а эскізы, малюнкі, праекты выдатных твораў - на малой радзіме, у калекцыі краязнаўчага музея.

Адбылося калектыўнае абмеркаванне твораў мастака, а таксама твораў іншых аўтараў, экспанаваных на калектыўнай выставе ў новай выставовай зале.

Гэта пейзажы, нацюрморты і тэматычныя кампазіцыі Б.Аракчэеева, А.Аракчэевай, В.Барабанцава, М.Котовай, М.Эльяшэвіч, Л.Гоманава, М.Мішчанкі  і інш. 

Шмат уражанняў пакінула персанальная выстава настаўніка маладых мастацтвазнаўцаў  Я.Шунейкі, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння.

 На пытанне, чаму ён вырашыў выставіцца, менавіта, у гэтым культурным цэнтры, а не ў сталіцы, вядомы мастацтвазнаўца сказаў, што яму больш даспадобы тое асяроддзе, дзе аўтар можа цалкам свабодна і шчыра весці творчы дыялог з гледачамі.

Ён таксама заўважыў, што ў Мінску і без яго хапае ўдзельнікаў выстаў. А ў раённых галерэях яшчэ такая актыўная выставовая практыка не вельмі наладжана, а Узда для яго -- самая блізкая па духу творчая пляцоўка! 

Наступны этап знаёмства з Уздой - новы Палац культуры.

Маладыя мастацтвазнаўцы былі прыемна ўражаны сучаснай архітэктурай будынка, які ўпрыгожыў цэнтр горада, стаў сваеасаблівым сімвалам новых магчымасцей культурнага развіцця Уздзеншчыны.

На яго базе можна праводзіць самые розныя творчыя праекты, наладжваць нават міжнародныя канферэнцыі і навукова-асветніцкія сустрэчы.

І ўжо цяпер, цераз некалькі месяцаў пасля адкрыцця, яго шматлікія памяшканні і залы не пустуюць.

Працуе бібліятэка, разгорнута пастаянная экспазіцыя народнай творчасці, краязнаўчай літаратуры.

А ў галоўнай выставовай зале палаца  1 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі з народнымі песнямі і ўручэннем мастакам і мастацтвазнаўцам уздзенскага каравая.

Выстава мае вельмі адрасную для горада назву "Паміж Нёманам і Уздянкай" і падкрэслівае ўвагу творцаў да тых вобразных адкрыццяў, якія можна адшукаць і увекапомніць у жывапісе, графіцы і тэкстыльных кампазіцыях  менавіта тут, на Уздзеншчыне, дзе бярэ свой пачатак Нёман, дзе жылі, тварылі і пакінулі свой плён сузідальнай дзейнасці шматлікія таленавітыя асобы.

Аўтары твораў А.Лычкоўскі, Ф.Ладуцька, У.Сайко і Я.Шунейка стварылі напачатку гэтага года суполку "Абуджэнне".

Яна не магла не выставіцца ў такім выдатным інтэр'еры пад зашклёным пірамідальным купалам, каб яшчэ раз пераканаць гледачоў, што сучаснае мастацтва не павінна зарастаць "салоннай цвілью", а рухацца і засвойваць новыя выставовыя пляцоўкі, выходзіць на  новыя тэмы, звязанныя з народным жыццём.

Маладыя мастацтвазнаўцы Ціна Сёміна, Хрысціна Кавалёва, Марына Бабко, Яна Лысюк, Каця Арабей, Тарас Паравы правялі шырокую дыскусію з мастакамі і разам з іншымі гледачамі сталі ўдзельнікамі відэарэпартажа, які неўзабаве будзе дэманстравацца на нашым інтэрнэт-партале.

На развітанне дырэктар палаца А.Малашэвіч выказала надзею, што сувязі са сталіцай і іншымі творчымі асяродкамі будуць актыўна наладжвацца, бо на гасціннай зямлі Уздзеншчыны заўсёды будзе падтрымка і разуменне кожнаму таленавітаму творцу, кожнай цікавай і мэтазгоднай ініцыятыве.          

В.Лычкоўскі, каардынатар праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці"
 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (03.07.2014)
Просмотров: 826 | Теги: Т.Лухверчик, К.Ковалева, Ф.Ладутько, А.Лычковский, Е.шунейко, исток Нёмана-исток духовности, В.Сайко, Т.Семина, М.Бобко, К.Арабей | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0