Понедельник, 29.04.2024, 22:49
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

МілашОўска-МІлашаўскія чытанні. Сустрэча з Аленай Масла і Аксанай Аракчэевай


МілашОўска-МІлашаўскія чытанні.

Сустрэча з Аленай Масла і Аксанай Аракчэевай


“МілашОўска-МІлашаўскія чытанні” – праект, распачаты ў 2011 годзе, падчас стогадовага юбілею славутага польскага пісьменніка, лаурэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Чэслава Мілаша, пісьменніцай Аленай Масла.

У першых чытаннях удзел прымалі:

Алена Масла, Мікола Мятліцкі, Наталля Бучынская, Сяргей Панізьнік, Людміла Рублеўская, Марына Весялуха, Аксана Спрынчан, Альжбэтка Малішэўская.

Спявалі і гралі Яраш Малішэўскі, Алена і Юля Хахелі.

_________________________________________________________________________

Першыя “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” адбыліся ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі, на пляцоўцы паэтычнага тэатра “АРТ-С”, другія – у вёсках Мілашова і Павяцце на Мёршчыне Віцебскай вобласці.

У 2013 годзе праект “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” стаў пераможцаў на конкурсе праектаў “Будзьма беларусамі!” і атрымаў магчымасць і геаграфічнага, і тэматычнага пашырэння.

Чаму “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні”?

…Калі Францішак Сапега, генерал артылерыі Вялікага княства Літоўскага, адмовіўся прысягнуць на вернасць Кацярыне 2-й, ён з’ехаў у Галіцыю і прыняў аўстрыйскае падданства. Землі, якімі валодаў, былі распрададзеныя.

Іосіфу Мілашу, сакратару Францішака Сапегі, дасталіся тыя землі, пра якія вядзецца гаворка. А Яўгеніюш Мілаш, сын Іосіфа Мілаша, і пачаў будаўніцтва фальварка Ідолта-Мілашова на беразе возера.

Другі сын Іосіфа Мілаша, Адам, атрымаў у спадчыну Чарэю – родам адтуль славуты французскі паэт-містык Оскар Мілаш.

З “мілашоўскімі” і “чарэеўскімі” Мілашамі Чэслава Мілаша звязвае блізкае сваяцтва. У сваёй кнізе “Пошукі Айчыны” ён згадвае і сваю “мілашоўскую” радзіну…

Праект “МілашОўска-МІлашаўскія чытанні” знаёміць слухачоў і ўдзельнікаў з асобай і творчасцю Чэслава Мілаша, а таксама літаратараў і творчых асобаў, якія нарадзіліся і жылі на тэрыторыі, акрэсленай парафіяй Ідолтаўскага (Мілашоўскага) касцёла – Генрыха Дмахоўскага, Язэпа Малецкага, Пётры Простага, а таксама сучаснікаў Франца Сіўко, Галіны Тычка, Алены Масла, Наталлі Бучынскай, Марыны Весялухі.

Да літаратурных чытанняў у гэтым сезоне будуць праведзены майстр-класы па выяўленчаму мастацтву, музычныя і тэатральныя сустрэчы -- мерапрыемствы, якія пашыраюць і ствараюць атмасферу, спрыяльную для творчасці.

І распачаліся ў гэтым годзе “Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні” у Віцебску прэзентацыяй новай кнігі Франца Сіўко “Эдэм”.

Праз некалькі дзён лямцавы тэатрык Веранікі Фаміной са спектаклем “Мама Му чытае і прыбірае” наведаўся ў Мёрскую раённую дзіцячую бібліятэку і ў Мілашоўскую базавую школу.

Юныя гледачы перажылі хвіліны шчаслівага ўзрушэння падчас тэатральнага дзейства. Былі разыграныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

І вось 21 красавіка Алена Масла прывезла ў госці да землякоў -- вучняў Мілашоўскай базавай школы і Мёрскай школы мастацтваў -- цудоўную мастачку Аксану Аракчэеву.

 Радасна побач з чалавекам, захопленым сваёй справай!

Спадарыня Аксана захоплена расказвала пра сваю працу ў кніжнай графіцы, жывапісныя працы і стварэнне партрэтаў. А яшчэ на радасць юным гледачам-слухачам прадэманстравала мультыплікацыйны фільм “Ветрык і чалавечкі са смецця”, 1991 год (“Ветерок і мусорные человечки”), дзе яна была мастаком-пастанаўшчыкам.

  У Мёрскай школе мастацтваў Аксана Аракчэева адказвала на прафесійныя пытанні юных мастакоў і выкладчыкаў школы.

 Дырэктар Міёрскай школы мастацтваў Чарняўскі Балеслаў Чэслававіч паказвае гасцям кабінеты.

Ад гасцей бібліятэкі Мілашоўскай школы і Мёрскай школы мастацтваў атрымалі падарункі – кнігі Чэслава Мілаша, мастацкія каталогі Аксаны Аракчэевай, дзіцячыя кнігі, аформленыя мастачкай, а таксама кнігі зямлячкі, пісьменніцы-казачніцы Алены Масла.

З дырэктарам Мілашоўскай школы Паўлоўскай Аленай Вітальеўнай і сп. Стэфанам Масла, бацькам пісьменніцы Алены Масла.

Вучні Мілашоўскай школы падрыхтаваліся да сустрэчы: пад кіраўніцтвам настаўнікаў хто вывучаў, хто паўтараў гісторыю родных мясцін; зладзілі цудоўную выставу сваіх малюнкаў.

  Незабыўныя ўражанні і светлыя эмоцыя засталіся і ў гасцей, і ў гаспадароў свята.

  Здымак на памяць на тле будынка школы, якому ўжо 141 год. Арганізатары чытанняў мараць стварыць у ім літаратурны музей.

Адбылася паездка дзякуючы падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі”.

 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (27.04.2014)
Просмотров: 1786 | Теги: Елена Масло, Оксана Аракчеева, Сустрэча з Аленай Масла і Аксанай А, МілашОўска-МІлашаўскія чытанні | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0