Понедельник, 29.04.2024, 22:38
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

КАЛІ КВІТНЕЕ БЭЗ. Да дня нараджэння Барыса Аракчэева

КАЛІ КВІТНЕЕ БЭЗ


19 красавіка мы адначаем Дзень нараджэння выдатнага беларускага мастака-жывапісца Барыса Аракчэеева (1926-2013).

Ён нарадзіўся ў вёсцы Турбанава ў Яраслаўскай вобласці, але ўсё сваё творчае жыццё пражыў у Беларусі, стаў адным з першых пасляваенных выпускнікоў кафедры жывапісу (1959 год) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З  1971 г. па 1996 г. працаваў педагогам у сваёй “alma mater”.

Для нас мастацкая спадчына Б. Аракчэева з’яўляецца выдатным прыкладам творчай  місіі, прысвечанай услаўленню хараства свету і чалавека.

Ён стаў аўтарам шматлікіх этапных твораў беларускага жывапісу 1960-х – 2010-х, якія прадэманстравалі вялікую духоўную скіраванасць нашай прафесійнай мастацкай школы.

Быць шчыра звязаным з жыццём нашай краіны, радавацца яе мірнаму небу, адлюстроўваць усе дастойнае, прыгожае і значнае ў яе гісторыі і сучасным развіцці, увасабляць у партрэтах і тематычных творах яе шматлікіх герояў-сузідальнікаў  - вось толькі часцінка таго, што можа быць у творчых планах кожнага маладога беларускага мастака.

Выдатна, што пранікнёная і шматгранная творчасць Б.Аракчэева дазваляе многім развіваць менавіта такія значныя прафесійныя здабыткі, якія выводзяць нашу мастацкую школу на вядучыя творчыя пазіцыі ў сучаснай культуры.  

Сёння выдатнаму майстру споўнілася б 88 гадоў.

Але яго натхнёны і каларытны жывапіс не перастае захапляць фарбамі вясны і росквіту нашай зямлі.

Удзельнікі творча-асветніцкага праекта “Выток Нёмана-выток духоўнасці”  шануюць і падтрымліваюць здабыткі натхнёнага жывапісца і  заўсёды будуць удзельнічаць у арганізацыі новых выстаў, плэнэраў, дыскусій і іншых мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем памяці Б.Аракчэева і развіццём лепшых традыцый нашай мастацкай школы.   
 

З павагай!   В.Лычкоўскі, А.Аракчэева, Я.Шунейка, Э.Астаф’еў, М.Эльяшэвіч, Т.Лухверчык, Р.Сямёнаў, А.Філіповіч і інш.
    

Хлеб. 1969

Лета. 2006

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (21.04.2014)
Просмотров: 1155 | Теги: Исток Немана-исток духовности, Оксана Аракчеева, Борис Аракчеев | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0