Пятница, 22.11.2024, 04:07
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

АДДАНАСЦЬ ПАНЯМОННЮ.

АДДАНАСЦЬ ПАНЯМОННЮ


З першых мастацкіх выстаў асветніцкай скіраванасці ў Гродне  з пачатку 1980-х гг. актыўна праявіла сябе выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Алена Шунейка.

Яе спецыялізацыя: сцэнічны народны касцюм, ткацтва, акварэльны жывапіс, прыкладная графіка (маляваныя афішы для культурных мерапрыемстваў, дэкаратыўнае афармленне фальклорных святаў, метадычных дапаможнікаў і інш.).

І ўсё гэта яна робіць вельмі старанна, якасна і адказна. Алена Феліксаўна з пачатку 1980-х гг. працуе ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці спецыялістам па правядзенню выстаў, плэнэраў, семінараў шматлікіх майстроў Гродзеншчыны па ткацтву, саломцы, ганчарству і іншым відам традыцыйнай творчасці і выяўленчага мастацтва.

Алена Шунейка адразу падтрымала ідэі мастацка-асветніцкага праекта “Выток Нёмана – выток духоўнасці” і пачала прымаць удзел з мінулага года ў яго творчых мерапрыемствах. 

Акварэльныя працы ў падарунак нясвіжскаму музею імя М.Сеўрука.

Ёй ёсць што паказаць на супольных выставах “нёманцаў”, бо яна ўсю сваю творчасць прысвячае роднаму краю, што называецца Панямоннем. Гэта шматлікія тэкстыльныя і акварэльныя творы.

Мастачку захапляе хараство роднай прыроды, прывабліваюць гістарычныя помнікі Гродзеншчыны. У іх адлюстраванні яна злучае традыцыйныя і наватарскія метады вобразнага бачання. 

Мы віншуем паважаную Алену Феліксаўну з днём нараджэння, які прыпадае на 1 красавіка і жадаем моцнага здароўя, творчага натхнення і добрага настрою, што даюць ёй родныя прасторы Панямоння.  


З павагай!  Т.Лухверчык, В.Лычкоўскі, Г.Мяшкова, А.Філіповіч, Ф.Ладуцька і іншыя актывісты “Вытока Немана”

 

 

МІХАІЛ СЕЎРУК. ЗНАЁМСТВА З МАЙСТРАМ.

Відэаэкскурсію па кватэры-музеі М.К.Сеўрука ў Нясвіжы правяла Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага г.-к. музея,  дзе яна для ўдзельнікаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" распавядавала аб жыцці і дзейнасці Майстра Віленскай школы, беларускага мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, які за сорак гадоў дзейнасці ў Нясвіжы стварыў каля тысячы карцін, рысункаў, эцюдаў, літаграфіі...
----------------------------

Сёлета 19 верасня 2013 г. ў Нясвіжы на вуліцы Садовай, у доме-музеі мастака Міхася Канстанцінавіча Сеўрука адбылася нязвыклая ўрачыстасць.

Мастакі з Мінска, Узды і Гродна перадалі ў дар для музейнай калекцыі свае творы, прысвечаныя памяці вялікага жывапісца і графіка, які з 1939 г. да канца сваіх дзён (1972 г.) жыў і працаваў у гэтым непаўторна прыгожым і ўтульным горадзе.

Тыдзень таму назад мастакі правялі тут свой першы аднадзённы плэнэр, толькі, як кажуць, дакрануліся да хвалюючай іх тэмы жыцця і творчасці класіка беларускага выяўленчага мастацтва.

Але, вярнуўшыся дадому, працягвалі працаваць над распачатымі творамі і літаральна праз тыдзень у завершаным выглядзе перадалі іх на захаванне дырэктару Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея Іннэсе Піваварчык  і навуковаму супрацоўніку музея Ірыне Калібабе...
------------------------
Яўген Шунейка. ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ. КОЛЕРЫ НЯСВІЖСКАГА ВЕРАСНЯ
http://istokduhovnosti.ucoz.org/publ/jawgen_shunejka_charowny_mastacki_kutok_na_vulicy_sadovaj_kolery_njasvizhskaga_verasnja/1-1-0-13
--------------------------------------------

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (01.04.2014)
Просмотров: 845 | Теги: АДДАНАСЦЬ ПАНЯМОННЮ, Алена Шунейка, Елена Шунейко, Исток Нёмана- исток духовности | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0