Філіповіч Алесь нарадзіўся ў г. Мінску у 1959 г.
У 1974 г. скончыў мастацкую
школу, у 1979 г.
мастацкую вучэльню і у 1993 г.
Акадэмію мастацтваў у г. Мінску (аддзяленне станковага жывапісу).
Першая ўсесаюзная выстава маладых мастакоў, якая
адбылася ў 1982 годдзе, сталапачаткам
выставачнай дзейнасці мастака.
Прымаў удзел у шматлікіх нацыянальных і міжнародных
мастацкіх выставах у Беларусі, Літве, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Італіі,
Расеі. Карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Амерыкі, Канады, Англіі, Расеі,
Украіны, Нямеччыны і Літвы.
Партрэт народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча
знаходзіцца ў Беларускім нацыянальным Гудзевічскім музеі, у Слуцкай карціннай
галерэі – карціна "Восень”, у Нацыянальнай Бібліятэцы – тры краявіды.
У 2003-2004 г.г. у г. Мінску прайшлі персанальныя
выставы, прысвечаныя 450-годдзю Рэфармацыі ў Беларусі.
У 2003 г. прымаў удзел у
выставе ў г. Альбэрабэлла (Італія).
У 2009-2010 гг. адбыліся персанальныя выставы ў
гісторыка-краязнаўчым музеі г. Узда і ў карціннай галерэі г. Слуцка, у 2011 г. у краязнаўчым музеі
г. Капыля, у 2012 г.
у Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі.
У 2013 годзе прымаў удзел у выставе "З-пад вытокаў
Нёманскіх” у гісторыка-краязнаўчых музеях г. Узда і г. Нясвіжа.
Алесь Філіповіч працуе у жанры гістарычнай карціны,
партрэта, краявіда, нацюрморта.