Вторник, 19.03.2024, 12:31
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Звесткі аб праекце

ДУ "Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей"

і інтэрнэт-музей "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"

рэалізуюць праект

 "Выток Нёмана – выток духоўнасці”

 

Паказаць значымасць геаграфічных, гістарычных, культурных  аб’ектаў  і таленавітых людзей  Уздзеншчыны як сімвалаў духоўнай асветы краіны.

 

Вывучэнне, захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны Уздзеншчыны і таленавітых людзей, праславіўшых родны край.

 Выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару ў жыхароў, асабліва маладога пакалення, фарміраванне беражлівых адносін да стваральнай працы продкаў і сваёй малой радзімы.

 Развіццё  рэгіянальнага аграэкатурызму, стварэнне аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры з улікам сучасных патрабаванняў.

 Захаванне і адраджэнне малых (неперспектыўных) сельскіх мясцовых населеных пунктаў, навядзенне парадку на зямлі.

 

Метады і формы:

 

На базе музея стварыць цэнтр культурнай дзейнасці "Выток Нёмана - выток духоўнасці" як адзінае звяно паміж кіруючымі структурамі, грамадскімі арганізацыямі, прадпрымальнікамі, СМІ, прыватнымі асобамі.

 

Арганізаваць Апякунскі Савет для аб'яднання намаганняў ўлады, бізнеса, творчых людзей і кантралявання выкарыстоўвання спонсарскай дапамогі.

 

Стварыць інфармацыйную сетку для распаўсюджвання матэрыялаў па бібліятэках, музеях, школах, установах як праз Інтэрнэт, так і на друкаваных і электронных носьбітах.

 

Распрацаваць турыстычныя брэнды для прыцягнення турыстаў і развіцця турыстычнага патэнцыялу:

 

"Выток Нёмана. Уздзеншчына"


"Выток Нёмана - выток духоўнасці"

 

Напісаць гімн Уздзенскага раёна.

 

Распрацаваць аздараўляльныя турыстычныя маршруты, пешыя і аўтавеламотапрабегі, па сакральных і гістарычных месцах і зрабіць іх віртуальны варыянт.

 


 

Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0