Понедельник, 26.06.2017, 01:33
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта

Выступ А Філіповіча на плэнерэ 2010

00:03:55
Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

Выступ Алеся Філіповіча на першым Рэспубліканскім плэнэры "Зямля пад белымі крыламі-2010"

Пачалося мерапрыемства 20 верасня з арганізацыі харчавання і пражывання мастакоў. Гэта ўзяў на сябе дырэктар Уздзенскага ліцэя Валерый Іванавіч Фалейчык.

На наступны дзень адбылася сустрэча мастакоў з кіраўніцтвам раёна, знаёмства з членамі выяўленчай студыі Уздзенскай СШ №2 і навучэнцамі раённай дзіцячай школы мастацтваў.

У гэты ж дзень была і экскурсія па былой сядзібе Кухцічы, сустрэча мастакоў з навучэнцамі ліцэя, дзе быў прадэманстраваны відэафільм пра знакамітых людзей сядзібы.

З раніцы 22 верасня пачаліся актыўныя пошукі прыгажосці, натхнення. Зрэшты, шукаць доўга не трэба было: па прызнанні саміх удзельнікаў, яе Вялікасць Прыгажосць адразу ж абняла іх сваімі пяшчотна-ласкавымі рукамі і падарыла жаданае натхненне.

Каго яно заспела на мастку праз Уздзянку і загадала маляваць песню рэчанькі, каго запыніла каля храма і прымусіла задумацца над вечнымі праблемамі быцця, а хтосьці не змог прайсці міма дома-флігеля з калонамі.

Былі і такія, хто ўбачыў вялікае і вечнае ў жоўтых сонейках тапінамбураў, хто імкнуўся занатаваць хуткаплыннае імгненне праз замалёўку дрэў, сцяжынак, травінак... А камусьці ўбачылася мінулае і будучае -- і з'яўляліся карціны-прытчы, малюнкі-роздумы, эскізы-парыванні...

Сапраўдны майстар-клас для маладых мастакоў правялі масцітыя сталічныя таленты, члены Саюза мастакоў Я. Ф. Шунейка, М. Я. Мішчанка, Л. І. Грышук і нашы знакамітыя зямлякі А. М. Лычкоўскі і А. М. Філіповіч.

І вось наступіў час падвядзення вынікаў. Адбылося гэта ў толькі што адрамантаванай зале Уздзенскага музея. Тут было выстаўлена ўсё, што намалявалі мастакі.

Пахла яшчэ не паспеўшая высахнуць фарба, пахлі, здавалася, кветкі і пажоўклая лістота на карцінах, наўкол патыхала радасцю і хараством... Уступнае слова на адкрыцці імправізаванай выстаўкі сказала дырэктар музея Тамара Пятроўна Лухверчык.

З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Аляксандравіч Шкель. Яўген Феліксавіч Шунейка зазначыў, аналізуючы работы моладзі, што галоўнае ў творчасці -- праца, праца і праца, пры наяўнасці, безумоўна ж, таленту.

Немалаважную ролю ў станаўленні мастака адыгрывае і настаўнік, яго асабісты прыклад. У гэтым сэнсе Андрэй Міхайлавіч Лычкоўскі і Таццяна Вікенцьеўна Меркуль шмат зрабілі і робяць для сваіх выхаванцаў.З вынікамі пленэру, дзе адбудзецца і ўрачыстая перадача мастакамі палотнаў у дар музею, вы, шаноўныя наведвальнікі, зможаце пазнаёміцца 29 кастрычніка.

Зоя КАЛКОЎСКАЯ, старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Год: 2010
Язык: Русский
Длительность материала: 00:03:55
Сайт автора: http://www.youtube.com/channel/UC_WY5fOMMSZolhyE3lV02fA
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0