Вторник, 19.03.2024, 07:58
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Людміла Налівайка

Налівайка Людміла Дзмітрыеўна



Нар. 13.12 1940 у Гродне.

Скончыла сярэднюю школу(1958), у 1963 - графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та.

Настаўнікі Г.Клікушын, Д.Генеральніцкі. 1966-1976 - мастачка Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрняў.
З 1966 удзельніца выставак. У 1976-1977 - мастак у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі АН.

3 1977-1998-навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора АН РБ (заг. Л.М.Дробаў).

У 1991 г. была ў Фінляндыі (г. Хяменлінна), дзе даследавала творчасць беларуска-фінскага мастака А.Ахола-Вало.

У 1995 (ліпень-снежань) знаходзілася ў Фінляндыі (навуковая стажыроўка ад Інстытута Усходняй Еўропы, г.Хельсінкі)  з праграмай вывучэння беларускага перыяду творчасці А. Ахола-Вало.

У 1998-2000- выкладала ў БУК на кафедры бел. і сусветнага мастацтва.

3 1998- в.н.с. аддзела сучаснага бел. мастацтва НММ РБ.

1999-2001- кіраўнік мастацкай студыі "Адраджэння” (Шабаны).

У 1997 (снежань) абараніла кандыдац. дысертацыю па тэме "Мастацкае жыццё Беларусі 1920-х гадоў”. Кіраўнік- доктар гістарычных навук, дырэктар ІМЭФ АН С.В.Марцалеў.

Аўтар больш 250 артыкулаў па беларускаму мастацтву XX-пач. ХХI стст.

Адбыліся выстаўкі твораў: ДАПіМ (заг. Г.зЗпартыка), у Гальшанах, Міры, НММ РБ (Леніна-22), Гальшаны; у 2000 і 2009 гадах у эстонскіх гарадах Кохтла-Ярве і Йыхві.


Публикации

Нёман і Гродна. Да 100-годзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі

Книги

Видеоматериалы

Віталь Цвірка. Славутыя мастакі з Беларусі

Фотоальбомы


Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0