Пятница, 26.04.2024, 07:55
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Ганна Быкава. Падарожжа ў Нясвіж

Падарожжа ў Нясвіж

 

    Утульныя, сціплыя дворыкі, ціхія вулачкі з манументальнымі помнікамі архітэктуры мінулых стагоддзяў, і па-сапраўднаму восеньскае, крыху сумнае надвор’е…

      Такім сустрэў нас горад Нясвіж, у які мы трапілі 26 кастрычніка, дзякуючы намаганням выкладчыкаў Акадэміі мастацтваў. Гэта было прыемнае падарожжа ў адну з культурных сталіц Беларусі, якая вядома родавым гняздом Радзівілаў, архітэктурнай спадчынай Я.М. Бернардоні, дзейнасцю беларускіх асветнікаў С. Буднага і В. Цяпінскага.

    Гэты спіс нясвіжскіх славутасцей можна працягваць вельмі доўга, аднак звернемся да тых выбітных мясцін, якія леглі ў аснову нашай вандроўкі.


Нясвіжскі замак Радзівілаў

Першая з іх — Палацава-паркавы комплекс XVI-XVIII стагоддзяў, з яго велічным замкам Радзівілаў. Тут удалося пабачыць шматлікія адрэстаўраваныя княжацкія харомы, эфектна напоўненыя вялікай колькасцю мастацкіх твораў. Пасля доўгай, але цікавай экскурсіі па замку, мы накіраваліся да Фарнага касцёла Божага цела.

Знакаміты помнік ранняга барока вельмі ўражвае сваім знешнім і ўнутраным убраннем. Пазбегнуўшая перабудоў святыня, захавала ў сабе найярчэйшыя рысы стылю свайго часу: крывалінейныя формы верхняга яруса, багацце раскраповак, нішы са скульптурамі і інш. Асаблівую прыгажосць мае інтэр’ер храма, цалкам распісаны фрэскамі.

Жадаючыя змаглі наведаць размешчаную пад касцёлам крыпту — родавую пахавальню Радзівілаў.

 

Фарны касцёл Божага цела ў Нясвіжы

 

Апошнім, вельмі запамінальным пунктам нашага падарожжа стаў дом-музей беларускага мастака М. Сеўрука.

У невялікіх пакоях, у якіх раней жыў Міхась Канстанцінавіч, размешчаны выдатныя жывапісныя і графічныя творы, прасякнутыя яго тонкім душэўным стаўленнем да жыцця.


Дом-музей М.К. Сеўрука ў Нясвіжы

Значная колькасць мастацкіх твораў М. Сеўрука знаходзіцца ў фондах нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час іх давядзецца пабачыць і зноў адчуць невычэрпны талент гэтага ўнікальнага чалавека…

  Ганна  Быкава, студэнтка 3-га курса БДАМ па спец. мастацтвазнаўства

Фота аўтара.














Яшчэ па тэме Нясвіжа:

Наталля Валанцэвіч. ПРАСЯКНУЦЦА ДУХАМ НЯСВІЖА

АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ У НЯСВІЖЫ

Cонечны кастрычнік у Нясвіжы. Фотасправаздача

Яўген Шунейка. ЧАРОЎНЫ МАСТАЦКІ КУТОК НА ВУЛІЦЫ САДОВАЙ. КОЛЕРЫ НЯСВІЖСКАГА ВЕРАСНЯ

Соф'я ЛЮБАНЕЦ. Дом-музей мастака збірае сяброў

Яўген Шунейка. У ТВОРЧЫМ ГНЯЗДОЎІ МАЙСТРА. У ПЛЭНЭРА ЁСЦЬ ПРАЦЯГ

Яўген Шунейка. У ТВОРЧЫМ ГНЯЗДОЎІ МАЙСТРА

Яўген Шунейка. ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК (г.Нясвіж 08.08.2013)
Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (21.11.2013)
Просмотров: 1033 | Теги: Міхаіл Сеўрук, Михаил Севрук, Падарожжа ў Нясвіж, Ганна Быкава, Несвиж | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0