Пятница, 22.11.2024, 08:51
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Наталля Валанцэвіч. ПРАСЯКНУЦЦА ДУХАМ НЯСВІЖА

ПРАСЯКНУЦЦА  ДУХАМ  НЯСВІЖА

 

Ад запрашэння наведаць Нясвіж немагчыма адмовіцца!

Таму я стала адной з 40 прадстаўнікоў Беларускай акадэміі мастацтваў, якія халодным кастрычніцкім днём патрапілі на экскурсію ў чароўны Нясвіжскі палацавы комплекс (гл. артыкул "Акадэмія мастацтваў у Нясвіжы").


Ідучы па алеі да палаца пад прыгажэйшымі дрэвамі, што так графічна раскінулі свае галіны на фоне восеньскага неба, злавіла сябе на думцы, што па гэтай дарозе гулялі тыя самыя ясна вяльможныя Радзівілы… некалькі сотняў гадоў таму!

 

Дзякуй Богу, што ад іх засталіся не толькі палацавыя скарбы, але і гэты парк, водная сістэма з іх цішынёй і хараством, менавіта праз іх збярогся дух часу і перадаецца ад адной эпохі – другой. Таму не здзівілася, калі ў парку з’явілася старасвецкая каляска з вазніцай, які кіраваў парай коней.

 

Цокат капытоў па брусчатцы настолькі ўразіў, што заставалася толькі глядзець услед коннаму экіпажу, які паступова знік у восеньскім тумане.

У самім палацы можна пабачыць мэблю, посуд, кніжныя і мінеральныя калекцыі і шмат іншага, што візуальна вяртае нас у ХVІІІ і ХІХ стагоддзі.

 

 

 

Старадаўняя магнацкая культура – гэта і незвычайныя назвы залаў – Зорная, Залатая, Гетманская, Арсенал і г.д., і высачэзныя столі ў пакоях, і дзіўнай прыгажосці жырандолі (а калі ўявіць, што ад іх сыходзіла таямнічае свечачнае святло, то проста дыханне перахоплівае), і незлічоная колькасць велізарных люстэрак.

 

 

 

У людзей, якія жылі ў такім асяроддзі, і забавы былі адпаведныя – паляванні, тэатралізаваныя каруселі (спаборніцтвы), банкеты з «віватамі» і гарматнымі салютамі, маскарады з танцамі пад музыку княскай прыдворнай або янычарскай капэлы, ілюмінацыі і феерверкі.

 

Падаецца, што гэта не проста рэпрэзентацыя сябе як самага заможнага і ўплывовага роду ў краіне, гэта асабістае стаўленне да жыцця.

 

З гісторыі вядома, што пасля прыезду жонкі Міхала Казіміра Радзівіла, званага Рыбанька, Францішкі Уршулі змянілася атмасфера багатай, але ў культурных адносінах яшчэ вельмі недасканалай радзівілаўскай рэзідэнцыі. Княгіня аднавіла і дасканала абсталяла замкавую друкарню ў Нясвіжы, павялічыла занядбаную замкавую бібліятэку да 9 000 тамоў і стварыла прыдворны тэатр, на сцэне якога ставіліся пышныя камедыі-балеты і оперы.

 

 

Гэтая традыцыя, распачатая Мальерам, калі акцёры хутка пераходзілі ад слова да спеву, ад пантамімы да танца, а музычныя і танцавальныя партыі былі вельмі пашыранымі, арганічна засвойвалася нясвіжскай гаспадыняй.

Таму вельмі парадавала прысутнасць тэатральнага файе ў замку.

 

Там прадстаўлены макет тэатральнага будынку і машыны для імітацыі гукаў дажджу, ветру, чароўны ліхтар і механічныя волны з караблямі.

 

Калі гэтую машынерыю прадэманстравалі ў дзеянні, акрамя захаплення мяне перапоўніла і асаблівая гордасць, таму што іх рэканструявалі маладыя сцэнографы Вольга Мацкевіч і Аляксандр Балдакоў (выпускнікі майстэрні народнага мастака Беларусі Б.Ф.Герлавана).

 

Ходзячы па замкавых пакоях і знаёмячыся з магнацкім бытам, узіраючы на шматлікіх прадстаўнікоў магнатэрыі Беларусі, якія глядзяць на наведальнікаў з карцін на сценах, пачынаеш лепш разумець людзей мінулых стагоддзяў і адчуваеш, што разрыву ў часе быццам бы няма…

 



Наталля Валанцэвіч,

кандыдат мастацтвазнаўства

спецыяльна для праекта

"Выток Нёмана - выток духоўнасці".

Фота аўтара.

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (31.10.2013)
Просмотров: 1198 | Теги: кандидат искусствоведения, Несвиж, Шунейко Е., ПРАСЯКНУЦЦА ДУХАМ НЯСВІЖА, Наталья Волонцевич, замок Радзивиллов, Академия искусств, Наталля Валанцэвіч | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0