Відэаэкскурсію па кватэры-музеі М.К.Сеўрука ў Нясвіжы правяла Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага г.-к. музея, дзе яна для ўдзельнікаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" распавядавала аб жыцці і дзейнасці Майстра Віленскай школы, беларускага мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, які за сорак гадоў дзейнасці ў Нясвіжы стварыў каля тысячы карцін, рысункаў, эцюдаў...
Удзельнікі фільма:
Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік кватэры-музея;
Васіль Лычкоўскі -кіраўнік і каардынатар праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці";
Яўген Шунейка - мастацтвазнаўца, прафесар БДАМ,г.Мінск, член БСМ;
Федар Ладуцька - мастак, г.Мінск, член БСМ;
Андрэй Лычкоўскі - мастак, г.Узда;
Алена Шунейка - мастачка, г.Гродна;
Алесь Філіповіч - мастак, в.Куль Уздзенскага раёна.
Аператар - Раман Сямёнаў.
Сцэнарый, мантаж, голас за кадрам - Васіль Лычкоўскі.
Вяртанне культурнай памяці - важная задача духоўнага адраджэння.
Гэта
датычыцца і творчай спадчыны беларускага мастака Міхася Сеўрука. Доўгі
час ён жыў и працаваў у Нясвіжы.
Яго творы былі падараваныя раённаму
краязнаўчаму музею. Зусім нядаўна адчынілася для наведвання мемарыяльная
экспазіцыя ў доме, дзе жыў творца.
Гэта, мабыць, адзін з самых узорных
музеяў, прысвечаных вялікім беларускім творцам на іх малой Радзіме.
Надыйшоў час, каб у гэта мемарыяльнае месца пачалі наведвацца шматлікія
прыхільнікі і даследчыкі класічнай спадчыны беларускага мастацтва.
Сваю
сцяжынку да М.Сеўрука знайшлі ўжо мастакі, удзельнікі праекта "Выток
Нёмана - выток духоўнасці", пра што сведчыць і гэты відэаматэрыял.
Спадзяёмся, што ён будзе спрыяць папулярызацыі турыстычных шляхоў па
Беларусі, якія ўзбагачаюць вялікімі духоўнымі уражаннямі.