Суббота, 19.08.2017, 02:52
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

"У САКАВІКУ ЖАНЧЫНУ МАЛЮЕМ ЗА ХВІЛІНУ"

 "У САКАВІКУ ЖАНЧЫНУ МАЛЮЕМ ЗА ХВІЛІНУ"  




 Сёлета прырода абудзілася ад зімовай сцюжы значна раней за леташні сакавік.

І прыгожая палова чалавецтва адразу пачала квітнець у натуральным стылі ранняй вясны.

Пад цёплымі праменнямі сонца засвяціліся мягкія ўсмешкі на вуснах, колеры блактнага неба заззялі ў позірках, светлыя пастэльныя колеры аздобілі прывабнае адзенне нашых дарагіх і каханых жанчын.

Такі унікальны веснавы час не мог не скарыстаць прыхільнік жаночага хараства, вядомы мастак Эжэн Шушу.

Як на крылах прыляцеў ён у сталічны Палац мастацтва і шукаў свабодны куточак, каб намаляваць партрэтныя вобразы вельмі прывабных мінчанак, якія трапілі яму на вочы.

Праўду кажучы, ў Палацы праходзіў чарговы кірмаш, і вольнае месца цяжка было знайсці. 

Супрацоўнікі гэтай прэстыжнай выставовай арганізацыі маглі прапанаваць толькі  прастору для імправізаванага атэлье ў канферэнц-зале, што вельмі адпавядала мастаку і яго мадэлям.


Цішыня, рамантычны паўзмрок, поўная канцэнтрацыя на творчым працэсе. І вось, за лічаныя хвіліны натхнёны Эжэн стварае партрэт мінчанкі Мар’яны.


А затым адлюстроўвае вобраз яе стрыечнай сястры Натальі. Ён не можа ўстрымацца ад захаплення. Такія зграбныя, мілыя, выразныя мадэлі!  


Яны прызналіся, што іх яшчэ ніхто ніколі не маляваў!  Эжэн хутка выправіў гэтую недарэчнасць. 

Намаляваў сапраўдных вясенніх прыгажунь і падараваў ім іх пастэльныя партрэты.  На добрую памяць быў створаны гэты ўрачысты стоп-кадр. 


Але на гэтым сакавіцкае з'яўленне Эжэна не скончылася.  13 сакавіка ён раптоўна наведаў Узду і прыняў ўдзел у творчым свяце праекта  "Выток Нёмана -- выток духоўнасці" ў выставовай зале раённага краязнаўчага музея.


Яму (упершыню у сваім жыцці) пазіравалі такія дастойныя дамы як дырэктар музея Тамара Лухверчык і супрацоўніца музея паэтэса Зоя Калкоўская.





Іх партрэты ён стварыў проста на адным дыханні і перадаў іх светлую красу і адухоўленасць.

Яго прыклад вельмі спадабаўся мастакам і удзельнікам свята, сярод якіх было шмат вучаніц уздзенскай мастацкай школы.

Віктар Барабанцаў, Уладзімір Сайко і іншыя мастакі пачалі з вялікім натхненнем і хуткасцю маляваць партрэты уздзенскіх дзяўчынак. 


Такого выдатнага майстар-класа тут яшчэ не было!  Між тым, Эжэн Шушу ціхенька пасунуўся да выхада і недзе знік.

Бо яго задача выканана. Яму ў чарговы раз ўдалося прыцягнуць увагу да хараства нашых жанчын і дзетак, якіое патрабуе шчырага  увасаблення ў сучаснай творчасці.  

Але творчыя планы Эжэна Шушу на гэтым не вычэрпаны. 

Хай не сумняваюцца дарагія мінчанкі, уздзянкі і шматлікія жыхаркі іншых  гарадоў Беларусі.


Эжэн абавязкова вернецца і намалюе Вашы непаўторныя партрэты! 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (20.03.2014)
Просмотров: 507 | Теги: Дворец искусств., Эжэн Шушу, У САКАВІКУ ЖАНЧЫНУ МАЛЮЕМ ЗА ХВІЛІН, Узденский музей, Эжен Шушу | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0