Суббота, 20.04.2024, 08:08
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Творчы мост Парыж-Нясвіж Ірыны Котавай

 

Такі цудоўны мост стаў магчымым, дзякуючы творчай натхнёнасці  мастачкі Ірыны Котавай і яе беларускім і французскім аднадумцам.

У выставовай зале Палаца Радзівілаў у Нясвіжы 8 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы графічных твораў мастачкі, у якіх яна адлюстроўвае культурныя і духоўныя каштоўнасці, якія нам засталіся ў спадчыну,  яднаюць еўрапейскую цывілізацыю і сведчаць пра вялікі ўклад славян ў яе агульныя дасягненні.

Гэтаму прысвечаны яе пейзажныя серыі з парыжскімі і нясвіжскімі помнікамі архітэктуры, вобразы мудрацоў і аскетаў, якія ўслаўлялі гармонію і красу сусвету.

Пасля адкрыцця выставы адбыўся мастацка-музычна-літаратурны перформанс "Падарожжа з Парыжа ў Нясвіж".

Ва утульнай тэатральнай зале палаца быў усталяваны экран, на якім праецырвалася тое, што малявала Ірына Котава пад словы дыктараў і гукі музыкі.  

На французскай мове агучваў свае літаратурныя тэксты Крыстоф Левалуа (Christophe Levalois), які спецыяльна з гэтае нагоды прыехаў у Нясвіж з Парыжа, пераклад чытала Наталля Марцінкевіч, музычныя творы выконвалі флейцістка Галіна Мацюкова і клавесініст Дзмітрый Зубаў.

Гэта той прыклад, калі класічныя формы мастацтва, якія гарманізуюць сучасную культуру, праявіліся ва ўсёй сваёй універсальнай красе і выразнасці. 

Выстава і перформанс зачаравалі, усхвалявалі і пераканалі прысутных у тым, што ў сучаснай творчасці ёсць магчымасць ставіць максімальна высокія задачы і дасягаць сваей мэты.

Сярод гасцей мастацкай падзеі, якія спецыяльна прыехалі з Мінску на адкрыццё, было шмат мастацтвазнаўцаў, музейшчыкаў, галерыстаў, дзеячоў культуры.

Для іх была арганізавана экскурсія па палацавым комплексе. Шмат у арганізацыі прыема гасцейі ўзяла на сябе маці мастачкі Маргарыта Іванаўна.  

Яна ўсюды паспявала і давала ўсім прыклад бадзёрасці і жывых эмоцый.

Усе адчулі вялікую сузідальную і духоўную моц мастацтва, якое служыць культурнаму яднанню і адкрыццю наватарскага ў чароўным і забытым -- старадаўнім.

Выстава І.Котавай працягваецца ў Нясвіжы да сярэдзіны верасня. Яна падорыць гледачам шмат незабыўных уражанняў.

На нашай  інфармацыйнай праграме рыхтуецца вялікі матэрыял, прысвечаны гэтай вялікай творчай падзее, які неўзабаве можна будзе ўбачыць.

Шчыра запрашаем у Нясвіж, куды, як кажуць, вядуць усе творчыя дарогі да высакародных і наватарскіх мэтаў!                

Адказныя  за  падрыхтоўку інфармацыйных матэрыялаў Васіль Лычкоўскі, Яўген Шунейка.

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (14.08.2014)
Просмотров: 1006 | Теги: Евгений Шунейко, Ирина Котова, Творчы мост Парыж-Нясвіж Ірыны Кота, г.Несвиж дворец Радзивиллов, исток Нёмана-исток духовности | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0