Вторник, 22.08.2017, 02:42
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

НАРАДЖЭННЕ, ВЯСНА І ЖАНЧЫНЫ

НАРАДЖЭННЕ, ВЯСНА І ЖАНЧЫНЫ

21 красавіка  святкуе свой дзень нараджэння наш  добры сябра, эксклюзіўны мастак-партрэціст Эжэн Шушу.

Роўна пяць гадоў таму назад ён упершыню і менавіта ў гэты ўрачысты дзень правёў свой першы майстар-клас па маляванню мінчанак у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. 

Ён малюе хутка і выразна, вокамгненна перадае характар мадэлі, яе настрой, непаўторныя рысы хараства і гарманічны стан душы.

Як прызнаецца сам мастак, яго вабіць у беларускіх жанчынах, менавіта, гэты сінтэз хараства і гармоніі, якімі іх шчодра адарыла маці-прырода.

Мастак таксама перадае намалёваныя партрэты ў падарунак жанчынам, бо ўпэўнены, што гэта прыносіць шчасце: будзе ў іх доме ўзорнае сямейнае жыццё, народзяцца мілыя і паслухмяныя дзеткі і г.д. 

Мы ад усяе нашае душы шчыра віншуем паважанага Эжэна з Днём нараджээння, жадаем яму здароўя, натхнення, творчых поспехаў. Хай ён прынясе шчасце ўсім нашым жанчынам, падараваўшы ім цудоўныя партрэтныя вобразы, у якіх свеціцца шчырая і невычэрпная жаноцкасць!  

 

Удзельнікі мастацка-асветніцкага праекта “Выток Нёмана – выток духоўнасці”  В.Лычкоўскі, Т.Лухверчык, З. Калкоўская, А.Аракчэеева, А.Шунейка, М.Эльяшэвіч і інш.  

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (21.04.2014)
Просмотров: 358 | Теги: Эжэн Шушу, Марина Эльяшевич, Оксана Аракчеева, Эжен Шушу | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0