Суббота, 18.05.2024, 13:28
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

МАСТАЦТВА СТВАРАЦЬ ДАБРО. Фёдару Ладуцьку - 70!

МАСТАЦТВА СТВАРАЦЬ ДАБРО   


27 снежня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага дызайнера і мастака Фёдара Ладуцькі.

З 2013 года ён з’яўляецца адным з актывістаў асветніцкага праекта "Выток Нёмана-выток духоўнасці”.  

З яго дабраахвотным уключэннем ў агульную выставовую дзейнасць адразу прыбавілася станоўчай энэргіі і творчага агенчыку.

Ф.Ладуцька – вельмі пазітыўны і добразычлівы калега, які з павагай ставіцца да людзей і да любой творчай справы. Заўсёды падставіць у патрэбны момант сваё надзейнае плячо. Насамрэч, фізічная падрыхтоўка ў яго проста ўзорная.


Ён можа параіць больш маладым і менш вопытным мастакам, (і не толькі мастакам) як трэба берагчы сябе для сапраўднай доўгатэрміновай дзейнасці: не ўжываць такую агідную атруту як нікатын і алкагаль.

Каб падняць свой энэргетычны тонус, адключыцца ад штодзённых стрэсаў, Фёдар Сяргеевіч рэгулярна выязджае на эцюды, "раствараецца” душой і целам у беларускай прыродзе.

У яго наконт такіх выездаў нават ёсць свой дэвіз: - "Хавацца ў бульбу!”

Там, у далячыні ад сталічнай мітусні, яму лёгка дыхаецца і думаецца пра свае творчыя планы. А іх, вядома, вельмі шмат.

Ф.Ладуцька з’яўляецца знаўцам беларускай гісторыі і культуры, пры любой магчымасці даследуе і збірае новыя дакументы, сведчанні, антыкварныя рарытэты матэрыяльнага народнага побыту і  да т.п.

Усё гэта натхняе яго падчас грунтоўнай працы над музейнымі экспазіцыямі.

А самая рамантычная і натхнёная справа – маляваць з натуры.

Гэта – і шчымліва-блізкія з дзяцінства мясціны Пухавіцкага раёна, і нёманскія вытокі суседняй Уздзеншчыны, і азёрны край, што на Пастаўшчыне. 

Мастак знаходзіць такія пейзажныя матывы, якія звязваюць нас з першасным асяроддзем прыроды, якое захоўвае памяць пра мінулае.

Нават сваю летнюю майстэрню, што знаходзіцца ў вёсцы Вайшкуны, ён абсталяваў як традыцыйны сялянскі дом. А побач зрабіў калодзеж з пад’ёмным прыстасаваннем для вады ў выглядзе архаічнага "жорава”.

Усе яго суседзі-мастакі лічаць, што ў Ладуцькі – самая чыстая і карысная вада!  Такое майстэрства характарызуе яго, як асобу, што захоўвае многія рукатворныя традыцыі.

Неабходна прыгадаць, што Ф.Ладуцька нарадзіўся не проста ў мінулым стагоддзі, а ў самыя жудасныя ваенныя гады. Яго бацька дапамагаў партызанам. Цяжарную маці не аднойчы выклікалі ў камендатуру, каб даведацца, чаму яе муж доўгі  час адсутнічае. І толькі нейкі цуд ратаваў сям’ю Ладуцькаў ад расправы.

З дзяцінства хлопчык засвоіў усе вялікія вясковыя веды па хатняй гаспадарцы, але хутка зразумеў, што яго будучыня – свет іншых заняткаў у сферы архітэктуры, мастацтва.

І рушыў у беларускую сталіцу, каб атрымаць належную адукацыю. І цяпер Мінск – сталае месца яго жыхарства і творчай дзейнасці. Але, па-сапраўднаму, неўтаймаваная мастацкая натура цягне яго ў новыя вандроўкі па роднаму краю.

У сталым узросце ён перажывае сваю другую творчую маладосць, рыхтуецца да чарговых экспазіцый. Самая важная для яго ў бліжэйшым часе – персанальная юбілейная выстава ў студзені 2014 года ў мастацкай галерэі імя Г.Бжазоўскага ў Мар’інай Горцы, на "малой радзіме”. 

Мы, сябры мастака шчыра віншуем паважанага калегу з такім дастойным юбілеем і жадаем здароў’я, творчых поспехаў,  новых мастацкіх адкрыццяў на жывапісных сцяжынках.

Вялікі дзякуй, табе, Фёдар Сяргеевіч, за вельмі добры прыклад сузідальнай дзейнасці!   

 

 З сяброўскай павагай!  Мастацтвазнавец Я.Шунейка   

  

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (26.12.2013)
Просмотров: 868 | Теги: МАСТАЦТВА СТВАРАЦЬ ДАБРО, Фёдор Ладутько, Фёдар Ладуцька | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0