Понедельник, 11.12.2017, 14:26
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Маляўнічы творчы старт Дар'і Раманенка ў Мар'інай Горцы.

МАЛЯЎНІЧЫ ТВОРЧЫ СТАРТ  

6 жніўня 2014 года ў  Мастацкай галерэі імя Г.Бржазоўскага адбылося ўрачыстае адкрыццё жывапіснай выставы маладой мастачкі Дар'і Раманенка.

Месца правядзення выставы далёка не выпадковае.

Мастацкія збёры галерэі, якія рупліва захоўвае яе кіраўнік А Прановіч, з'яўляюцца унікальнай культурнай каштоўнасцю нашай краіны.

Па-другое, галерэяч дапамагае пазнаёміцца з  новымі імёнамі маладых і таленавітых аўтараў, якія толькі ўступаюць у самастойнае творчае жыццё.

Больш таго, галерэя вельмі падтрымлівае сваіх землякоў, якія жывуць і твораць у розных гарадах Беларусі і за яе межамі.

Даша Раманенка нарадзілася і вырасла ў Мар'інай Горцы.

Для яе гэта выстава пад назваю "Бліжэй да чалавека" з'яўляецца сваеасаблівым экзаменам на прызнанне яе выключных здольнасцей сярод землякоў.

Яна паказала як творчыя работы, так і акадэмічныя курсавыя заданні некалькіх гадоў, за якія атрымоўвала выдатныя адзнакі.

Даша вельмі захапляецца вобразамі сучаснікаў, бачыць у іх носьбітаў прыроднага хараства, вялікіх культурных еўрапейскіх традыцый.

Чым бы яны не займаліся ў яе капазіцыях: удзел у спартыўных мерапрыемствах, у дыскусіях, у гульнях, яны робяць гэта з густам, з розумам і чалавечай годнасцю.

Вось такія шляхетныя і прыгожыя героі ў творах маладой мастачкі.

Яна вельмі любіць маляваць партрэты людзей рознага ўзросту, але заўсёды падкрэслівае лепшыя якасці сваіх мадэляў.

У Дар'і вельмі станоўчы позірк на свет, яна бачыць у ім шмат змястоўнага, захапляльнага, выразнага.

У гэтым - яе вялікая творчая перспектыва. Дар'я Раманенка яшчэ толькі завяршае сваё навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры станкавага жывапісу.  

Яна ўжо стала ўдзельніцай многіх студэнцкіх выстаў, і яе творы адрозніваюцца адметным сучасным стылем, высокім мастацкім густам, сапраўдным майстэрствам.

На адкрыццё выставы маладой мастачкі прыехалі з Мінска яе калегі па кафедры Вольга Шкаруба і Уладзімір Сайко.

Падчас гэтай творчай ўрачыстасці прагучала шмат слоў і ад яе бацькоў, і ад знаёмых мар'інагорцаў, якія проста зачараваныя талентам і прыгажосцю сваёй таленавітай землячкі.  

Выставу, сапраўды, варта наведаць, каб далучыцца да свету мастацкай шчодрасці, таленавітасці, нязвыклай рамантычнасці.  

Хай творчы шлях Дашы Раманенка і яе натхнёных калег будзе засцелены дываном жывапісных здабыткаў.

Яны на гэта заслугоўваюць сваёй адданасцю мастацтву і любоўю да усяго апрыгожага ў нашым жыцці.  

 Мастацтвазнавец Я.Шунейка 

 

 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (08.08.2014)
Просмотров: 268 | Комментарии: 1 | Теги: Дарья Романенко, А.Пранович, галерея им. Бржозовского, Е.шунейко, исток Нёмана-исток духовности, Маляўнічы творчы старт Дар'і Рамане | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
avatar
1
Яўген Феліксавіч! Вялікі-вялікі дзякуй Вам! Вельмі прыемныя словы і падтрымка!
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0