КАЛІ КВІТНЕЕ БЭЗ
19 красавіка мы адначаем Дзень нараджэння выдатнага беларускага мастака-жывапісца Барыса Аракчэеева (1926-2013).
Ён нарадзіўся ў вёсцы Турбанава ў Яраслаўскай вобласці, але ўсё сваё творчае жыццё пражыў у Беларусі, стаў адным з першых пасляваенных выпускнікоў кафедры жывапісу (1959 год) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.
З 1971 г. па 1996 г. працаваў педагогам у сваёй “alma mater”.
Для нас мастацкая спадчына Б. Аракчэева з’яўляецца выдатным прыкладам творчай місіі, прысвечанай услаўленню хараства свету і чалавека.
Ён стаў аўтарам шматлікіх этапных твораў беларускага жывапісу 1960-х – 2010-х, якія прадэманстравалі вялікую духоўную скіраванасць нашай прафесійнай мастацкай школы.
Быць шчыра звязаным з жыццём нашай краіны, радавацца яе мірнаму небу, адлюстроўваць усе дастойнае, прыгожае і значнае ў яе гісторыі і сучасным развіцці, увасабляць у партрэтах і тематычных творах яе шматлікіх герояў-сузідальнікаў - вось толькі часцінка таго, што можа быць у творчых планах кожнага маладога беларускага мастака.
Выдатна, што пранікнёная і шматгранная творчасць Б.Аракчэева дазваляе многім развіваць менавіта такія значныя прафесійныя здабыткі, якія выводзяць нашу мастацкую школу на вядучыя творчыя пазіцыі ў сучаснай культуры.
Сёння выдатнаму майстру споўнілася б 88 гадоў.
Але яго натхнёны і каларытны жывапіс не перастае захапляць фарбамі вясны і росквіту нашай зямлі.
Удзельнікі творча-асветніцкага праекта “Выток Нёмана-выток духоўнасці” шануюць і падтрымліваюць здабыткі натхнёнага жывапісца і заўсёды будуць удзельнічаць у арганізацыі новых выстаў, плэнэраў, дыскусій і іншых мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем памяці Б.Аракчэева і развіццём лепшых традыцый нашай мастацкай школы.
З павагай! В.Лычкоўскі, А.Аракчэева, Я.Шунейка, Э.Астаф’еў, М.Эльяшэвіч, Т.Лухверчык, Р.Сямёнаў, А.Філіповіч і інш.
Хлеб. 1969
Лета. 2006
|