Четверг, 21.11.2024, 22:03
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Ганна Быкава. МОСТ У БУДУЧЫНЮ. "Бярэзінскія Атланты"

МОСТ У БУДУЧЫНЮ

 

20 лістапада 2013 г. ў мастацкай галерэі Інстытута тэалогіі ім. святых Мяфодзія і Кірыла БДУ адбылося адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Сайко. У экспазіцыю ўвайшлі шматлікія жывапісныя і графічныя творы, прысвечаныя родным мясцінам, сябрам і сям’і. Галоўнай падзеяй вечара стала прэзентацыя "Бярэзінскіх Атлантаў" — сапраўдных герояў мінуўшчыны, жывапісна ўвасобленых мастаком на палатне.

 

Описание: D:\Мои документы\@NN\АКАДЕМИЯ\3 КУРС\Мастацкая крытыка\Атланты Сайко\Атланты в статью.jpg    Ідэя стварэння карціны "Бярэзінскія Атланты", узнікла ў мастака даўно.

     Ужо ў мінулым снежні на выставе "Беларусь на раздарожжы 1812 года" можна было пабачыць эцюдны варыянт твору.

    Аднак, ўсведамляючы значнасць гэтай гістарычнай падзеі, жывапісец вырашае прысвяціць ёй масштабнае па памерах і моцнае па эмацыйнаму ўздзеянню палатно.

     У аснову мастацкай задумы пакладзены вядомы эпізод пераправы войскаў Напалеона праз Бярэзіну. Але ў гэтым вострым, вырашальным моманце, мастака, перш за ўсё, цікавіць лёс беларускага народа.

      Менавіта таму мы не бачым тут уцёкі французкай арміі, нагружаныя фурманкі і бездапаможны натоўп людзей, што па-майстэрску былі ўвасоблены ў знакамітых творах Януарыя Сухадольскага, Даменіка Скоці, Петэр фон Гесса і інш.

      У карціне Уладзіміра Сайко перад намі паўстаюць простыя людзі з трагічным і наканаваным лёсам, сыны, адданыя радзіме, якія дастойна прымаюць сваё прызначэнне ў жорсткіх абставінах вайны. Яны будуюць драўляны мост і становяцца надзейнай падтрымкай і апорай сваіх сучаснікаў і нашчадкаў.

      Выдатнае каларыстычнае рашэнне пейзажа, у якім трывожна-сіняе неба, усхваляванае ірванымі хмарамі, узвышаецца над ракой, а паветра наскрозь працята дыханнем пажараў, дае адчуванне драматычнага зыходу гэтай падзеі.

      Аднак мужныя постаці Атлантаў, скаваныя студзёнай бярэзінскай вадой, пераконваюць у нязломнасці іх характару, засяроджаны позірк — у нязменнасці веры ў лепшую будучыню…

 

Мастак, у сваёй наватарскай трактоўцы, здолеў яскрава адлюстраваць ролю беларускай нацыі ў еўрапейскай гісторыі, яе ўстойлівасць і непераможнасць. 

    Палатно У. Сайко з’яўляецца не толькі зваротам да старонкі гераічнага мінулага. Мост Атлантаў — гэта таксама мост духоўны, які звязвае пакаленні.

     Мастак не выпадкова стварае такую кампазіцыю, у якой глядач аказваецца літаральна побач з Атлантамі, у халоднай вадзе, і далучаецца да ўзвядзення гэтага маста, маста гуманнасці, мужнасці, чалавечнасці.

      Творчасць У. Сайко вельмі разнастайная. Ён стварае шмат партрэтаў, нацюрмортаў, краявідаў.

      Свабоднымі, шырокімі мазкамі, мастак увасабляе маляўнічы строй беларускай прыроды. Ён раскрывае шматграннасць яе прыгажосці і ў стрыманых серабрыстых адценнях, і ў яркіх, кантрасных колерах.

     Але, галоўнае, на яго палотнах заўсёды знойдзецца месца для подзвігу. Сваім жывапісным творам "Бярэзінскія Атланты" У. Сайко паказвае, што, нават не звяртаючыся да сучасных модных мастацкіх кірункаў, у рэалістычнай манеры, можна ствараць карціны з жыццёвымі, востра актуальнымі сюжэтамі.

     На рэдкасць глыбокае асэнсаванне рэчаіснасці і здольнасць да яе ўвасаблення дае сапраўднае права мастаку называцца сучасным.

 

 

Г. Быкава,

мастацтвазнаўца.

 

 

 

 

 

 

 

 

Даведка

 

Описание: D:\Мои документы\@NN\АКАДЕМИЯ\3 КУРС\Мастацкая крытыка\Атланты Сайко\Вова Сайко.jpgУладзімір Сайко нарадзiўся 12 жнiўня 1991 года ў г. Валожыне Мінскай вобласці.

У 2007 г. паступiў у Рэспублiканскi каледж мастацтваў iмя I.В. Ахрэмчыка (накірунак жывапіс станковы).

У 2010 г. паступiў на факультэт станковага жывапісу МДАМI iмя В.I. Сурыкава ў Маскве, дзе працягваў навучанне на працягу года.

У 2011 г. пераводзіцца ў Беларускую дзяржаўную акадэмiю мастацтваў, дзе працягвае вучобу і зараз на кафедры станковага жывапісу (майстэрня У.П. Масленікава).

Пачынаючы з 2007 г., удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставачных праектах у Беларусі i за яе мяжой.

Персанальныя выставы:

"Я і мой свет”, г. Валожын, 2007

"Мая творчасць для вас”, г. Валожын, 2007

"Выразнасць пачуццяў”, г. Мінск, 2009

"Пачуццё ў сэрцы — жыццё на палатне”, г. Мінск, 2009

"Сыны роднай зямлі”, г. Мінск, 2009

"20 iмгненняý вясны”, г. Валожын, 2011

"Прабуджэнне”, г. Мінск, 2013

З 2009 г. пачаў займацца кнiжнай графiкай i аформіў многiя паэтычныя зборнікі («Нашчадкі», «Бунтарь», «Избранник» і інш.). Прымаў удзел у майстар-класах, якія праводзiў Фонд Саюзнай Дзяржавы Беларусi i Расii па падтрымцы таленавiтай моладзi ў 2009 г. у Маскве (клас прафесара С.А. Сірэнка).

З 2012 г. з’яўляецца выкладчыкам жывапісу, малюнка і кампазіцыі ў заснаванай ім студыі выяўленчага мастацтва "Жывапiсны настрой" на базе ЦДАД і М "АРТ” г. Мінска.

 

Небольшое выступление Владимира Сайко, художника из Минска, во время презентации выставки "Натхнення шчодрага духоўны скарб" в Узденском историко-краеведческом музее.

 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (24.12.2013)
Просмотров: 1862 | Теги: Владимир Сайко, Аня Быкова, Ганна Быкава, МОСТ У БУДУЧЫНЮ, Уладзімір Сайко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0