Пятница, 29.03.2024, 11:36
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Г. Быкава. МАСТАЦТВА, ЯКОЕ АКРЫЛЯЕ

МАСТАЦТВА, ЯКОЕ АКРЫЛЯЕ

 

Мастацкая галерэя "Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь прэзентавала выстаўку "Акрыленая”, прысвечаную 120-годдзю стварэння першага паэтычнага зборніка Лесі Украінкі "На крилах пісень”.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прымала ўдзел вялікая аўдыторыя людзей, неабыякавых да жыццёвага і творчага шляху ўкраінскай пісьменніцы.

Ганаровым госцем стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежэль. У сваім выступленні ён адзначыў глыбіню творчасці Л. Украінкі, якая заўсёды садзейнічала ўмацаванню дружбы і культурных сувязей паміж народамі.

З пажаданнямі надалейшых поспехаў М. Ежэль таксама звярнуўся да творцаў і арганізатараў выставы, якія здолелі цудоўна аб’яднаць вершаваныя і мастацкія вобразы.

Вялікую значнасць культурнай падзеі падкрэсліла першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Далгаполава. Яна звярнула ўвагу прысутных на ўдалае размяшчэнне экспазіцыі: мастацкая галерэя знаходзіцца ў межах агляднай пляцоўкі і з’яўляецца адным з самых наведвальных экскурсійных месцаў.

Таму можна з упэўненасцю казаць, што выстава будзе садзейнічаць умацаванню і распаўсюджванню мастацкіх і літаратурных ведаў сярод жыхароў і гасцей сталіцы.

Слова меў ідэйны натхняльнік і ўдзельнік выставы кандыдат мастацтвазнаўства прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка.

Ён павіншаваў усіх прысутных з адкрыццём выставы, якая, дзякуючы выдатнаму спалучэнню паэтычных, жывапісных і графічных твораў, пашырае межы выяўленчага мастацтва.

Асаблівую ўвагу ў сваёй прамове Я. Шунейка надаў выключнасці эпічнага таленту Л. Украінкі і адзначыў яе важкі ўнёсак у развіццё славянскай і еўрапейскай культуры.

Е.Шунейко, М.Эльяшевич, И.Суховецкий у картины "Леся Украинка и Сергей Мержинский в Минске"

Да гасцей і арганізатараў выставы звярнуліся яе ўдзельніцы: члены творчай суполкі "Арт-Дыпламатыя” мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў Наталля Сухавецкая, Наталля Апостал, Ануш Бабаян.

Яны выказалі шчырыя словы падзякі ўсім, хто меў дычыненне да стварэння выставы і прадставіў магчымасць прадэманстраваць уласныя творчыя здольнасці, асабліва сваёй настаўніцы, таксама ўдзельніцы выставы — Марыі Эльяшэвіч.

Прадстаўніцы "Арт-Дыпламатыі” падзяліліся ўражаннямі, звязанымі з тым, што іх мастацкая дзейнасць, якая ўпершыню будзе прадстаўлена шырокай публіцы, пачалася з раскрыцця менавіта ўкраінскай тэматыкі, у аснове якой — геніальная творчасць Л. Украінкі.

Творчая імпрэза была падтрымана лірычнымі спевамі ў выкананні народнага хору ўкраінскай песні "Криніця”. Спецыяльна для наведвальнікаў экспазіцыі, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу, прысвечаную творчасці Л. Украінкі.

Пасля афіцыйнага адкрыцця пачалося непасрэднае знаёмства з мастацкімі творамі, прасякнутымі асаблівым паэтычным настроем, індывідуальным бачаннем і адчуваннем украінскага каларыту. Вельмі разнастайныя па тэхніцы выканання і па сэнсаваму насычэнню кампазіцыі аб’ядноўваюцца тонкімі пачуццямі душэўнай чысціні, адкрытасці і цеплыні.

За цікавымі размовамі пра прыгожае, непрыкметна завяршылася ўрачыстае мерапрыемства і кожны з прысутных адчуў сябе акрыленым новымі творчымі ідэямі.

 

Г. Быкава,

мастацтвазнаўца.






















А.Фоменко, М.Эльяшевич, Е.Шунейко




 


Наша Леся (Фільм про Лесю Українку)

Волинська обласна творча дитяча студія «Боривітер»

Над фільмом працювали:

Сценарій Романа Поліщука
Режисура Лілії Поліщук, Марії Лукашевич
Операторська зйомка Марії Лукашевич, Ніни Ліщук, Сергія Шеремета, Олени Лукашевич
Монтаж Ігоря Лукашевича
Музичне оформлення Ірини Хмілевської, Сергія Лукашевича
Дикторський текст читали: Роман Поліщук, Лілія Поліщук
Сопілка Юрій Фокшей
Роль Лесі: Єва Лабунська, Оксана Грабинська
Народні пісні виконував фольклорно-етнографічний ансамбль «Родина»
У фільмі використані фрагменти стрічок: «Вогнем та мечем», «Сто лет кино»

2006 рік
Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (10.12.2013)
Просмотров: 1376 | Теги: выток Немана-выток духоўнасці, Е.шунейко, Ганна Быкава, Аня Быкова, МАСТАЦТВА ЯКОЕ АКРЫЛЯЕ, леся украинка, М.Эльяшевич, А. Фоменко | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0