Среда, 28.06.2017, 18:46
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ТАЦЦЯНА ГАРАНСКАЯ. Жыццё ў стылі fashion. Мадэльер Галіна Мяшкова

КОРИАТИДА БЕЛОРУССКОГО МОДЕЛИРОВАНИЯ   

Галина Яковлевна Мешкова является яркой творческой личностью, которая все силы своего таланта посвящает теории и практике дизайна одежды в нашей стране.

Выпускница Белорусского государственного театрально-художественного института 1976 года сразу включилась в активную работу модельера в Белорусском центре моды, на протяжении десятилетий курировала швейные фабрики в Минске, Гродно, Бобруйске и других городах Беларуси, где внедрила в производство сотни своих первоклассных моделей.

В 1990-х гг. она стала преподавателем в Белорусской государственной академии искусств, где и поныне передаёт свой творческий опыт молодым модельерам.

Свои неисчерпаемые профессиональные знания она обобщила в кандидатской диссертации, посвященной развитию дизайна одежды в Беларуси в 1950-х --1990-х гг.

Невозможно сосчитать общее количество ее статей в периодике, выступлений на конференциях, по радио, связанных с проблемами и достижениями отечественной моды, в чем она сама принимает непосредственное участие.

Галина Яковлевна живо откликнулась на наши идеи духовного развития культуры, предоставляет нам свои многочисленные материалы, утверждающие неоспоримые ценности гармонического стиля одежды для современного человека.  

Участники творческо-просветительского проекта "Исток Немана - исток духовности"  искренне поздравляют Галину Яковлевну с днём ее рождения 2 апреля текущего года и желают отличного здоровья, творческих успехов, отличного настроения.

Мы гордимся, что среди нас есть такая замечательная и созидательная творческая личность, вдохновляющая своим примером на новые культурные свершения.

С уважением!   В.Лычковский, Е.Шунейко, Т.Лухверчик, М.Эльяшевич, М.Котова и др.    


АЛЕНА КАВАЛЕНКА, ТАЦЦЯНА ГАРАНСКАЯ

Жыццё ў стылі fashion

Мадэльер Галіна Мяшкова

А вы ведаеце, што ў нашай рэспубліцы праводзіцца не адзін, а цэлыя два Тыдні моды — Мінскі і Беларускі, якія, дарэчы, канкурыруюць між сабой?

У жыццё сталічных моднікаў даўно ўвайшлі паняцці «фэшн-маркет» і «шоу-рум».

Прыстойным лічыцца выпраўляцца на шопінг выключна з персанальным стылістам. Фатографы гарадскіх інтэрнэт-парталаў, абіраючы чарговую ахвяру для рубрыкі «Стрыт-фэшн», палююць на хіпстараўу вязаных шапачках.

Нацыянальная мода відавочна на пад’ёме — зараз прэстыжна апранацца ў мясцовых дызайнераў і не проста набываць гатовую вопратку, а шыць яе на заказ па эскізах, створаных адмыслова для цябе.

Але гісторыя айчыннай моды пачынаецца не з двухтысячных. Бяром адлік ад 5 лістапада 1948 года, калі на вуліцы Савецкай быў адкрыты Мінскі Дом мадэлей (зараз — Беларуси цэнтр моды). Маленькая лабараторыя, у якой напачатку працаваў 21 чалавек, ужо ў 1970-я ператварылася ў лідара моднай індустрыі Савецкага Саюза. Менавіта сюды ў 1976-м прыйшла на працу выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута мастак-мадэльер Галіна Мяшкова.

Яшчэ студэнткай вам давялося паўдзельнічаць у этнаграфічных экспедыцыях, якія ладзіў тады аспірант інстытута Міхась Раманюк. Уражанні ад вандровак па беларускіх вёсках паўплывалі на будучага дызайнера?

— Мы дапамагалі мясцовым жанчынам апранацца, завіваць намітку — і са звычайных сялянак яны ператвараліся ў беларускіх мадон. Пасля прымяралі гэтыя строі самі. Чэрвень, на вуліцы спякота, а адзенне з куфра халоднае — плісіраваныя андаракі, адпрасаваныя, выключнай прыгажосці сарочкі, накрухмаленыя так, што яны амаль стаялі... Вопратка захоўвала незвычайную энергію, зарад, які дазваляў адчуць сябе чалавекам гэтай зямлі. Толькі ўласны досвед дае мастаку магчымасць зразумець гэта.

Але наколькі актуальная тэма ўплыву народных традыцый на сучасную моду? Многія ставяцца да гэтага даволі скептычна...

— У Беларускім цэнтры моды ёсць брэнд «Галерэя льну», цікавыя калекцыі для якога распрацоўвалі Эльвіра Жвікава, Вольга Ламака, Вікторыя Колб, Настасся Карней. Напрыклад, «Лэдзі Плюс» — для жанчын элегантных, так бы мовіць, памераў. Тут быў выкарыстаны абсалютна новы падыход да мадэлявання адзення. Лічыцца, што на поўную фігуру лепш апранаць штосьці ў абліпку, каб візуальна «сціснуць» яе, паменшыць, — у гэтай калекцыі прысутнічае авальная форма сілуэта, падрэзы, кішэні, чорна-белая графіка, яркія палоскі... Актыўна выкарыстоўваецца аб’ём, бо лён не трывае абліпаючага сілуэта. Тканіна для гэтых ансамбляў прайшла энзімную апрацоўку — яна шаўкавістая і не камечыцца.

Аднойчы, калі я была ў складзе журы пад кіраўніцтвам Яніны Ганчаровай, мы прывезлі маладых дызайнераў — удзельнікаў фэшн-конкурсу «New Names» — на Аршанскі льнокамбінат. Яны бачылі, як мнецца лён, трымалі ў руках само валакно, назіралі яго трансфармацыю — ператварэнне ў тонкую шыкоўную нітку. Уражаныя, казалі пасля: «Калі б мы ведалі гэта раней, то зрабілі б іншыя калекцыі...»

Студэнты-першакурснікі звычайна цягнуць: «А, народныя строі — гэта нецікава...» Потым, калі ўжо пройдуць нашу школу, на пятым курсе абіраюць беларускі нацыянальны касцюм як інспірацыю для ўласнай калекцыі — пры тым, што іх ніхто ў выбары тэмы не абмяжоўвае. 3 самага пачатку яны вывучаюць беларускае народнае адзенне, праходзяць практыку ў Музеі старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук, ствараюць копіі лепшых узораў традыцыйных строяў беларусаў, а потым распрацоўваюць сучасныя мадэлі з выкарыстаннем этнічных матываў крою, сілуэта, каларыстычнай гамы. Бо этніка — гэта скарбніца, якой няма роўных. Невычарпальная крыніца натхнення.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

ЭСКІЗ

3 сярэдзіны 1970-х мастак-мадэльер Беларускага цэнтра моды Галіна Мяшкова рыхтавала эскізы і выконвала ўзорныя мадэлі для швейных фабрык «Дынама», што спецыялізаваліся на пашыве адзення ў спартыўным стылі, брала ўдзел у паказе калекцый на ВДНГ БССР і СССР, распрацоўвала творчыя узоры мадэляў адзення шырокага спажывання (у тым ліку з індэксам «Асабліва модна» і «Навінка») для беларускіх і расійскіх швейных фабрык, фірменны стыль адзення для супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Яскравай старонкай у развіцці мадэльнай вытворчасці Беларусі з’яўляецца праца дызайнера ў Мінскім тэатры моды напачатку 1980-х.

У 1987 годзе Мяшкова вярнулася ў Беларуси цэнтр моды, дзе займала пасаду вядучага мадэльера і вядучага мастацтвазнаўцы. Яе работа ўключала правядзенне паказаў новых калекцый мадэляў адзення для насельніцтва ў дэманстрацыйнай зале БЦМ; працу ў друкаваных выданнях і ў розных праграмах на радыё і тэлебачанні. Пазней працавала ў выдавецкім аддзеле беларускага часопіса «Мода». На адноўленую кафедру мадэлявання адзення і тканін у Акадэміі мастацтваў Мяшкова прыйшла ў 1991 годзе з выдатным досведам практычнай працы. Абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне і развіццё дызайну адзення ў Беларусі 1950—1990-х гадоў», піша артыкулы па пытаннях моды, дызайну і культуры адзення. 3 1997-га — член Саюза дызайнераў Беларусі.

Яе асабістыя калекцыі моднага адзення і студэнцкія калекцыі, распрацаваныя пад яе кіраўніцтвам, мноства разоў уганароўваліся прэміямі на фестывалях і аглядах. У 1979 годзе аўтарская калекцыя Мяшковай у этнічным стылі па матывах беларускай світкі ад БЦМ экспанавалася ў Фінляндыі (гэта быў першы ў гісторыі айчыннай моды выпадак экспанавання мадэляў адзення за межамі краіны), а калекцыя з ільняных тканін ад ВА «Прагрэс» была паказана ў 1997 годзе на біенале ў Аўстрыі. Калекцыя моднага адзення з тонкіх баваўняных каляровых палотнаў ад фірмы «Кампанент» у 1999 годзе дэманстравалася ў Берліне. 3 працай пад дэвізам «Дождж з пярлінаў» ад ЗАТ «Калінка» ў якасці гасцявой калекцыі дызайнер удзельнічала ў фестывалі «Белая амфара-1997». Заваявала Гран-пры на конкурсе «Студэнцкая вясна-1998» сярод тэатраў моды з маладзёжнымі праектнымі камплектамі. Неаднаразова атрымлівала прызы на «Млыне моды».

Галіна Мяшкова заўждыў курсе новых тэндэнцый, часта працуеўжуры фэшн-фестываляў. У Акадэміі яна навучае паводле ўласных праграм, выкладае дэкаратыўную пластыку, працу ў матэрыяле, эскізную графіку і дыпломнае праектаванне. Пад яе кіраўніцтвам былі выпушчаны мультымедыйныя праекты «Гісторыя беларускага касцюма» і «Персаналіі сучаснай беларускай моды», якія не маюць аналагаў у практыцы іншых школ моды.

Эскізы да калекцыі «Зазірні ў мае акенца» 2002.

Эскіз да калекцыі «Рамантычныя какеткі». 1999.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

I гэта — вызначальная рыса беларускай школы? А якія яшчэ ад пачатку пазнавальныя рысы можна вызначыць у нацыянальнай школе дызайну? Што адрознівае нашых мадэльераў ад творцаў з іншых краін?

— Перад тым як непаерэдна мадэляваць і драпіраваць, нашы дызайнеры любяць паэксперыментаваць з тканінай — вараць яе, мнуць і насычаюць рознымі колерамі, рыфляць і плісіруюць, ствараюць эфекты сціснутасці, дэградэ (сцякання колеру), наносяць малюнак, робяць вышыўку. Аўтарская тканіна дапамагае больш дакладна выявіць стыль мастака, раскрывав яго задуму, робіць калекцыю ўнікальнай і пазнавальнай.

Калі весці гаворку менавіта пра школу, то Акадэмія дае сваім навучэнцам вельмі рознабаковую падрыхтоўку. Ад студэнтаў мы вымагаем новага бачання і прачытання гістарычнага этнічнага касцюма і сучаснай моды. Яны могуць ствараць жывапісныя палотны, афармляць інтэр’еры, працаваць сцэнографамі, мастакамі па касцюмах у тэатры і кіно, а не толькі займацца прамысловым мадэляваннем на прадпрыемствах. Лямец, пэчварк, маляваныя дываны — яны ўмеюць усё. Вельмі важна навучыць мадэльераў-пачаткоўцаў не баяцца тканіны — простай белай тканіны, размешчанай на манекене. На ёй яны пачынаюць вывучаць розныя формы і канструкцыі, прыдумваюць драпіроўкі... Увогуле, мы даем поўную свабоду для творчасці, толькі ледзь-ледзь накіроўваем і падказваем.

Моднае жыццё ў сталіцы відавочна квітнее: з'явілася шмат пачынаючых дызайнераў адзення і аксесуараў, адкрываюцца інтэрнэт-крамы і салоны ўнікальнай дызайнерскай вопраткі, шоу- і арт-румы. Вы актыўна ўплываеце на працэс: дапамагаеце сваім студэнтам ствараць калекцыі, з'яўляецеся членам журы конкурсу «Новыя імёны», што праходзіць у рамках Belarus Fashion Week. Якіх маладых беларускіх дызайнераў вы б адзначылі? Чые імёны вам цікавыя?

— Спачатку колькі слоў пра сам конкурс: штогод жадаючых паўдзельнічаць шмат — каля пяцідзесяці чалавек. Яны прыносяць эскізы, па якіхужо можна ацаніць наяўнасць аўтарскага почырку і бачанне прыгажосці. Другі тур — прэдэманстрацыя гатовых калекцый, падчас якой члены арганізацыйнага камітэта робяць заўвагі і падказкі, трэці тур — сумеснае дэфіле фіналістаў. Дызайнер-пераможца і прадпрыемства, якое з’яўляецца партнёрам Тыдня моды (у розныя гады — фірмы «Марка», «O’Jen», Аршанскі льнокамбінат) заключаюць кантракт на распрацоўку прамысловай калекцыі. Адзначу, што пераможцай 2011 года стала студэнтка Акадэміі мастацтваў Валянціна Няборская. Яна дабіваецца чысціні ліній і прапорцый, шукае ўласны почырк, пастаянна развіваецца. Ёй нават прапанавалі паўдзельнічаць сёлета ў конкурсе маладых дызайнераў у Францыі па запрашэнні прадстаўнікоў Моднага дома «Pierre Cardin».

Таксама сярод цікавых імёнаў — брэнд «Historia Naturalis», пад якім працуюцьдзве нашы выпускніцы — дизайнеры Паліна Картавіцкая і Ларыса Сцяпанава. Яны шыюць калекцыі па заказе Беларускага цэнтра моды, супрацоўнічаюць з Аршанскім ільнокамбінатам. Яшчэ — Вольга Самошчанка і Людміла Лабкова — кожная з іх мае свой імянны брэнд. Іх калекцыі стрыманыя і лаканічныя, але прысутнічае ў іх адценне іроніі, шмат ручной працы, увага да фактур.

А што з'яўлялася візітоўкай мадэльера Галіны Мяшковай?

Якія інспірацыі вы знаходзілі для ўласных калекцый?

— Магчыма, візітоўка — гэта залішне гучна, але лічу, што ў мяне ёсць бачанне моды. Мне падабаецца спалучаць тонкую дарослую элегантнасць і лёгкі маладзёжны настрой.

Безумоўна, натхняюць людзі, якія стварылі само паняцце «haute couture» і пазначылі адпраўныя кропкі для яе развіцця. Вячаслаў Зайцаў, які ўсё робіць з любоўю. Майстра сваёй справы. Дацягнуцца да яго было маёй марай. Вытанчаныя рэчы Зайцава — неад’емная частка гісторыі haute couture. Захапляюся творчасцю П’ера Кардэна, Іва Сен-Ларана. Яшчэ — амерыканскай дызайнеркай Доннай Каран, якая здзейсніла сапраўдную рэвалюцыю ў сферы прамысловага мадэлявання адзення. У 1985 годзе яна прадставіла сваю калекцыю «Сем простых рэчаў» — так у наша жыццё ўвайшло паняцце «базавы гардэроб» (нагадаю, для жанчыны ён складаецца з паліто, касцюма, жакета, блузкі, штаноў, спадніцы і сукенкі).

Зразумела, самай моцнай інспірацыяй для мяне з’яўляецца гістарычны этнічны касцюм. Заўсёды з задавальненнем апранала народныя калектывы, напрыклад, Дзяржаўны народны хор БССР пад кіраўніцтвам Міхася Дрынеўскага. Дарэчы, для яго танцавальнай групы было створана каля 110 эскізаў.

3 радасцю працавала з гэтай тэмай у калекцыях «Белая раніца», «Беларускія прымадонны», «Прызнанне ў каханні». У Цэнтры моды ў 1970-х гг. ствараліся так званыя прэзентабельныя, авангардныя калекцыі — з буйнымі прынтамі і вышыўкамі, незвычайнымі галаўнымі ўборамі, дзе ўсё было крыху «з мэтай звярнуць увагу». У Мінскім тэатры моды мы паказвалі калекцыі, якія не проста дэманстравалі прыгажосць народнага касцюма, але і тое, што яго можна насіць.

Любое сучаснае дэфіле — гэта заўсёды шоу з музыкай, гульнёй святла і колераў, абавязковымі відэапраекцыямі.

Здаецца, Мінскі тэатр моды, заснаваны вамі ў 1982 годзе, адпавядаў усім сённяшнім патрабаванням...

— Без лішняй сціпласці скажу, што стварэнне тэатра моды — з’ява для таго часу неардынарная. Яна вымагала энтузіязму і ахвярнасці. Дарэчы, менавіта тады завязаліся мае добрыя сяброўскія стасункі з Вячаславам Зайцавым, які адкрыў першы на тэрыторыі Савецкага Саюза Тэатр моды ў Маскве. Ён ніколі не адмаўляў у кансультацыях і творчай дапамозе. У Мінскім тэатры ўсё было на грамадскіх пачатках, працавалі нават па выходных — рэпетыцыі з мадэлямі, рэжысура, падбор святла і музычнага суправаджэння, выраб слайдаў, што рэпрадукаваліся на вялізны экран падчас дэманстрацый адзення...

Сцэна ў амфітэатры Дома моды №2, дзе адбываліся паказы, дазваляла рабіць цікавыя праходкі. Выхад кожнай манекеншчыцы быў звязаны з пэўным сюжэтам, тэмай калекцый. У праекце «Ён, яна і мода» (1983) я зрабіла акцэнт на крэатыўнасці рознакаляровых шаўковых мужчынскіх кашуль. Вельмі арыгінальнымі былі ансамблі з серыі «Рудая сяброўка» (1983) — паўпаліто са штучнага футра, упрыгожаныя ўстаўкамі з чорнай і карычневай скуры і вышыўкай метанітам (тонкай металізаванай ніткай).

Сапраўдным гламурам вызначалася калекцыя «Снегапад» (1984) — мадэлі, багата аздобленыя вышыўкай і футрам пясца і норкі. Вялікай папулярнасцю карысталася калекцыя маладзёжнага адзення пад дэвізам «Восеньскі парк» (1984) з вышыўкай-аплікацыяй. Так, можна сказаць, што Тэатр падрыхтаваў глебу для стварэння сённяшніх аўтарскіх калекцый, якія дэманструюцца на Тыднях моды і міжнародных фэшн-фестывалях. Мадэлі, што ў ім паказваліся, былі трэндавымі ўзорамі. Мы раздавалі супрацоўнікам рэспубліканскіх атэлье эскізныя альбомы, каталогі, метадычныя дапаможнікі, лякалы — так былі створаны выдатныя ўмовы для таго, каб не толькі паказваць прыгожае адзенне, але і ўкараняць яго ў масавую вытворчасць.

I вось тут узнікае пытанне: а наколькі мода, па сутнасці сваёй утылітарная і разлічаная на масавага спажыўца, з'яўляецца мастацтвам? У чым тут кропкі судакранання?

— Галоўнае ў модзе — гэта вобраз, які адштурхоўваецца ад пэўнай інспірацыі. А ўдыхаюць у яго жыццё колер, тканіна, форма і сілуэт. Мода можа быць мастацтвам самай чыстай вады, рукатворным, натхняльным, адухоўленым. Калекцыі haute couture захоўваюцца ў музеях — іх супрацоўнікі заўсёды прысутнічаюць на модных паказах і, падобна да баераў, што робяць выбар для фэшн-буцікоў, адбіраюць з калекцый мадэлі выкшталцоныя і эпахальныя.

Адзенне робіцца палатном для мастака. Сёлета ў Маскву прывезлі калекцыю з 80 кімано аўтарства японскага мастака Іціку Куботы. Ён узнавіў забытую тэхніку роспісу шаўковага палатна. Мастак заказваўу майстэрнях шоўк, які потым фарбаваў, упрыгожваў роспісам і вышыўкамі. Гэтыя кімано нават нельга ўспрымаць як вопратку — гэта карціны, напісаныя на кімано, можна любавацца імі, як мастацкімі творамі.

Але я вяду гаворку не толькі пра авангард і haute couture. Лічу, што мода — гэта штуршок да самаўдасканалення. Нават у паўсядзённасці мы праяўляем сябе праз адзенне, выказваем сваё ўнутранае «я», свой стан, свой характар, стаўленне да свету ўвогуле. Сёння людзі хочуць выглядаць больш маладымі: у сорак — на дваццаць, у шэсцьдзясят — на сорак. I гэта магчыма. Калі да 1990-х гадоў існаваў яшчэ пэўны дыктат — як нафарбаваць вочы, якой павінна быць даўжыня спадніцы, — то зараз свабода самавыяўлення неабмежаваная. Як і павінна быць у мастацтве.

 

"Мастацтва" студзень 21014 

Эскізы сцэнічных касцюмаў для ансамбля «Матчына песня». 2010.

Г.Мешкова. Использование льняных тканей в традиционном и современном костюме.

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (29.03.2014)
Просмотров: 797 | Теги: Галіна Мяшкова, АЛЕНА КАВАЛЕНКА, Галина Мешкова, Жыццё ў стылі fashion, ТАЦЦЯНА ГАРАНСКАЯ, Белорусский центр моды | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0