Аб вернісажы выставы "Бацькаў дар" у горадзе Тржэбіч
У мараўскім горадзе Тржэбіч с поспехам праходзіць выстава “Бацькаў дар” Барыса і Аксаны Аракчэевых, вернісаж якой адбыўся 26 сакавіка.
На адкрыццё з Мінска прыехалі сябры спадара Пасла Dr.Jiří Karas.
11 красавіка выставу наведала дэлегацыя з Мінска на чале з намеснікам губернатара Мінскай вобласці Александрам Турчыным, які напісаў словы удзячнасці за чудоўную выставу ў кнізе водгукаў.
У пачатку выступіў заслужаны аматарскі Тэатр танца “Прэм’ер-Спонайд” з горада Полацк.
А пасля для ўсіх гасцей выставы з’явілася сюрпрызам выканнанне дзіцячым хорам з горада Тржэбіч “Сонейка” (Slunko) песні “Купалінка” на беларускай мове.
Весці імпрэзу пачаў спадар Йіржі Карас (Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь 2009 -2012).
На чэшскай мове ён распавёў жыхарам края Высачына, якія прысутнічалі на імпрэзе, аб сваёй актыўнай выставачнай дзейнасці пад куратарствам мастака Аксаны Аракчэевай ў Беларусі (46 выстаў!).
Таксама ўспомніў пра выставу “Душа Беларусі” беларускіх мастакоў у Парламенце Чэхіі, якая адбылася ў красавіку 2012.
Словы падзякі за актыўную дзейнасць па збліжэнню нашых культур выказаў намеснік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Празе выказаў Андрэй Кухарчык.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь 2008-2013 Мар’ян Сэрватка, які спецыяльна прыбыў на выставу з Браціславы, быў вельмі усцешаны, што выставачная дзейнасць GaleriaKARAS працягваецца на чэшскай зямлі.
Старшыня Беларускага саюза мастакоў спадар Рыгор Сітніца адзначыў, што спадар Йіржы Карас мае білет ганаровага сябры Саюза мастакоў №1. Таксама спадар Карас з’яўляецца адзіным паслом, хто атрымаў узнагароду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар Музея Янкі Купалы спадарыня Алена Ляшковіч выказала словы удзячнасці Аксане Аракчэевай за сумесную выставу з бацькам, якая адбылася праз два тыдні пасля сыходу ў Вечнае Жыццё Барыса Аракчэева, і за падараваныя музею творы.
Мастак і куратар выстаўкі Аксана Аракчэева аддзячыла гасцей з Чэхіі і сяброў, што прыехалі з Беларусі на выставу, і выказала надзею на працяглую творчую дзейнасць паміж нашымі краінамі.
Выстава была арганізавана GalerieKARAS, пры падтрымцы і удзелу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Празе пад патранатам губернатара KrajVysočina Dr.J.Běhounek.
Візавая падтрымка Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У выставе прымаў удзел Беларускі саюз мастакоў.
|