3
узростам усё больш пераконваюся, што мы заўсёды нараджаемся ў самым
адпаведным для нас часе. Мы з'яўляемся на свет Божы, каб узяць у свае
рукі распачатыя папярэднікамі справы і выканаць іх так і на тым узроўні,
на які нам дадзена здольнасцяў І магчымасцяў. Для майго жыцця
вялікае значэнне мае той факт, што я магу займацца творчасцю, і дзякуючы
гэтаму ўжо больш як сорак год злучаны з рознымі мастацкімі асяродкамі
нашай краіны. Яшчэ ў дзіцячай мастацкай студыі ў сярэдзіне
1960-х гг. сябры па творчых занятках жартам называлі мяне "маладым
крытыкам" за мае схільнасці да самастойных выказванняў на тэмы мастацтва
і за непрыхаваныя жаданні даваць крытычныя заўвагі ўласным малюнкам,
працам іншых падлеткаў, а нават і мастакоў-прафесіяналаў. Такім "маладым
крытыкам" лічу я сябе і цяпер. Гэтая схільнасць пакрысе
перарасла ў прафесійную дзейнасць, якая і дазваляе мне ўвесь час
адчуваць сябе запатрабаваным у мастацкім працэсе.
Не без пэўнай
самарэкламы магу заявіць: я не толькі малады, але і актыўны мастацкі
крытык. Яшчэ з 1960-х гг. пачаў з захапленнем цікавіцца ўсім,
што тычылася мастацтва, перадусім засвоіўшы капітальнае шасцітомнае
выданне па гісторыі сусветнага мастацтва. Першыя памкненні да
калекцыянавання выклікалі ў мяне каляровыя ўстаўкі з жывапіснымі творамі
розных стагоддзяў на старонках папулярнага тады часопіса "Огонек".
3
таго часу пры любой магчымасці наведваю выставы, музеі, майстэрні
мастакоў, прымаю ўдзел, а часам бываю і галоўным арганізатарам творчых
выставак. Першыя артыкулы, прысвечаныя мастацтву, пачаў пісаць з
1980 г. I не стамляюся множыць Іх у беларускай і замежнай перыёдыцы,
разлнастайных каталогах, альбомах і да т. п.
Шмат разоў выступаў на
беларускім радыё і тэлебачанні, распавядаючы пра новыя падзеі
культурнага жыцця. Маю досыць шырокае ўяўленне пра свет,
пабачаны на ўласныя вочы: быў ва ўсіх рэгіёнах і наведаў большасць
гарадоў Беларусі, у савецкі перыяд ездзіў у Расію, Украіну, Літву,
Латвію, Эстонію.
3 1990-х гг. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з Польшчай,
Чэхіяй, Венгрыяй, Германіяй, Францыяй, Італіяй. Гэты досвед дае
мне права на падставе аналітычных назіранняў і эстэтычнай інтуіцыі
рабіць высновы пра здабыткі беларускага мэстацтва другой паловы XX ст. і
вызначаць магчымыя перспектывы яго далейшага развіцця. Вялікую
ролю ў фармаванні школы беларускага мастацтва, у фенаменальным уздыме
яго прафесіяналізму адыграў савецкі перыяд 1950-х - 1980-х гг.
Ён
пакінуў нам сапраўдную архітэктурную, выяўленчую і дэкаратыўную класіку.
Найперш тут трэба адзначыць цэнтральны архітэктурны ансамбль г.
Мінска, які выдатна сінтэтызуе і канцуе ўсе тэндэнцыі еўрапейскага
ампіра XIX ст.
Тое трыумфальнае адчуванне перамогі і вялікіх
перспектываў, якое не атрымалася перажыць як след французскаму
грамадству напалеонаўскіх часоў у выніку крушэння імперыі, тое ампірнае
наступніцтва, якое адрадзілася ў пецярбургскай архітэктуры часоў Мікалая
I і пайшло на спад праз паражзнне ў Крымскай вайне, наватарскім для
1950-х гг. чынам было здзейснена ў маладой беларускай сталіцы, якая праз
гэты архітэктурны прарыў наблізілася ў сваім эстэтычным вобразе да
буйных еўрапейскіх гарадоў. Пасля "касметычнай рэстаўрацыі"
мінскага цэнтра напачатку 2000-х гг. і засваеннем тэхналогій вечаровай
падсветкі будынкаў (так званага "light art") трыумфальны перыяд нашай
архітэктурнай класікі можа прэтэндаваць на ганаровае месца ў спісе
помнікаў ЮНЭСКА. У 1960-Х-1970-х гг. прыярытэт ужо належыць
выяўленчаму мастацтву з яго выразным стылем гераічнага неарамантызму.
Мабыць, нідзе ў свеце ў творах жывапісу, графікі, скульптуры тэма
партызанскай барацьбы не выявілася гэтак манументальна. Разам з тым
мастацтва пачало развіваць тэматыку, звязаную з пошукамі ідэальнага
героя-сучасніка. У гэтай ганаровай ролі ўжо адлюстроўваліся не
толькі прадстаўнікі рабочых прафесій, але і касманаўты, і вайскоўцы, і
прывабныя маладыя жанчыны-настаўніцы, студэнткі, актрысы. Таксама
адну з вядучых роляў у беларускім жывапісе тады пачаў адыгрываць
краявід, у якім дамінавала задача развіцця лепшых традыцый еўрапейскага
каларызму праз зварот да вобразаў чыстай, амаль не кранутай цывілізацыяй
прыроды, перадачы яе маляўнічага стану як у камерных, так і
панарамна-велічных адлюстраваннях. Гэты перыяд выявіў сваіх
аўтарытэтных лідараў, сярод якіх найперш згадаем I. Ахрэмчыка, В.
Цвірку, П. Масленнікава, М. Савіцкага, М. Данцыга, Л. Шчамялёва, Г.
Вашчанку, В. Шаранговіча, А. Кашкурэвіча, М. Назарчука, 3. Азгура, А.
Бембеля, А. Анікейчыка.
Яны з першых сваіх маладзёвых твораў
задавалі высокі мастацкі тон і многія з іх, нягледзячы на свой больш чым
шасцідзесяцігадовы ўзрост, і сёння працуюць з неаслабным натхненнем. 3 1980-х гг. беларускае мастацтва набыло новую альтэрнатыўную праблематыку, звязаную з нацыянальным асветніцтвам. Помнікі
ў Мінску да 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа,
выстава, прысвечаная 500-годдзю паэта-лацініста Міколы Гусоўскага сталі
паваротнымі не толькі для мастакоў, яны зыніцыявалі маштабны працэс
вяртання нацыянальнай гісторыі ва ўсіх сферах гуманістыкі і грамадскага
жыцця. Адначасна паўставалі паэтызаваныя, вытанчаныя вобразы
беларускіх мадонаў у класічным народным адзенні і беларускіх мужчын
сялянскага паходжання, але з шляхетнай годнасцю ў паставах.
Пэўная
рэтраспектыўная ідэалізацыя была тады неабходная, каб развеяць
тэндэнцыйныя выдумкі пра "каўтун у валэсах" і іншыя падобныя міфы пра
закатурханага мужыка-беларуса. Тады ж пачынаюць хутка развівацца
стылістычныя пошукі ў розных відах дэкаратыўнага мастацтва.
Праз
выяўленне эстэтычных якасцяў шкла, керамікі, ваўняных нітак, металу ды
іншых натуральных матэрыялаў адбывалася вызваленне ад упрыгожніцтва,
натуралістычнасці, старамоднасці, якія доўгі час стаялі на шляху
мадэрнізацыі прыкладной творчасці. У гэтым працэсе вызначаюцца
В. Маркавец, А. Марачкін, Я. Кулік, М. Купава, У. Угрыновіч, У.
Мурахвер, А. Кішчанка, 3. ЛітвІнава, М. Раманюк, В. Шматаў, У.
Слабодчыкаў, У. Савіч, М. Селяшчук, М. Кірэеў, У. Тоўсцік і шмат іншых,
якія сваімі творамі завяршылі гісторыю беларускага мастацтва мінулага
стагоддзя (большасць з іх разам са старэйшымі калегамі працягвае плённа
працаваць і ў нашыя дні).
Дзяржаўная незалежнасць пазбавіла
мастакоў ізаляцыІ ад Захаду і разам з тым выбавіла іх ад залішняй
ідэалізацыі тамтэйшага мастацкага жыцця. Напачатку была
занепакоенасць, што мы будзем выглядаць залішне правінцыйна на фоне
еўрапейскіх ды амерыканскіх мастацкіх інавацый.
Аднак, калі нашы творцы
пачалі непасрэдна знаёміцца з мастацкімі эксперыментамі заходніх
маэстра, непакой замяніўся ўпэўненасцю, што мы цалкам падрыхтаваныя да
творчага дыялогу на любым міжнародным узроўні. У адрозненні ад
многіх краін, дзе свабода творчасці ў апошнія 50 гадоў найчасцей
прыводзіла да скрайнасцяў і дзівацтваў, у нас захавалася і развівалася
прафесійная мастацкая школа, якая ўжо ў гады студэнцтва далучала творчую
асобу да сапраўдных каштоўнасцяў еўрапейскай культурнай традыцыі. 3
такой прафесійнай загартоўкай можна пракладваць прынцыпова новыя дарогі
ў сучасным мастацтве.
Балазе што культурны свет ужо стаміўся ад
дэструктыўных пародый постмадэрнізму.
Можна прывесці шмат прыкладаў,
калі нашы фотамастакі, жывапісцы, графікі, скульптары, дызайнеры,
мадэльеры і наватары іншых спецыялізацый на міжнародных конкурсах,
пленэрах, выставах выклікалі сваімі творамі самую жывую рэакцыю як
шырокага кола гледачоў, так і самаўпэўненых заходніх крытыкаў, усур'ёз
уражаных мастацтвам для іх раней "невядомай краіны". Сярод такіх
выдатных першапраходцаў былі А. Родзін, Г.Скрыпнічэнка, В. Шкаруба, П.
Татарнікаў, А. Малышава, Т. Радзівілка, К. Селіханаў, А. Задорын,
М.Басаў і Г.Драздоў... Зразумела, я не магу пералічыць усіх,
праз каго працэс прызнання беларускага мастацтва ў вялікім свеце
пачаўся.
Заўважу толькі, што ў гэтым працэсе ёсць месца кожнаму з нашых
творцаў, хто жадае рухацца наперад. Аднак яшчэ многім беларускім
мастакам зрабіць гэты рашучы крок наперад перашкаджае пэўная
дэзарыентацыя.
Такое ўражанне, што далёкія ад ідэальнасці побытавыя
ўмовы, высокія кошты за выкарыстанне творчых майстэрняў ды іншыя
дыскамфортныя прыкрасці, якіх не было ў савецкі час, трымаюць свядомасць
выдатных прафесіяналаў у стане псіхалагічнай залежнасці. 3
гэтага "паратункам" становіцца праца дзеля салонных патрэбаў.
Хай гэта і
прыносіць матэрыяльную палегку, але ператварае мастака ў рамесніка.
Калі выяўленчае мастацтва ігнаруе актуальныя праблемы сучаснага жыцця і
служыць адно дадаткам да модных шпалераў і дарагой імпартнай мэблі, тады
аўтарам такіх прац трэба зразумець, што, нягледзячы на свае ранейшыя
творчыя здабыткі, у сучасным мастацкім працэсе яны губляюць сваю
адметную ролю. Цяжка пагадзіцца мастацкаму крытыку з словаспалучэннямі салоннага мастацтва кшталту "жывапісна-прыкладная прадукцыя" і да т. п. Але
ёсць і больш пагрозлівыя тэндэнцыі масвытворчасці, якая дэманструе
агрэсіўны характар.
Тут я перадусім маю на ўвазе сумна знакаміты кіч.
Быццам ізноў вяртаецца безгустоўшчына савецкай ідэалагічнай афармілаўкі.
Дарэчы, мяне не лішне турбуе вулічны кіч. Ён быў заўсёды, але на
прафесійнае маслтацтва не лішне ўплываў. У гарадскім асяроддзі,
якое не мае ўстойлівых мастацкіх традыцый, ён знаходзіць сабе прыдатную
глебу, імітуючы гіпсавых купальшчыц пад мармуровыя і бронзавыя
статуэткі, шматкілаграмовыя драўляныя "яйкі" пад велікодныя ўзоры
фабрыкі Фабержэ і да т.п. Непараўнальна большую шкоду прыносіць
харызматычны кіч з прэтэнзіяй на высокі прафесіяналізм і масавае
прызнанне.
Не паспела хрысціянства як след умацавацца ў нашай
свядомасці, як ад яго імя нас пачалі засыпаць ілюзійна размалёванымі
іконкамі і саладжавымі абразкамі накшталт расфарбаваных фотаздымкаў. Новае
дыханне для нашых кічменаў-мадэрністаў прыносяць павевы заходняга
маскульту, адкуль можна чэрпаць спекуляцыі на сентыментальных эмоцыях
спажыўцоў, забаўляльную папсу і жашкі.
Расфарбаеаным натуралізмам
перанасычаныя старонкі як бы шыкоўных часопісаў, вокладкі сумнеўных
раманаў. У кожнай кнігарні, кожным вулічным шапіку тон задае нахабная
стракатая безгустоўшчына, якая ўжо апалоньвае і, так бы мовіць,
"прафесійнае мастацтва". Першай безабароннай ахвярай гэтага
кічнаступу стаў вобраз маладой аголенай красуні.
Пасля доўгіх
дзесяцігоддзяў ідэалагічнай забароны савецкага перыяду яна толькі
аб'явілася ў беларускім мастацтве 1990-х ва ўсей сваёй прыроднай
чысціні, як за яе ўхапіліся вульгарныя кіч-майстры ню-арыентацыі. Яны
змусілі цнатлівых беларускіх Венер курчыцца ў пажалдлівых і вульгарных
позах, звабліваць вачыма, распускаць валасы і выстаўляць напаказ
аголенае цела. Іх скура наўмысна фарбуецца ў цялесныя, ружовыя колеры,
быццам гэта гумовыя ці пластыкавыя лялькі. Для большага
экзатычнага ўражання фонам для такіх аголеных забаўлянак выступаюць
заснежаныя горы, леапардавыя футры, ложкі ў стылі Людовіка XVI ст. і да
т. п. Вось так, аказваецца, можна лёгка забыцца на акадэмічную
адукацыю і вобразы аголенай жанчыны ў еўрапейскім мастацтве ад
антычнасці да XX ст. і зарабляць свае "зяленыя індульгенцыі", скаціўшыся
ў багну камерцыялізацыі. Як жа змагацца з кічам?
Адказ вельмі
просты: кінуць ім займацца і ахвяраваць свой талентна карысць
дзейнасці, вартай прадстаўніка сучаснага беларускага мастацтва. 3
кожным днём усё больш актуальнымі для грамадства становяцца праблемы,
дапамагчы вырашыць якія могуць найперш творчыя людзі.
Перадусім
мастацкая творчасць мусіць нагадаць грамадству, што яно павінна надаць
XXI ст. гуманны накірунак. Гэта значыць — вярнуць вартасць
чалавеку, згубленую ў выніку панавання маніякальных і папулістычных ідэй
мінулага стагоддзя, якія патрабавалі для сваёй рэалізацыі шматмільённых
чалавечых ахвяр.
ТолькІ мастацтва можа ўспрымаць чалавека як асобу, як
універсальную часцінку свету, як носьбіта лепшых якасцяў сваёй нацыі,
этнаса, увогуле роду чалавечага, як невычэрпную крыніцу вобразнасці і
эстэтычнага хараства. Беларуская акадэмічная школа, якая склалася
ў Віцебску і Мінску больш чым за 80 гадоў XX ст., была пабудавана на
сапраўдным кульце чалавека. Вакол так званай мужчынскай і
жаночай аголенай натуры і па сённяшні дзень канцэнтруюцца ўсе метадычныя
і дапаможныя праграмы мастацкага навучання.
Дзе шукаць герояў пасля
набыцця такой прафесійнай падрыхтоўкі, у якой прасочваюцца жывыя сувязі з
Рэнесансам, барока, класіцызмам, рамантызмам, рэалізмам,
імпрэсіянізмам, сімвалізмам, мадэрнам, арт-дэко, канструктывізмам? Адказ
просты: на нашай зямлі.
Давайце расплюшчым вочы. Даўно ўжо трэба
заўважыць, што беларуская нацыя надзвычай гарманічна сфарміраваная ад
прыроды і ўвабрала ў сябе лепшыя якасці еўрапейца.
Амаль кожны
беларус — яркі і станоўчы вобраз сучасніка, які імкнецца да
дасканаласці, але паважае ўвесь свет, шануе добрыя міжлюдскія адносіны.
Гэта — амаль ідэальны тып еўрапейца, які павінен аб'яднаць вакол
гуманных ідэй усіх міралюбівых людзей на зямлі. Заўважым, што,
калі беларусы пачалі ў выніку не самых лепшых абставін пакідаць радзіму і
вандраваць па розных кантынентах, яны нічога не прынеслі з сабой
дрэннага іншым людзям.
Толькі працавітасць, шчырасць, спагадлівасць,
кемлівасць, вынаходлівасць, таленавітасць ва ўсіх справах, якімі ім
даводзілася займацца. А хіба ў шаноўных чытачоў ёсць адваротныя
меркаванні пра імідж беларусаў-эмігрантаў?
Дазволім сабе яшчэ
падкрэсліць, што на беларускай зямлі не нарадзілася ніводная
чалавеканенавісніцкая ідэя і ніколі з нашага роду-племені не выйшаў, каб
наводзіць жах у свеце, адыёзны фюрэр, дучэ, бацька народаў, вялікі
кормчы ці хто там яшчэ. Таму якасцямі беларускай душы як
бясспрэчнымі крытэрыямі можна вымяраць наяўнасць гуманізму або яго
адсутнасць у вобразах ды ідэях, народжаных іншымі культурамі.
Думаецца,
што калі знойдзецца "эстэт", які будзе разважаць пра выбух на
чарнобыльскім рэактары ці пра знішчэнне нью-ёркскіх хмарачосаў як пра
"найвыразнейшую мастацкую акцыю", то ён не дачакаецца падтрымкі ад
беларуса. I падобных нам прыхільнікаў адраджэння гуманістычных
вартасцяў у свеце, спадзяемся — большасць. Яны і будуць падтрымліваць
нашыя творчыя ідэі новага стагоддзя, пашыраць іх у сваіх краінах.
Але
першае слова новага гуманізму трэба сказаць нам - беларускім творцам.
Прадстаўнікам "невядомай краіны", на сумленні якой няма ніякіх
каланіяльных захопаў, найбольш і найхутчэй павераць у прызнанні любові
да ўсяго чалавецтва. Вялікую ролю ў аб'яднанні людзей дзеля
захавання парушанай гармоніі з прыродай, як асновай жыцця новых
пакаленняў і сувязі з продкамі, як прасторы, у якой хапае месца пад
сонцам усяму чалавецтву, павінна адыграць мастацтва краявіду. Практычна
ўсе беларускія мастакі сёння выдатна валодаюць гэтым жанрам.
Можна
лічыць, што мы напачатку XXI ст. творча развіваем лепшыя традыцыі
еўрапейскага краявіду, народжанага як самастойная мастацкая з'ява ў
галандскім жывапісе XVII ст. Але нам не трэба хавацца толькі ў
беларускіх пушчах і заказніках.
Прафесійнае майстэрства перадаваць
захапленне прыродай дазволіць нам па-новаму ўбачыць невядомы свет следам
за Полем Гагенам, Ракуэлам Кентам, Паўлам Кузняцовым і іншымі вартымі
папярэднікамі, якія сталі сапраўднымі вынаходнікамі казачнай вобразнасці
Акеаніі, Крайняй Поўначы, Сярэдняй Азіі. Памятаючы пра нашых
нацыянальных герояў, даследчыкаў свету мінулых стагоддзяў, рушым з
эцюднікамі ў накірунку Далёкага Усходу шляхамі I. Гашкевіча, першага
расійскага консула ў Японіі, павандруем па Балканскаму паўвостраву, не
абмінаючы астравоў Эгейскага мора, каб далучыцца да памяці Зыгмунта
Мінейкі, ганаровага грамадзяніна Грэцыі. Даўно прыспеў час
скіравацца ў Анды і Кардыльеры, храбты якіх носяць імя нашага славутага
земляка Ігната Дамейкі.
Шмат няходжаных шляхоў ляжыць перад намі, каб
мы маглі максімальна пашырыць межы беларускага пейзажнага мастацтва,
узбагаціць яго хараством бясконцых прастораў праз згарманізаваную
палітру беларускага пленэрнага жывапісу і ўзвысіць яго значнасць для
новай цывілізацыі, якая, спадзяемся, перастане бяздумна эксплуатаваць
прыродныя рэсурсы, а будзе культываваць сакральнае стаўленне да прыроды. Недзе
ў III тысячагоддзі р,в н. э. разышліся шляхі чалавецтва.
Еўраазійскія
плямёны рушылі шляхам тэхнічнага прагрэсу, вынайшаўшы кола і сеўшы на
калясніцы, скуль пагруквалі для застрашэння суседзяў бронзавай, а пасля і
жалезнай зброяй. Другая частка чалавецтва на ізаляваных ад
цывілізацыйнага марафону кантынентах засталася жыць у першабытным
суладдзі з прыродай. 3 гэтага не яны, а еўрапейцы здабылі сабе
цывілізацыйнае першанства ў сусветным прагрэсе.
Але якраз таму менавіта
ад Еўропы сёння патрабуецца арганізацыя новага ладу жыцця, якое б
улічыла традыцыйныя каштоўнасці народаў так званага "другога, трэцяга,
чацвёртага і далейшых светаў", якія і цяпер будуюць ідэальнае для
здароўя жытло з чароту ці казлінага памёту і неяк абыходзяцца без
атамнай зброі ды іншых вынаходніцтваў "узорнага свету № 1". Ужо
няўзброеным вокам бачна, што, дакаціўшыся на шыкоўных лімузінах да
пачатку яшчэ аднаго III тысячагоддзя (ўжо н. э.), трэба звярнуцца да
пакінутых на абочынах прагрэсу народных традыцыяў. Бо інакш далейшае
безагляднае паскарэнне тэхнічных заваёваў можа прывесці да
цывілізацыйнай дэградацыі. Было б вельмі шкада еўрапейцаў,
спадкаемцаў рэнесанснага гуманізму, якія ў такім выпадку могуць згубіць
сваё лідарства ў свеце.
Самы час на мяжы тысячагоддзяў прыгадаць мала
скарыстаны патэнцыял традыцыйных грамадстваў. Яшчэ не згасла
генетычная памяць нашых прапрадзедаў, што не мелі сучасных дабротаў, але
маглі выхаваць больш як 15 дзяцей, не ведалі фільмаў пра зорныя войны,
але мелі духоўны космас у саміх сабе. Мы, беларусы, захавалі
мноства народных традыцыяў, міфаў, звычак, хоць з-за гэтага з нас кпілі
як з цёмных ды адсталых.
Але якраз таму сёння нам прасцей, чым каму,
звярнуцца да сваёй міфалогіі, архаічных першаўзораў народнага мастацтва,
каб узняць выяўленчыя, дэкаратыўныя, архітэктурныя праекты на ўзровень
самых значных вобразных абагульненняў. Такая творчасць дазволіць
знайсці ў нашым жыцці рытмічнае суладдзе з рухам сонца і зорак, з
арганічным ростам кожнай жывой раслінкі на зямлі.
Гарманічныя стасункі homo sapiens
з прыродай тады не будуць прыносіць снег на Афінскі Акропаль пасярод
лета і не пазбавяць еўрапейскіх дзетак уяўлення пра зімовыя марозы на
Божае Нараджэнне. Ужо колькі годтаму мы зразумелі, што маем
законнае права лічыць сябе першымі ў свеце спадкаемцамі супрэматычнай
спадчыны віцебскіх авангардыстаў 1920-х гг.
У савецка-бюракратычны час
яна была, як і многае іншае, жорстка забаронена, а на Захадзе яе
ўспрынялі залішне прагматычна і прыземлена.
Ніхто нам цяпер не
перашкаджае разгортваць віцебскую спадчыну і ўжо не на прыкладным, а на
канцэптуальным узроўні з перспектывай новай гарманічнай структуралізацыі
міжпланетнай прасторы. Хай не лічаць асобныя самазаспакоеныя
маэстры, што калі яны праігнаруюць такія "ўтапічныя" праекты і будуць
працягваць рабіць толькі тое, што добра аплочваецца, то ад гэтага і ў
іхнім лёсе, і ў мастацкім працэсе нічога не зменіцца. Няма зараз
манапалізму на лідарства ні ў персанальным сэнсе, ні ў сэнсе віду
мастацтва.
Калі, да прыкладу, жывапіс будзе задавэльняцца прадукцыяй
"гумовых купальшчыц", на першае месца заступіць мастацтва моды,
відэа-арт, супер рэклама ці іншыя, зусім новыя віды мастацтва, што
толькі збіраюцца неўзабаве нарадзіцца. Давайце будзем да канца
шчырымі. Не сама тэхніка выканання вызначае значнасць твора, а ягоактуальнасць, ідэйнасць ды вобразнасць.
Можна данесці вялікія
наватарскія адкрыцці ў мастацтве і не маючы ў кішэні акадэмічнага
дыплома.
Дастаткова выкарыстаць замест алоўка, напрыклад, камп'ютарныя
прылады творчасці, каб дабіцца рэалізацыі сваёй далёкасяжнай задумы. Зноў
нібы чуюцца апатычныя рэплікі, што для паспяховай творчасці трэба быць
матэрыяльна забяспечаным, а такога яшчэ няма.
Але законы свабоднай
творчасці ніколі не былі адэкватныя фабрычнай вытворчасцІ, дзе без
вялікіх кэпіталаўкладанняў не абысціся. Як правіла, мастацкі
ўзлёт у кожнай краіне прыпадае на пару матэрыяльнай нястачы, ад якой
найбольш цярпелі незалежныя творцы.
Добра вядомыя факты, як французскія
імпрэсіяністы ў зімовы час літаральна пухлі ад голаду, бо не маглі
забяспечыць сябе матэрыяльна праз продаж сваіх карцінаў, на якія тады
амаль не было попыту. Але працягвалі займацца творчасцю, і гэты
перыя д для французскага і ўвогуле еўрапейскага мастацтва неўзабаве стаў
успрымацца Вялікім, Эпахальным, Гераічным.
Прыходзіла вясна, і
імпрэсіяністы з'язджалі на вёску, дзе можна было працаваць на пленэры і
атрымліваць ад французскіх фермераў амаль задарма кубак малака ды
кавалак сыру. Вось так жылі і тварылі лепшыя мастакі свайго часу. Цяпер
наступае наш гераічны і ўзлётны час мастацтва, а працавіты і
добразычлівы беларускі народ не дазволіць сваім мастакам пакутаваць ад
голаду.
Бульбы, хлеба, сала, капусты, буракоў ды Іншых натуральных
прадуктаў хопіць для ўсіх апантаных сваей творчай дзейнасцю ў любой
эканамічна-складанай сітуацыі. Прыклад вялікага летуценніка Я.
Драздовіча, які з 1930-х гг. і да канца жыцця вандраваў з вёскі ў вёску і
маляваў пры гэтым канцэптуальныя творы пра касмічныя падарожжы,
застаецца для беларускага мастацтва ўзорным.
Час збірацца і нам у
творчае падарожжа, якое дапаможа кардынальна змяніць свет да лепшага.
Кожны
новы вандроўнік на гэтым шляху ношукаў здабудзе свой плён.
Бачу, што
многія беларускія мастакі ўжо зрабілі свае першыя крокі ў новае
стагоддзе, а гэтыя развагі, спадзяюся, дададуць ім упэўненасці ў
здзяйсненні грандыёзных задумаў, неабходных для гуманізацыі і
гарманізацыі чалавека з прыродай і сусветам.