Пятница, 27.12.2024, 01:09
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Экскурсія па выставе пяці мастакоў ва Уздзенскім сельска-гаспадарчым ліцэі


Мерапрыемства адбылося 15 лютага 2013 г. для навучэнцаў і  педагогаў Уздзенскага сельска-гаспадарчага  ліцэя.

Экскурсавод  - Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і  тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.
Экскурсія праведзена на рускай і беларускай мовах.

У фільме прымалі ўдзел мастакі:
Мікалай  Мішчанка, член Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў
Віктар Барабанцаў, лаўрэат прэміі "За духовное возрождение”
Алесь Філіповіч, жывапісец з Уздзеншчыны



Т.П.Лухверчык, дырэктар ДУ "Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей”

Уздзеншчына – багаты на гістарычныя падзеі край. Але самае галоўнае, безумоўна  ж, гэта людзі і рака, якая бярэ тут  пачатак – наш славуты бацька Нёман. Менавіта Уздзеншчына дае жыццё гэтай рацэ.

І таму наш Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей распрацаваў праект "Выток Нёмана – выток духоўнасці”.

Наша мэта – паказаць значымасць геаграфічнага аб’екта як сімвала духоўнай асветы.

Чаго мы хочам дасягнуць?

Мы хочам аб’яднаць заслужаных дзеячоў культуры, навукі, якія нарадзіліся тут і праславілі гэты край. А талентаў вельмі шмат.

    21 пісьменнік Саюза пісьменнікаў, 11 акадэмікаў Акадэміі навук, 28 прафесароў і дактароў навук, 14 мастакоў Саюза мастацтва.

    І вось гэтае цеснае супрацоўніцтва з мастакамі, не толькі вуздзенцамі, але і Саюза мастакоў Беларусі, дае магчымасць паказаць наш край з розных бакоў.

Выстава, налажаная тут, у Уздзенскім сельскагаспадарчым ліцэі, сведчыць аб тым, што мастакі жадаюць паказаць свае працы не толькі ў гісторыка-краязнаўчым музеі, але і больш шырока: установах культуры, школах, ліцэі.

Вельмі прыемна, што сёння на мерапрыемстве прысутнічаюць менавіта тыя мастакі, якія прынялі ўдзел у гэтай выставе.

Аднаўленне і адраджэнне гістарычнай спадчыны немагчыма без выхаванння духоўнасці, без павагі да гісторыі свайго роднага краю.

Асноўная роля ў гэтым працэсе належыць, вядома ж, краязнаўству, і наша установа, Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей, працуе ў гэтым кірунку.

Гэта навукова-даследчая работа, камплектаванне фондаў, развіццё краязнаўства, узбагачэнне духоўнасці насельніцтва праз захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, народных святаў і абрадаў, твораў землякоў, пісьменнікаў і мастакоў.

Таксама мы працуем над стварэннем камфортных умоў для выбару жыхарамі раёна спосабаў правядзення вольнага часу.

І, каб зацікавіць людзей, мы робім гэтыя выставы.

 



















Экскурсія па выставе пяці мастакоў ва Уздзенскім сельска-гаспадарчым ліцэі





Администрация сайта "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА" и Узденского историко-краеведческого музея выражают
огромную признательность и благодарность
видеооператору Роману Семенову
за безкорыстную помощь в проведении профессиональной съемки и монтажа  фильма о данной экскурсии.



Категория: Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці" | Добавил: IstokNemana (21.09.2013)
Просмотров: 1342 | Теги: Леонид Гомонов, Евгений Шунейко, Экскурсия по выставке пяти художник, Николай Мищенко, исток Немана, Виктор Барабанцев, УЗда | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0