Четверг, 28.03.2024, 17:34
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта » Яўген Шунейка

Уладзіслаў Варненчык загінуў дзеля высокай ідэі свабоды

Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

У мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 25 лістапада адбылася вечарына, прысвечаная каралю Польшчы і Венгрыі Уладзіславу Варненчыку — сыну беларускай княжны Соф`і Гальшанскай-Друцкай і караля Польшчы і вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Ягайлы.

10 лістапада 1444 года ў бітве пад Варнай за вызваленне Балгарыі ад прыгнёту турак-асман загінуў кіраўнік аб`яднанага войска добраахвотнікаў з Польшчы, Венгрыі, Балгарыі, Літвы і Чэхіі малады польскі кароль Уладзіслаў III, якога называлі Варненчыкам. І Варна з даўніх часоў захоўвае памяць пра свайго абаронцу. Балгары ўзвялі каля старажытных фракійскіх магіл крыжы ў памяць аб бітве, а на полі бітвы быў разбіты маляўнічы парк-музей імя Уладзіслава Варненчыка. У Варне імем караля названы жылы квартал, школа, вуліца і бульвар.

Юнаком сын Соф`і Гальшанскай і Ягайлы прыняў венгерскую карону і стаў Уласла I. Разам з легендарным ваяводам Янушам Хуніядзі ён сабраў армію еўрапейцаў для бітвы з янычарамі. Упершыню імя Хуніядзі стала вядома пасля таго, як на чале невялікага атрада ён выбіў турак з сербскай Семедрыі (зараз горад Смедзерава), а затым дапамог сыну Ягайлы ўзысці на венгерскі прастол.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі, Уладзіслаў загінуў дзеля высокай ідэі свабоды, росквіту Еўропы, таму яго вобраз светлы і незабыўны.

"Мне здаецца, што сённяшняя імпрэза адпавядае духу нашага часу, — адзначыў Шунейка. — Гэта зварот да гістарычных падзей, новае асэнсаванне свайго месца ў Еўропе, гэта спалучэнне рознага вопыту, абмен думкамі. <...> І гэта ўзбагачае нашу сучасную хрысціянскую і свецкую культуру Беларусі".

Год: 2009
Режиссер: БелаПАН.
Язык: Русский
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0