Суббота, 20.04.2024, 07:07
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта

Работы Мацвея Басава — гэта шчырая споведзь перад гледачом з мінімальнай тэматыкай, але глыбокім вобразным раскрыццём

Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

Першая персанальная выстава твораў мастака Мацвея Басава "Жывапіс разнастайнасці", прысвечаная 60-годдзю майстра, адкрылася 7 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

У экспазіцыі прадстаўлена 48 работ мастака розных гадоў, у тым ліку пейзажы і сімвалічныя карціны на біблейскІя тэмы.

Медыяэксперт і кінадакументаліст Леанід Міндлін адзначыў: "Я вельмі рады, што музей адчыніў сёння дзверы для такога мастака, як Мацвей Басаў. Яго работы — менавіта такія, якія павінен бачыць глядач у нацыянальнай галерэі. Басавы — асаблівая сям'я, клан, якія зрабілі велізарны ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва. Сёння вялікае свята для Мацвея. Ён доўга чакаў сваёй выставы ў родным горадзе".

Кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Шунейка падкрэсліў, што мастак вельмі папулярны за межамі Беларусі, актыўны і ў беларускім мастацкім жыцці, аднак раней не меў магчымасці паказаць свае работы.

"Таму сёння мы перажываем адкрыццё творчай, унікальнай, таленавітай і вельмі індывідуальнай асобы. Сваёй цёплай, каларытнай натурай ён стварае работы, як пяе песні — гэта шчырая споведзь перад гледачом з мінімальнай тэматыкай, але глыбокім вобразным раскрыццём", — адзначыў мастацтвазнаўца.

Паводле слоў Шунейкі, на выставу прыйшло шмат гледачоў, сяброў мастака, і гэта сапраўдны трыумф, які паказвае, што "беларуская мастацкая школа багатая на таленты, і адзін з іх — Мацвей Басаў".

Год: 2010
Режиссер: БелаПАН.
Язык: Русский
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0