Пятница, 26.05.2017, 01:04
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта

Наведвальнікі выставы традыцыйнага кітайскага жывапісу "ДОТЫК" атрымаюць ад яе вялікае задавальненне.

Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

12 лютага ў Мінскім палацы моладзі адкрылася персанальная выстава традыцыйнага кітайскага жывапісу "Дотык" мастачкі Марыны Эльяшэвіч.

Марына Эльяшэвіч пачала свой шлях у мастацтве два гады таму, кітайскаму жывапісу яна навучалася ў Маскве. Цяпер заканчвае Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

"Гэта добрая традыцыя, калі ў пачатку кожнага новага стагоддзя Еўропа пачынае вывучаць Усход. Усход стаў блізкім і актуальным для асэнсавання і параўнанняў, пошуку новых ліній і форм яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, — сказаў мастак, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Шунейка. — Сёння тут вельмі дарэчы паказаны першы вопыт Марыны Эльяшэвіч, які стаў актыўным прыкладам для іншых. Думаю, што ўсе, хто захапляецца гэтай культурнай сувяззю, атрымаюць ад выставы вялікае задавальненне".

"Перад намі вялікая дарога ў новае стагоддзе. Як мы пройдзем па гэтай дарозе, калі будзем любіць свет, захапляцца ім, ён будзе вечным. А калі будзем увесь час чакаць канца свету, культываваць розныя плёткі, наклікаць катаклізмы, вядома, нас нічога добрага не чакае. Таму хай жывуць кветкі, спяваюць птушкі, хай будзе паразуменне культур", — дадаў Шунейка.

Марына Эльяшэвіч сказала, што назва выставы была выбрана невыпадкова: "Я прапаноўваю гледачам дакрануцца да кітайскай культуры. Тут прадстаўлены работы ў розных жанрах, тэхніцы і кірунках. Ёсць працы на кітайскіх акварэльных паперах. Таксама ў межах выставы я буду праводзіць майстар-класы — вучыць дзяцей кітайскаму жывапісу".

Год: 2013
Режиссер: Васіль Сямашка, БелаПАН.
Язык: Русский
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0