Пятница, 29.03.2024, 11:00
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта » Яўген Шунейка

Мастацтвазнаўца Яўген Шунейка. Не трэба баяцца эксперыментаў — у гэтым адлюстраванне пульсу сучаснага жыцця

Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

Міжнародны фестываль "Дах-9" з`яўляецца своеасаблівым працягам таго даху, які арганізавалі беларускія мастакі ў Берлінскім міжнародным цэнтры "Тахелес" у 2001 годзе. Фінал 2000-х гадоў — "Дах-9" у Мінску. Пра гэта паведаміў БелаПАН 25 жніўня на адкрыцці фестывалю культуролаг і мастацтвазнаўца Яўген Шунейка.

"Гэта прарыў і важная культурная ініцыятыва, — лічыць ён. — Тут ёсць трыумф эсперыментаў і пошукаў. Спалучэнне майстэрства прафесіяналаў і аматараў. Застрэльшчыкам такога мастацтва з`яўляецца мастак Алесь Родзін (Дзю) і яго калега Дзмітрый Юркевіч (Мітрыч), якія восем месяцаў рыхтавалі гэтую экспазіцыю".

Экспазіцыя размяшчаецца на трох паверхах сталічнага Палаца мастацтва і вельмі насычаная па інфармацыі. Прадстаўлены жывапіс, інсталяцыі, скульптура і фотаздымкі мастакоў з Аўстраліі, Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Італіі, Ірана, Японіі.

Шунейка запрасіў усіх ахвотных наведаць фестываль і зрабіць уласныя высновы. "Самае галоўнае — не трэба баяцца эксперыментаў, пошукаў новага; у гэтым адлюстраванне пульсу нашага сучаснага жыцця", — дадаў культуролаг.

У межах фестывалю, скіраванага на развіццё дыялогу паміж прадстаўнікамі розных відаў мастацтва, будуць арганізаваны прэзентацыі персанальных і групавых праектаў аўтараў з Беларусі, Галандыі, Нарвегіі, Ізраіля, Італіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, ФРГ, Японіі.

"Я ўжо даўно зразумеў адну рэч: мастацкія выставы гэта найперш не набор мастацкіх тэкстаў, а нагода для камунікацыі, — адзначыў культуролаг Максім Жбанкоў. — Таму на добрую, з веданнем справы выставу мае сэнс прыходзіць, каб паглядзець і пазнаёміцца з тымі, каго раней не ведаў. Іншымі словамі, тут для мяне найперш важныя чалавечыя кантакты".

Паводле яго слоў, у Беларусі няма рэальнага руху і ў сферы мастацтва. Гэтая выстава магла б з`явіцца і чатыры гады таму, лічыць Жбанкоў. "Маргінальнае і няпэўнае становішча мастака было актуальнае і чатыры, і пяць, і дзесяць гадоў таму.

І сюды прыходзіш як у добра знаёмае месца. Усё гэта прадказальна, як прадказальнае, на жаль, і наша з вамі існаванне, — заявіў ён. — Яшчэ Дастаеўскі казаў, што пажыццёвае падполле — гэта паталогія.

І мне здаецца, што розныя ступені гэтай хваравітасці перажывання рэальнасці мы бачым і зараз. І гэта зусім відавочна ў краіне тармазнутай, якая буксуе і не мае пэўных арыенціраў".

Год: 2009
Режиссер: БелаПАН.
Язык: Русский
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0