Вторник, 25.04.2017, 17:29
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Видео

Главная » Видео » Відэа ўдзельнікаў праекта » Яўген Шунейка

Мастацкі пленэр-2010 "Зямля пад белымі крыламі", г Узда

00:27:54
Просмотры: 1 Добавил: IstokNemana IstokNemana 
Описание материала:

Слова "прыгажосць" часцей за іншыя гучала з вуснаў удзельнікаў першага рэспубліканскага мастацкага пленэру на Уздзеншчыне "Зямля пад белымі крыламі", які быў прысвечаны знамянальным датам у гістарычнай спадчыне маёнтка Кухцічы: 490-годдзю з дня нараджэння Мацея Кавячынскага (1520), беларускага кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, перакладчыка, рэфармацыйнага дзеяча (аднаго з уладальнікаў маёнтка Кухцічы); 450 гадоў (1560 -- 1570) з пачатку будаўніцтва тут на сродкі Кавячынскіх кальвінскага збору; 190 гадоў з дня нараджэння Яна Казіміра Завішы (1820-1887), беларускага археолага, члена Маскоўскага археалагічнага таварыства, ураджэнца маёнтка.

Мэтай правядзення гэтага мерапрыемства былі прапаганда захоўвання гісторыка-культурнай спадчыны, работа з маладымі мастакамі, выхаванне ў іх мастацкага густу, пачуцця прыгожага, развіццё творчых здольнасцей.

Месца правядзення — сядзіба Кухцічы (п.Першамайск).

Тут сцежкі-дарожкі, даўнейшыя пабудовы, дрэвы-старажылы, рэчанька Уздзянка памятаюць і Магдалену Радзівіл, і Мікалая Радзівіла, і нават Пятра I.

Сапраўдны майстар-клас для маладых мастакоў правялі масцітыя сталічныя таленты, члены Саюза мастакоў Я. Ф. Шунейка, М. Я. Мішчанка, Л. І. Грышук і нашы знакамітыя зямлякі А. М. Лычкоўскі і А. М. Філіповіч.

Зоя КАЛКОЎСКАЯ, старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Год: 2010
Режиссер: Василий Лычковский
Язык: Русский
Длительность материала: 00:27:54
Сайт автора: http://www.youtube.com/channel/UC_WY5fOMMSZolhyE3lV02fA
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Категории раздела
Категории каналов
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0