Четверг, 18.04.2024, 08:23
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Вандроўка ў Віцебск і Здраўнёва пад час правядзення "Славянскага базара"

Вандроўка ў Віцебск і Здраўнёва пад час правядзення "Славянскага базара"

12 ліпеня, падчас правядзення  ў  Віцебску "Славянскага базару" мастачка Марына Эльяшэвіч, а таксама яе сяброўкі, Наталля Сухавецкая, віцэ-прэзідэнт Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, Кацярына Любецкая, жонка ганаровага консула Рэспублікі Харватыя ў Беларусі, наведалі нашу паўночную мастацкую сталіцу.

Іх захапіла стыхія народнай і аматарскай творчасці, якая была шырока прадстаўлена на левабярэжжы і правабярэжжы Дзвіны на грандыёзна арганізаваных кірмашах.

Якіх толькі вырабаў таленавітых майстроў там не было!

Мінскіх гасцей цікавілі, перш за ўсё, вырабы з натуральных і традыцыйных  матэрыялаў: дрэва, керамікі, воўны, якія ствараюць эстэтычны камфорт, па-свойму саграваюць, маюць сваеасаблівую прыцягальную моц.

Вельмі ўразіла іх імправізаваная майстэрня каваля, дзе можна было далучыцца да таямніц рукатворнай тэхналогіі.

Вельмі радуе, што Віцебскі кірмаш народнай творчасці з'яўляецца магутным прыкладам таго, што нашы сучасныя майстры не пакідаюць спрадвечных традыцыйных рамёстваў, якія вельмі запатрабаваныя ў нашым грамадстве.  

Пра гэта сведчыць вялікая колькасць наведвальнікаў, якія прыходзяць на кірмаш не проста нешта набыць для аздаблення свайго побыту, але ўспрымаюць такія мерапрыемствы як вялікае творчае Свята.

Прыгадаем, што раней Беларусь славілася сваімі шматлікімі кірмашамі. І калі гэтаму працэсу па-добраму спрыяць, ён будзе развівацца па сваіх натуральных законах.

Але хутка наступіў вечар і  нашы паважаныя дамы хуценька паехалі ў Здраўнёва, каб пабачыць першую пастаноўку шэкспіраўскай драмы "Ледзі Макбет" літаральна на вялікай зялёнай пляцоўцы перад музейнай сядзібай.

Прысутнічала больш як 300 гледачоў, нягледзячы на тое, што на працягу дня быў дождж і тэатральнае відовішча пачыналася з 22 гадзін.

Гэта было не выпадкова, таму што дырэктар і мастацкі кіраўнік  Віцебскага драматычнага тэатра імя Я.Коласа Валерый Анісенка задумаў нешта новае і небывалае.

Акцёры выступалі на імправізаванай сцэне пад высокім купалам неба, а дэкарацыямі было само архітэктурнае асяроддзе сядзібы з яе прыродным багаццем, вытрыманым у глыбока-начных танах, а дзе трэба, падсвечаным тэатральнымі пражэктарамі.

Менавіта ў Здраўнёва, дзе падчас пражывання І.Рэпіна і яго сям'і ў 1890-х гг. ладзіліся тэатральныя пастаноўкі на адкрытым паветры, і нараджаецца гэта наватарская дзея, якая пашырае прастору спектакля і максімальна набліжае яго ўдзельнікаў і гледачоў.

Бо нават з балкона сядзібы чыталіся маналогі, а акцёры то знікалі ў цемры, то з'яўляліся на асвятлёную пляцоўку, нібы з далёкіх гістарычных часоў.

Можна шчыра павіншаваць гаспадароў Здраўнёва і іх шматлікіх гасцей з такім выдатным тэатральным дэбютам!  

Хай такія імпрэзы становяцца прызнанымі і запатрабаванымі на гасцінных і  маляўнічых берагах Дзвіны.

Злева-направа: Кацярына Любецкая, жонка ганаровага консула Рэспублікі Харватыя ў Беларусі, Аляксей Сухарукаў, дырэктар музея-сядзібы Рэпіна "Здраўнёва", Марына Эльяшэвіч, гродненская мастачка, Яўген Шунейка, прафесар БДАМ, Наталля Сухавецкая, віцэ-прэзідэнт Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.

Падумалася, што можна было б у недалёкім будучым прапанаваць гледачам таксама тэатралізаваныя пастаноўкі, прысвечаныя жыццю І.Рэпіна ў Здраўнёва на падставе розных гістарычных дакументаў, памятных лістоў, шматлікіх сустрэч з аднадумцамі і інш.

Наша Вялікая Айчынная Гісторыя патрабуе свайго новага асэнсавання, бо "на двары" - ХХІ стагоддзе, час адкрыццяў і смелых пачынанняў. 

               Сведка віцебскіх і здраўнёўскіх сустрэч  Я.Шунейка. 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (17.07.2014)
Просмотров: 819 | Комментарии: 1 | Теги: Кацярына Любецкая, Марына Эльяшэвіч, Вандроўка ў Віцебск і Здраўнёва, Аляксей Сухарукаў, исток Нёмана, ўген Шунейка | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
avatar
0
1 Svetlana Shunejko • 00:58, 13.08.2014
Шчыра радуюся за сваіх сяброў! Вельмі ўдалая вандроўка і фота- фіксацыя!!!Нібыта разам былі, дзякуй усім і сп.Васілю асабліва за такую цудоўную старонку!
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0