Пятница, 19.04.2024, 19:49
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

СОНЕЧНЫ ШЛЯХ ФЁДАРА БАРАНОЎСКАГА

СОНЕЧНЫ ШЛЯХ  ФЁДАРА БАРАНОЎСКАГА  

Гэты матэрыял не выпадкова пачынае асветніцкі цыкл  “Шануйма класікаў”.

Першы выпускнік  мастацкага факультэту Беларусскага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, жывапісец Фёдар Бараноўскі пры жыцці не атрымаў належнай мастацтвазнаўчай увагі да сваёй творчасці. Немагчыма знайсці якой-небудзь значнай публікацыі пра яго шматлікія творы ў друку, ужо не кажучы пра альбом ці манаграфію.  

Паспрабуем крыху выправіць сітуацыю і  даць сучасную характарыстыку яго творам.

Мастак пасля паспяховай дыпломнай абароны жыў у Мінску, быў пэўны час выкладчыкам у родным мастацкім інстытуце, а затым працаваў на кафедры малюнка архітэктурнага факультэта ў Беларускім палітэхнічным інстытуце.

На працягу 1970-х – 1980-х гг. пастаянна выстаўляўся як жывапісец з буйнымі тэматычнымі кампазіцыямі ў Палацы мастацтва. 

У 1990-х гг. стаў адным з першых беларускім мастаком, які атрымаў прызнанне на міжнародным аўкцыёне Christie’s.

Што было характэрным, што адразу кідалася ў вочы, калі з’яўлялася яго чарговая жывапісная кампазіцыя?

Гэта – тэматычная і тэхнічная свабода жывапісных адлюстраванняў, якая характарызуе творчасць выдатнага мастака-прафесіянала.  

Ён жыў і працаваў у тыя значныя часы, калі беларуская мастацкая школа 1960-х гг. стала поруч з Маскоўскай, Прыбалтыйскай, Закаўказскай (па меркаванню расійскага мастацкага крытыка А.Каменскага) адной з вядучых у Савецкім Саюзе. І гэты ўзровень сваёй творчай маладосці мастак не прынізіў да канца свайго жыцця.

Таму такімі запамінальнымі, насычанымі сапраўднай жывапіснай энэргіяй  успрымаюцца яго творы і ў нашы дні, калі ад мастакоў-жывапісцаў ізноў патрабуецца наватарскае адкрыццё буйных тэм і сюжэтаў, звязаных з айчыннай сучаснасцю і гісторыяй.

Фёдар Бараноўскі, які спачатку быў франтавіком, а пасля Перамогі стаў спасцігаць законы выяўленчага мастацтва, тэму вайны вырашаў зусім не па накатаным стэрэатыпам афіцыйнага мастацтва.

У яго творах, прысвечаных вызваленню роднай зямлі, дамінуюць вобразы салдат, якія літаральна свецяцца ў праменнях летняга сонца. Пры гэтым, у іх адлюстраванні няма ідэалізацыі і надуманасці.

Гэта – прадстаўнікі пакалення мастака, сапраўдныя героі свайго часу, якіх ён добра ведаў, з якімі прайшоў гэты гераічны і мужны шлях. 

Не без уплыву вядомага фільма “А зоры тут ціхія”  была створана жывапісная кампазіцыя “Лазня”, дзе бліскуча адлюстраваны гожыя дзяўчыны, якіх вайна змусіла ўзяцца за зброю, але не пазбавіла жаноцкай чуласці, духоўнай чысціні і прыгажосці.

Мабыць, толькі ў антычны час жаночыя боствы адлюстроўваліся з такім захапленнем і павагай, а для савецкага жывапісу тэма аголенай жаночай мадэлі была забароненай.

Фёдар Бараноўскі, парушыў гэтыя цемрашальскія абмежаванні і абараніў жаночае хараство ваеннага пакалення.

Гэта - прыклад для сучасных мастакоў, якія або ўвогуле не заўважаюць класічнае хараство нашых сучасніц, або выпінаюцца, каб фарміраваць эстэтычныя ўяўленні пра жаночую красу на падставе “Плэйбоя” і іншых глянцавых часопісаў-аднадзёнак. 

Памятнай кампазіцыяй з’яўляецца “Вызваленне Мінска”. Яна як бы працягвае тэму вызвалення нашай сталіцы, распачатую ў патэтычнай кампазіцыі В.Волкава 1950-х гг.

Як і ў папярэдняй, у жывапіснай працы Бараноўскага мы бачым сонечную радасць сустрэчы салдат-вызваліцелей і людзей, якія перажылі акупацыю.

Мастак амінае адлюстраванне разбурэнняў, жудасцей ваенных дзеянняў. Яго хвалюе перадача радасных настрояў шчаслівага гістарычнага імгнення.

Як франтавік, ён меў права творчага выбару, і мы яго прымаем. Бо твор мастака нагадвае сваеасаблівую тэатральную сцэну, на якой знаходзяцца сімвалічныя героі, прадстаўнікі народа.

Гэта на іх плечы ляглі ўсе цяжкасці вайны і менавіта ім мы ўдзячныя за наша мірнае жыццё.

Мільёны жыццяў забрала ваеннае пекла, калі жыццё чалавека нічога не каштавала.

А гэтыя светлыя вобразы – неўміручыя.

Такая мастацкая праўда ў аптымістычных колерах і адлюстраваннях перажыла той аднабакова ідэялагічны час і ўспрымаецца як творчы запавет шанаваць Радзіму і памятаць пра сапраўдных герояў.   

З 1960-х гг.  мастак распачынае таксама цыкл сваіх самых аптымістычных твораў, прысвечаных тэме маладосці, жыццю і працы беларускіх жанчын пасляваеннага пакалення.

Яго маладыя гераіні працуюць на будоўлі, займаюцца спортам, проста адпачываюць у летні і сонечны час.

Гэта – беларускія красуні, якія шчыра радуюцца жыццю і дораць гэту радасць гледачам. У мастака  знайшлася для іх невычэрпная палітра сакавітых колераў, шырокіх жывапісных абагульненняў.

Яго пэндзаль вельмі энэргічна і натхнёна перадае жаночыя вобразы, знаходзіць для кожнага сваю характарыстыку, падкрэслівае характэрныя дэталі. У такіх творах ён дасягнуў сваёй сапраўднай творчай вяршыні.

Шчыра кажучы, нам цяпер хранічна не хапае вобразаў сучасніц у беларускім тэматычным жывапісе. А мастак-класік як бы падказвае выйсце сваімі творамі: нашто сядзець у цёмных кутах майстэрняў і марнець у безідэйнасці.

Дастаткова выйсці на вуліцу, наведаць працоўныя калектывы і пацікавіцца, чым займаюцца нашы жанчыны, каб ўбачыць жывыя вобразы для сучасных яшчэ не створаных жывапісных палотнаў.  

 Апошняя персанальная выстава мастака ў 2010 г. адбылася ў тым жа Палацы мастацтва, дзе на працягу дзесяцігоддзяў дэманстраваліся яго запамінальныя творы.

Яны аніяк не выглядалі “састарэлымі”, а радавалі і захаплялі жывымі і натхнёнымі колерамі.  Яны пераконвалі, што іх вобразнае ўздзеянне не аслабне з часам а будзе і надалей падштурхоўваць да развіцця беларускага прафесійнага жывапісу.

Будзем спадзявацца, што жывапіснае сонейка, у якім ёсць і жывы праменчык ад твораў Фёдара Бараноўскага, заўжды будзе заглядваць у вокны Палаца мастацтва і іншых выставовых залаў падчас дэманстрацый там новых сучасных экспазіцый беларускага жывапісу.

Шануйма нашых класікаў і не спыняемся на дасягнутым.  

Яўген Шунейка, прафесар БДАМ


Сёлета, у межах праграмы "Шанума класікаў" працягваецца пошук твораў выдатнага беларускага жывапісца Фёдара Бараноўскага.

Зусім нечакана адзін з яго пейзажаў "Каля Свіслачы" (1965) быў выяўлены ў Мастацкай галерэі імя Г.Бжазоўскага пры Пухавіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Твор вельмі выразны па кампазіцыі і каларыту. Ён нібы настоены на смалістым, мядовым летнім водары, які зыходзіць ад дрэў, ад разложыстых палёў і пагоркаў паабапал Свіслачы.

Тэхніка жывапісу вельмі пастозная, перадае матэрыяльную важкасць пейзажнага матыва, яго гарманічна-прыродны стан.

На другім беразе  Свіслачы мірна пасецца статак кароў. На пярэднім плане, як абаронцы гэтага прыроднага спакою паўсталі вялікія і маляўнічыя дрэвы.

Між іншым, Свіслач у Пухавіцкім і іншых раёнах Міншчыны і сёння мае такі натуральны выгляд, прывабны для мастака-пейзажыста.

Магчыма, гэты ізноў адкрыты твор мастака-класіка паспрыяе таму, што наша сталічная рэчка, як і ёй падобныя водныя аздобы еўрапейскіх сталіц не самага шырокага кшталту (Шпрэя, Сена і інш.) стане крыніцай  жывапіснага натхнення.

І захапляцца яе водным люстэркам можна не толькі ў межах Мінска (дзе яе берагі надзейна забетаніраваны), але і далёка за гарадскімі межамі, дзе яе плынь свабодная і прывольная.

Мастацтвазнавец Я.Шунейка  


ФОТОАЛЬБОМ КАРТИН Ф.БАРАНОВСКОГО



Краски победной весны" - выставка к 65-ой годовщине окончания Великой Отечественной открылась в Минском Дворце искусств.

Под произведения художников разных поколений отданы почти все выставочные площади. Здесь и работы кисти тех, кто прошел испытания войной, и тех, кто события сороковых изучал по учебникам истории. 

Рассказывает Елена Бормотова:

Краски на живописной палитре победной весны смешивали десятки белорусских художников. Самая свежая из тех, кто о мае 45-го знает со школьной программы или из уст ветеранов-освободителей. Молодые живописцы показали свой взгляд на события Великой Отечественной, опираясь на воспоминания свидетелей тех трагических 1418 дней.

А вот полотна тех самых свидетелей-художников, которые прошли через жерло немецких оккупантов, в экспозиции трех персональных выставок. Иван Дзьмухайло - это тот редкий случай, когда пройдя дорогами Великой Отечественной, он так и не смог отобразить ее на полотне. 


(Мария Вейнер, вдова художника Ивана Дзьмухайло) 


Чтобы открыть персональную выставку Федора Барановского, понадобилось два года. И как итог - в экспозиции - работы художника из фондов Национального художественно музея, Союза художников и частных коллекций. 


Сегодня произведений Федора Барановского не встретишь на выставках. Художник умер 10 лет назад. Его полотна хранятся только в государственных фондах и в частных коллекциях. Это экспозиция - уникальная не только потому, что здесь собраны произведении художника из десятка коллекций Беларуси, но и потому, что является первой персональной выставкой мастера, пускай и посмертной. 


Это имя сегодня почти забыто. Между тем Федор Барановский - с того самого - знаменитого первого выпуска нашей "театралки" - художественного института. Ученик Цвирко и однокурсник Щемелева, Аракчеева, Громыко. 


(Борис Аракчеев, художник, однокурсник Федора Барановского) 


Федор Барановский родился 3 июля. И так совпало, что в день освобождения Беларуси, в 44-ом, будущий художник отметил своего 20-летие. Позже он напишет картину "Освобождение Минска". 


(Оксана Аракчеева, художница, организатор персональной выставки Федора Барановского) 


Третья персональная выставка в палитре победной весны - Иосифа Белановича. 9-го мая 45-го ему исполнилась 25 лет. До победной весны 2010-го художник-фронтовик не дожил. В юбилейной экспозиции - героическая защита Брестской крепости, мужество блокадников Ленинграда и освобождение родного Минска. То, что художник видел своими глазами.

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (14.08.2014)
Просмотров: 961 | Теги: Борис Аракчеев, Евгений Шунейко, СОНЕЧНЫ ШЛЯХ ФЁДАРА БАРАНОЎСКАГА, Оксана Аракчеева, Фёдор Барановский художник, исток Нёмана-исток духовности | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0