Четверг, 25.04.2024, 14:17
Приветствую Вас Гость | RSS

Праект "Выток Нёмана - выток духоўнасці"

Каталог статей

Главная » Статьи » Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта

Падарункі гораду-юбіляру Новалукомлю ад Аксаны Аракчэевай

Падарункі гораду-юбіляру Новалукомлю ад Аксаны Аракчэевай

У 2014 годзе самаму маладому гораду Беларусі споўнілася 50 год. На святкаванні ў Новалукомль было запрошана шмат гасцей.

Сярод іх была і мастачка Аксана Аракчэева, дачка патрыярха беларускага жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера Ордэна Францыска Скарыны Барыса Уладзіміравіча Аракчэева.

Яна расказала, што бацька, які нарадзіўся ў Яраслаўскай вобласці, трапіў ў Беларусь шляхамі вайны і застаўся тут назаўсёды.

Беларусь стала другой радзімай для мастака. Ён сустрэў на гэтай зямлі сваю Музу, жонку Галю, якая родам з вёскі Гара Чашніцкага района.

Яны нарадзілі трох дачок. Дзяучынкі сталі мастачкамі. Зараз у дынастыі тры унука – мастака і праўнучка, якая у свае 5 гадоў цудоўна малюе. Барыс Уладзіміравіч пахаваны тут, як і жадаў, на Гарскіх могілках у 2013 годзе.

У сваёй прамове, акрамя слоў віншавання, Аксана сказала, што прыехала з падарункамі.

Гэта творы Майстра, зробленыя падчас будаўніцтва Новалукомля ў 1965 годзе.

Палатно “Піянерны горад” і 7 партрэтаў, на якіх намалёваны будаўнікі новага горада.

Такі каштоўны скарб будзе захоўвацца ў музеі Новалукомльскай ГРЭС.

Ад сябе Аксана Аракчэева падаравала бібліятэцэ горада шэраг дзіцячых кніг, ілюстраваных ею, са сваімі аўтографамі.

Потым Аксана Барысаўна звярнулася да кіраўніцтва горада і вобласці з просьбай дапамагчы ў арганізацыі плэнэра да 90-годдзя мастака Барыса Аракчэева.



 

Самому молодому городу Беларуси — 50

 



 

Категория: Кнігі, публікацыі ўдзельнікаў праекта | Добавил: IstokNemana (20.08.2014)
Просмотров: 817 | Теги: Оксана Аракчеева, Падарункі гораду-юбіляру Новалукомл, исток Нёмана-исток духовности, г.Новолукомль | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0